Каляндар

апытанне

У чым прычына кепскіх вынікаў ЦТ?

складаныя тэсты
абітурыенты-гультаі
а хто сказаў, што яны кепскія?
вынікі справядлівыя
вінаватыя настаўнікі
вынікі сфальсіфікаваныя!

Нашыя ўзнагароды

дыплом дыплом






Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (5) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Абмяркуем

Чэмпіён Еўропы залежыць ад… лесвічных прыступак

Наталля Шавель можа і звычайная гарадзенская жанчына, але не зусім звычайны чалавек. Яна – майстар спорту міжнароднага класу, гулец параалімпійскай зборнай Беларусі па плаванні, удзельніца Параалімпійскіх гульняў у 2004 і 2008 гадах…

Людзі, як вядома, валодаюць адной, вельмі «зручнай» якасцю – абстрагіравацца ад чужых праблемаў ці «не сваіх» катастрофаў. Што для нас, напрыклад, азначаюць мільёны забітых на вайне? Амаль нічога, бо гэта толькі лічбы, статыстыка. А вось калі бяда тычыцца нас, нашага сваяка, сябра ці нават суседа, статыстыка «ажывае». У звычайным жыцці – тое ж самае. Таму, у працяг тэмы пра інвалідаў-калясачнікаў, я хацеў бы распавесці пра звычайную жанчыну Наталлю Шавель, якая жыве побач з намі. Можа, гэта неяк дапаможа «наблізіць» тыя праблемы, з якімі большасць з нас не сутыкаецца...

 

Наталля – шматразовая ўдзельніца і прызёр Чэмпіянатаў Еўропы і Свету па плаванні сярод інвалідаў. На апошнім Чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод інвалідаў, які праходзіў у Ісландыі ў 2009 годзе, Наталля заваявала для нашай краіны два медалі – залаты ды бронзавы. Яна займаецца плаваннем з дзяцінства, таму, калі з ёй адбылося няшчасце, то яна не страціла мужнасці і аптымізму, вырашыўшы далей займацца спортам і стаць спартсменкай-параалімпійкай.

 

Яшчэ больш аптымізму і мужнасці спадарыні Наталлі спатрэбілася і спатрэбіцца, на жаль, у змаганні з чыноўнікамі. У доме 8Б па вул. Гагарына яна пражывае з мужам і сынам з 2004 году. Дагэтуль у пад’ездзе няма пандуса, без якога ёй, інваліду-калясачніку, самастойна пакінуць сваю кватэру проста немагчыма. Каб падтрымліваць спартовую форму, Наталлі патрэбныя штодзённыя трэніроўкі. І калі да басейна яна дае рады даехаць на ўласным аўтамабілі, то выехаць з пад’езду перашкаджаюць... звычайныя прыступкі.

Некалькі разоў жанчына звярталася да мясцовых уладаў, але тыя толькі «адпісваюцца», спасылаючыся на тое, што дзяржаўныя органы не маюць ніякага дачынення да кааператыўнага дому. З афіцыйных адказаў зразумела тое, што жанчына павінна сама, за свой кошт і сваімі намаганнямі пабудаваць пандус. Няўжо чалавек, які абараняе інтарэсы дзяржавы на самым вышэйшым спартовым узроўні, дагэтуль не заслужыў паразумення і дапамогі?

 

Мне здаецца, што калі б Наталля Шавель была сваячніцай ці сяброўкай, напрыклад, спадара старшыні гарвыканкаму, то пандус быў бы прадугледжаны ў пад’ездзе яшчэ на эатпе праектавання. Але...

 

А, можа, і сапраўды мясцовыя ўлады не маюць грошай ці паўнамоцтваў, каб дапамагчы жанчыне? Але мне заўсёды было няёмка, калі папера перамагала над чалавекам, а ідыятызм – над здаровым розумам.

Каментары

Аксанка (18 сакавiка 2010, 19:32)

прашу выбачэння за мае бязсэнсоўныя першыя каменты. Калі ёсць магчымасць, дапамагаю. Напрыклад дзверы там патрымаць або адчыніць...Канешне ж жанчына гэта вельмі прыемны чалавек, яна вельмі моцная духам. Таксама знаема з яе сынам.

astrynczanka (17 сакавiка 2010, 00:54)

а ці дапамагаеце вы ў чым-небудзь вашай суседцы, Аксана?

Аксанка (14 сакавiка 2010, 20:48)

пра яе праблемы таксама ведала..

Аксанка (14 сакавiка 2010, 20:46)

Гэта амаль мая суседка!!! мой падъезд!!!)) Я ведаю гэтую жанчыну..

red (13 сакавiка 2010, 21:42)

а што казаць пра нечэмпiёнаў?

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову» (30.07.2010)

Прыгоды гарадзенскай харугвы пад Грунвальдам (23.07.2010)

Найбуйнейшыя прыродныя катаклізмы на Гарадзеншчыне (15.07.2010)

Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа) (08.07.2010)

Лета – у пошуку дадатковага заробку (01.07.2010)

Нас не зразумее спажывец ці Нязвыкла неяк… (24.06.2010)

«Мы імкнемся паказаць рэчаіснасць…» (17.06.2010)

Будынак, які ацяпляе сябе сам (10.06.2010)

Апошнія прыгатаванні (03.06.2010)

Горад – гэта «армагедон» для інвалідаў (27.05.2010)

Святочны настрой сапсаваў ахоўнік музею (20.05.2010)

Краіна за люстэркам (13.05.2010)

Хавайся ў бульбу, дай дарогу (06.05.2010)

Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты... (29.04.2010)

«Школа зачыненага тыпу» (22.04.2010)

Танец на могілках (15.04.2010)

Дзяўчына, сядзіце і маўчыце! (08.04.2010)

Бабулінае кураня без ножкі ці Вялікдзень па-польску (01.04.2010)

Красны дзень прыватнага календара (25.03.2010)

Суд не мае права і бліноў не прадае (18.03.2010)

Паставіць сябе на месца іншага… (04.03.2010)

Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў (25.02.2010)

Віртуальнае становішча літаратурнай сучаснасці (18.02.2010)

Фэст усходніх танцаў (11.02.2010)

Невусаты нянь у небацькоўскай хаце (04.02.2010)

Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць? (28.01.2010)

Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры (21.01.2010)

Веды на пракат ці Колькі каштуе курсавая (14.01.2010)

Стыльныя кінавынікі года (08.01.2010)

Як глядзяць у люстэрка, ядуць соль і абдымаюць плот (24.12.2009)

Па-за Еўропай ці ў сэрцы кантыненту? – Як паглядзець… (17.12.2009)

Міс і містэр… -інтэрнат (10.12.2009)

Разлікі за залікі (03.12.2009)

Пяць кампліментаў гарадзенцам (26.11.2009)

Самае цікавае адбываецца ў кулуарах (19.11.2009)

Новы Свет вачыма дзяцей і дарослых (12.11.2009)

Успамін пра Караткевіча ці аповесць двух гарадоў (05.11.2009)

Пра «Вільню – нашу». І вашу. І вось вашу, канешне, таксама… (29.10.2009)

Знаёмства ў тры этапы… (22.10.2009)

Фарс замест грамадскіх слуханняў (15.10.2009)

Дзённік польскага валантэра ці Гродна з трэцяга дотыку (09.10.2009)

Замалёўкі пачаткоўцы ці У Польшчы ўсе вагоны пад №2 (01.10.2009)

Байка пра ўсемагутнага «апазіцыянера Аляксандра» (24.09.2009)

Гродна, як дэкарацыя (17.09.2009)

Дыскусія пра АЭС не скончана (10.09.2009)

Замест філармоніі будзе чарговая крама? (02.09.2009)

Без вызначанага дня народзін (27.08.2009)

Усё спазнаецца ў параўнанні (20.08.2009)

Рэальны ўдзел кожнага (13.08.2009)

«Крытычная маса» супраць ДАІ (06.08.2009)

Кветкавае адкрыццё (30.07.2009)

БАЖынкі – фестываль незалежнай журналістыкі (23.07.2009)

Як я шукаў працу (16.07.2009)

Амерыканскія гісторыі: выжыць у новых умовах (11.06.2009)

Як тут, за акіянам. Працяг (04.06.2009)

Як тут, за акіянам… (28.05.2009)

Паркур – стыль іх жыцця… (22.05.2009)

Чым дзьмухаўцы вінаватыя? (14.05.2009)

Ведаць, памятаць, жыць (07.05.2009)

Абсалютна ўсё пра беларускі рок (30.04.2009)

Як я «здымала кіно» (23.04.2009)

«Ненавязлівы» сэрвіс і забытыя землякі (16.04.2009)

Графіці, як спосаб самавыяўлення (09.04.2009)

Простыя словы – не простыя рэчы (02.04.2009)

Сціплае святкаванне (26.03.2009)

Гродна і гарадзенцы ў сеціве (19.03.2009)

«Справа АЛМИ» (12.03.2009)

Хачу мімозу і машыну (05.03.2009)

Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі (27.02.2009)

ВЕЧАР З ВАЙСКОЎЦАМІ (20.02.2009)

СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ (06.02.2009)

І ПАД’ЕЗД МОЖА БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ (30.01.2009)

КАЛЯДНЫ ЎСПАМІН (28.01.2009)

У грукаце рока (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net