Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Славянскае братэрства абароніць свет?

Image 7507
11 сакавіка ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ладзіць Міжнародную ваенна-гістарычную канферэнцыю “Боевое братство славян на защите мира». Канферэнцыя прымеркавана да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Мэта канферэнцыі: даследаваць праблему баявой садружнасці славян падчас войн і вайсковых канфліктаў 14 - пач.21 стагоддзяў.

Праца канферэнцыі будзе весціся ў чатырох секцыях:

1. ”Баявая садружнасць славян напярэдадні і падчас Грунвальдскай бітвы”

2. “Баявая садружнасць славян у 15-19 стст.

3. “Войны і канфлікты 20 - пач.21 стагоддзяў”

4. “Унёсак баявой садружнасці славян у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”

Сваё меркаванне адносна вынесеных на разгляд тэмаў выказаў гродзенскі гісторыі Ян Лялевіч:

“Што да другой секцыі, то гэта смешна.

З канца 15 да канца 18 стагоддзя для Беларусі, за рэдкім выключэннем, наш усходні сусед быў асноўным ворагам.

У 16 стагоддзі мы змагаліся з Расіяй і крымчакамі, у 17-ым – з Расіяй і туркамі, у 18-ым – толькі ў вайне супраць Швецыі мы былі з Пятром I саюзнікамі, затое пазней Расія спрычынілася да падзелу Рэчы Паспалітай.

Пра якое братэрства можа весціся гаворка?

Тое, што тычыцца Вялікай Айчыннай вайны. Так, унёсак беларусаў (як і расейцаў) у перамогу вялікі, але, пры гэтым, самі расейцы стварылі Рускую Вызваленчую Армію, якая на баку Вермахта змагалася супраць Саветаў.

Былі там і ўкраінскія, і беларускія часткі”.

Каментары

jahorau (10 сакавiка 2010, 14:35)

як там у Шалкевіча? "Нет веры ў обшчэславянскае брацтва, туманяць народу мазгі" :))

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net