Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары
(0)
Памер шрыфта
Навіны
"Тарас на Парнасе": прэм'ера ў Гродне
Гарадзенскія акторы абяцаюць гледачам феерэчнае фантасмагарычнае відовішча, у якім перапляліся матывы грэцкіх міфаў ды рэальнасці беларускага жыцця. На сцэне гарадзенскага драмтэатра сёння прэм'ера легендарнага твора Канстанціна Вераніцына.
Гарадзенскія аматары тэатру ўбачаць сёння і заўтра гісторыю палясоўшчыка Тараса, які выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты.
Тарас на Парнасе ў Гродне
Жартаўлівы аповед Тараса пра свае прыгоды пераклаў на драматычную мову рэжысёр Сяргей Кавалёў.
У спектаклі задзейнічаныя заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Шалкаплясаў, а таксама іншыя вядомыя гарадзенскія акторы.
Сваю прэм'еру гарадзенскі драмтэатр прымеркаваў да акцыі "Беларусь- гэта мы".
На здымках: генеральная рэпетыцыя "Тараса на Парнасе" на сцэне гарадзенскага драмтэатра.
Фота Яраслава Ванюкевіча
Даслаць каментар
ШТОТЫДНЁВІК “ТВОЙ СТЫЛЬ”, №09 (153)
30 лiпеня 2010 г.
Калі на сценах заквітаюць палі
Адраджаючы прыдворную культуру
«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»
З калачыкам ад дзвярэй да дзвярэй
Дзед Мароз ніколі ня быў паўстанцам, альбо Ў Новым годзе рэвалюцыі ня будзе


