Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (0) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Незалежныя журналісты не толькі «нячэсныя», але яшчэ і «шкодныя»

Суд Ленінскага раёна Гродна перанёс на 12 сакавіка разгляд справы журналіста Алеся Дзянісава, які паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве. Перанос адбыўся ў сувязі з тым, што пратакол на А.Дзянісава быў складзены з… парушеннямі.

Склаў гэты неправамоцны пратакол у дачыненні да А.Дзянісава старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць напрыканцы лютага: журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў настаўнікаў сярэдняй школы № 28, не маючы на тое адпаведнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў. Цікава, што старшы лейтэнант міліцыі, добра ведаючы ўсё пра журналісцкія правы, забыўся паставіць свой аўтограф пад грознай паперкай. Гэта і з’явілася падставай дзеля таго, каб адвакат А.Кісялевіч падаў адпаведнае хадайніцтва.

 

Артыкул 23.39 КаАП «Самаўпраўства», па якім абвінавачваецца незалежны журналіст, прадугледжвае штраф у памеры ад 70 да 350 тысяч беларускіх рублёў.

 

Тэрмін «самаўпраўства» ў дачыненні да журналіста ў часе выканання прафесійных абавязкаў падаўся мне настолькі недарэчным, што я скарысталася юрыдычным слоўнікам і прапаную тлумачэнне менавіта адтуль: самаўпраўства ўяўляе з сябе самавольнае, насуперак усталяванаму законам або іншым нарматыўным прававым актам парадку здзяйсненне якіх-небудзь дзеянняў, правамернасць якіх аспрэчваецца арганізацыяй або грамадзянінам, калі такімі дзеяннямі прычынена істотная шкода.

 

Ні арганізацыя (СШ №28), ні грамадзяне (намеснік дырэктара і настаўнік) не аспрэчвалі дзеянняў журналіста. Алесь Дзянісаў не чыніў, барані Божа, шкоды сваім суразмоўцам. Якую ж шкоду ён зрабіў у дачыненні да міліцыянта Друця, што той ад абурэння нават забыўся паставіць свой подпіс пад пратаколам?!

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net