Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

У суботу распачнецца веснавое паляванне на гусей

Image 7509
Цягам двух месяцаў у светлы час сутак дазваляецца паляваць на шэрага, белалобага гуся і гуся-гуменніка.

Здабываць птушак можна з выкарыстаннем ружжа.

Дазваляецца пільнаваць гусей ў засадзе, падманьваць з дапамогай падсаднога гуся ці чучала.

Для розшуку падстрэленых птушак паляўнічым дазволена карыстацца дапамогай тэр’ераў, такс, водных ды іншых сабак.

Тым часам грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” працягвае змагацца за забарону ў Беларусі веснавога палявання на птушак.

Летась больш за 20 000 подпісаў, сабраных экалагічнымі актывістамі за забарону веснавога палявання ў Беларусі, былі адасланыя ў адміністрацыю Прэзідэнта.

Акцыю падтрымалі Праваслаўная і Каталіцкая царква, вядомыя музыкі, аднак афіцыйнага адказу так і не было.

Сёлета сярод беларускіх дзяцей ладзілася акцыя па вырабе гусей с паперы. На кожнай птушачцы дзеці пісалі, чаму яны супраць палявання на птушак.

Днямі пяць вялікіх скрыняў з папяровымі птушкамі актывісты АПБ перададуць у Мінпрыроды – абаронцы птушак спадзяюцца, што чыноўнікі, магчыма, прыслухаюцца да меркаванняў дзяцей.

Навукова даказана, што страты папуляцыі водна-балотных птушак падчас веснавога палявання значна пераўзыходзяць восеньскія.

Перыяд палявання супадае з перыядам размнажэння птушак, а стрэлы пужаюць не толькі птушак, на якіх дазволена паляванне, але ўсіх балотных і каляводных птушак.

Практычна в аўсіх краінах Еўропы веснавое паляванне на птушак ужо забароненае.

Мінпрыроды таксама разглядае магчымасць падпісання Бернскай канвенцыі, паводле якой веснавое паляванне мусіць быць забароненае, аднак тэрміны ратыфікацыі дакумента беларускім бокам невядомыя.

Фота з сайта http://oxothik.ru/userimages

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net