Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (10)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Ёсць справа!

КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ “ТВОЙ СТЫЛЬ”


Трэці Сектар

Грамадскае аб’яднанне

 “Цэнтр “Трэці Сектар”

(Гродна)

БАЖ

Грамадскае аб’яднанне

“Беларуская асацыяцыя журналістаў”

(Мінск)

 

абвяшчаюць

КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ
“ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

  • “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
  • “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
  • “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (патрабаванні да ўдзелу ў гэтай конкурснай намінацыі глядзі ў далучаным файле).

Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

  • лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;
  • лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.

Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”.

Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.

Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”.

Поспехаў!

 

Анкета-заяўка

на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў “Твой стыль”

 

Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса:

 

Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):

 

Узрост удзельніка:

 

Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць):

 

Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:

 

СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма:

 

Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.

 

 

Дадаткі артыкула


спампаваць fotakonkurs-2010-fest.doc, 14(kb)


Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

Андрей Введенский (10 траўня 2010, 22:00)

Доброго времени суток, уважаемые коллеги! А в каком виде необходимо представлять материалы: сылка на Интернет-сайт печатного издания с указанием конкретного номера газеты и даты выхода материала или сканированная копия газеты?

рэдакцыя (05 траўня 2010, 21:17)

Алесь, дасылайце свой матэрыял - рашэнне прыме журы.

Алесь (05 траўня 2010, 20:36)

Падкажыце, а ці можна ўдзельнічаць матэрялам, якія выйшлі ў 2009 годзе, а ня толькі ў 2010?

jil_ka (30 красавiка 2010, 01:22)

2 Свят Не, відэаматэрыялы ў гэтым годзе не прымаюцца на конкурс

Свят (15 красавiка 2010, 16:43)

А видеоматериалы будут принимать участие в конкурсе?

red (13 красавiка 2010, 23:45)

to Анна: так, у конкурсе будуць разглядацца матэрыялы і на рускай мове.

Анна (13 красавiка 2010, 19:25)

А работы на русском языке могут участвовать в конкурсе?

red (12 красавiка 2010, 14:01)

to Natalia: Конкурс з'яўляецца часткай Фестываля маладзёвай журналістыкі "Твой стыль". Першы такі Фестываль быў у 2007 г., другі будзе 21-23 траўня гэтага года. Што да намінацый, то яны былі абраныя калектыўным рашэннем аргкамітэта. To Marynka: склад журы яшчэ не сфармаваны. Можна толькі дакладна сказаць, што там будуць вядомыя беларускія журналісты, з якімі зараз вядуцца перамовы.

Natalia (10 красавiка 2010, 21:13)

Понимаю, что уже поздно об этом спрашивать и тем более что-то менять, но хотелось бы узнать больше о конкурсе: почему он объявлен, почему выбраны именно такие номинации, а не другие, - в общем, надо было бы дать описание события.

marynka (08 красавiка 2010, 23:00)

prabachce, a ci mozhna davedacca pra sklad zhury?

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика