Каляндар

апытанне

Як вы мяркуеце, акцыя «народная будоўля» ў дачыненні да Каложы:

ператворыцца ў мерапрыемства «для птушачкі»
гарадзенцы яе (акцыю) праігнаруюць
іншае
збярэ досыць сродкаў для рэстаўрацыі
перарасце ў грандыёзны праект па выратаванні ўсіх мясцовых помнікаў





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (9) Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Правінцыйны рэпартаж

Цырульнік-зваршчык ці Як пазбавіцца ад дэпрэсіі

Аднойчы мне сказалі, што лепшы рэцэпт пазбаўлення ад дэпрэсіі - новая фрызура. Шчыра скажу вам: у гэтых словах шмат праўды. Але ёсць адна ўмова… Змяніць сябе трэба так, каб потым спадабалася тое, што ўбычыш у люстэрку. Аднаго дня, зусім спантанна, я вырашыла пастрыгчыся...

Прычым, не проста чубок падраўнаваць, а - сцісла, ледзь не «пад машынку». Спытала ў сяброў, якія штодня змяняюць стылі і колер валосся, да каго лепш звярнуцца. І амаль 9 з 10-ці параілі мне нейкага Андрэя Іваноўскага па мянушцы Кемпер, які працуе ў цырульні «Люксор».

 

Вынік працы Андрэя мяне ўразіў так, што я не змагла выціснуць і гуку. У цырульню ўвайшла адным чалавекам, а выйшла - зусім іншым. Пакуль мяне стрыглі, я, не губляючы часу, міла балбатала з майстрам. І вось што атрымалася даведацца.

 

«Цырульны» стаж Андрэя складае каля трох гадоў. Пачынаў ён у салоне «Эгаіст», а потым запрасілі працаваць у «Люксор». Сярэдня-спецыяльнай адукацыі цырульніка Андрэй… нават не мае.

 

– Я скончыў каледж па спецыяльнасці газаэлектразваршчыка.

– ?!

– Не хвалюйся, атрымаў я гэтую спецыяльнасць толькі для скарыначкі. Мяне ніколі не прываблівала ідэя зварваць трубы. Проста, пакуль вучыўся ў каледжы, стаў цікавіцца стрыжкамі, фрызурамі. Потым пайшоў на курсы цырульнікаў, чатыры месяцы адвучыўся там, і знаёмы запрасіў мяне да сябе працаваць. Так і пачалася мая кар'ера ў гэтым накірунку.

 

У Андрэя стрыжэцца велізарная колькасць гарадзенскай моладзі. Ён сам лічыць, што гэта звязана з тым, што моладзь любіць эксперыментаваць, гэтак жа, як і сам цырульнік. Андрэю падабаецца рабіць «ірваныя» прычоскі, знаходзіць незвычайныя рашэнні і выявы. Хлопцы і дзяўчаты прыходзяць, просяць зрабіць «штосьці ў стылі». А ўжо потым кліент і майстар думаюць, як лепш гэтае стыльнае «штосьці» рэалізаваць.

 

– З людзьмі ва ўзросце такое не пройдзе. Ім патрэбная строгасць, а не вулічны стыль. Ды і людзям адной узроставай катэгорыі заўсёды прасцей адзін з адным, - кажа Андрэй.

– Ці ёсць у цябе нейкая перавага ў стрыжках? Да мяне даходзілі чуткі, што ты любіш стрыгчы сцісла.

– Не зусім так. Я не аматар стрыжак пад машынку ці валасоў даўжыні «вожык». Тут як раз уся сутнасць у слове «стрыгчы». Калі ў дзяўчыны, скажам, доўгія роўныя валасы, яна хутчэй за ўсё захоча проста падраўняць валасы, а калі чалавек прыходзіць менавіта «па фрызуру», змяняць стыль, тут ужо і поле бойкі - шырэй і разнастайней. Мне падабаецца працаваць з самой тэкстурай валасоў, над тым, як яны будуць выглядаць, як павялічыць іх аб'ем ці зрабіць так, каб яны ляжалі валасінка да валасінкі. Гэта значна цікавей, чым проста галіць людзей налыса дзень за днём.

 

Я чула пра Андрэя амаль толькі пахвальныя водгукі, таму пацікавілася, ці былі ў яго практыцы выпадкі, калі кліент гатовы быў «забіць» майстра пасля пошукаў стылю. Лаянкі непасрэдна ў салонах не адбывалася, але забаўны выпадак Андрэй усё ж такі распавёў:

 

– Неяк мы з прыяцелямі ў перапынак выйшлі на вуліцу піць каву. Забраліся ў альтанку, што не далёка ад салону, сядзім, размаўляем. І тут я заўважаю надпіс на лаўцы: «Кемпер, ты - жывёла!». Смеху, вядома, было шмат. Але раз хтосьці напісаў гэта непасрэдна каля цырульні, значыць я кагосьці дрэнна пастрыг.

– Андрэй, якія цяпер тэндэнцыі ў фрызурах, афарбоўцы валасоў? Распавядзі нашым чытачам.

– Вызначаных накірункаў няма. Цяпер усё больш становіцца модным хадзіць так, як падабаецца самому чалавеку. У апошні час людзі прытрымліваюцца натуральнага колеру валосся ці фарбуюцца ў больш натуральныя тоны. Шмат бландынак перафарбоўваюцца ў каштанавыя тоны. На моладзь вельмі ўплываюць любімыя героі кінастужак: выйшаў новы фільм з прыгожымі героямі і цікавымі гераінямі - чакай кліентаў на такія стрыжкі.

– А што такое «стыль ад Кемпера»?

– Я табе так адкажу - шукаць сябе чалавек павінен сам. Змяняцца, спрабаваць штосьці новае - гэта выдатна. І я амаль упэўнены, што майстры заўсёды дапамогуць штосьці абраць, падкажуць, калі звярнуцца да іх за дапамогай. Часам людзі прыносяць фотаздымкі ці малюначкі з пажаданымі фрызурамі - гэта таксама нядрэнны спосаб, бо так лягчэй вызначыць, ад чаго адштурхоўвацца. Але ў той жа час ёсць людзі, якія сябе не бачаць з боку. Тады ім неабходна падказка прафесіянала.

Перад... Пасля

Як ні дзіўна, пасля працы няўдалага зваршчыка, затое стыльнага цырульніка, мая дэпрэсія сапраўды адступіла...

Каментары

Аня (08 красавiка 2010, 18:20)

Кемпер крут. Одно удовольствие стричься у этого человека)

-=EGOist=- (05 красавiка 2010, 21:44)

Андрюша молодец !!! Стараешься :) ветер в спину. оч рад за тебя ;)

Алиция (01 красавiка 2010, 12:00)

Да, материал хорош. написано действительно так, как есть. Сама являюсь примером работы Кемпера

Dasha F (29 сакавiка 2010, 11:03)

A novaja prychasuha u ciabe i prauda fajnaja!

Dasha F (29 сакавiка 2010, 11:02)

Lizavetka!! Mne bylo vel'mi cikava pachytac' pra getaga cuda-cyrul'nika. Dziakuj :)

liza_nikol'ska (27 сакавiка 2010, 10:09)

Да какая разница, кака я выгляжу-то? хоть бы кто-нибудь раскритиковал или похвалил материал!!

Ліоша (26 сакавiка 2010, 16:17)

Чорт, я не магу выбраць, як табе лепей! І так, і так - прыўкрасна.

Natasza (26 сакавiка 2010, 15:33)

дзяўчына ,якой падыходзяць абедзьве фрызуры!

шрик (26 сакавiка 2010, 01:49)

А мне старая больше нравилась))))

Даслаць каментар



captcha

* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


Iншыя артыкулы па тэме:

 

Гасціннасць беларусаў не мае межаў (03.09.2010)

Пасаг для першаклашкі (27.08.2010)

Што хаваюць у сабе берагі Нёмана (20.08.2010)

Жыццё паэта вымяраецца вякамі (13.08.2010)

Астравецкія нататкі (06.08.2010)

Жыццё пад Андрэеўскім сцягам (30.07.2010)

Басовішча: змены ў фармаце фестывалю (23.07.2010)

Школа не дае ведаў? (15.07.2010)

Студэнтам можна быць і пасля 50-ці (08.07.2010)

Дзень Незалежнасці, але ці трэцяга ліпеня? (01.07.2010)

Прафесія – дырэктар дому (24.06.2010)

Чаму нацыянальных меншасцяў няма ў публічным жыцці? (17.06.2010)

Ямелі і прысніцца не магло… (03.06.2010)

Гродзенскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць «кампутарных абаронцаў» (27.05.2010)

Beautiful Vision прапануе клубны стыль (20.05.2010)

Геаметрыя трох народаў (13.05.2010)

Гукавае княства Юрася Панкевіча (06.05.2010)

Дзіяна лічыць «Людзі ёсць... » (29.04.2010)

Яна робіць выключна – эксклюзіў (22.04.2010)

Уцёкі ад гарадской мітусні (15.04.2010)

Як Каложа ўзяла нас у палон (08.04.2010)

Прыколы нашага гарадка (01.04.2010)

Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху (18.03.2010)

«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця (11.03.2010)

Калі не дапамагаюць заўвагі, звяртайцеся ў ЖЭС (04.03.2010)

Як пытанне пра БАДы адкрыла мне вочы на агульны страх (25.02.2010)

Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі» (18.02.2010)

Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць? (11.02.2010)

Сны зімовага гораду (04.02.2010)

Пра войска, турму і адказ падпалкоўніка (28.01.2010)

У колькі абыйдзецца студэнцкі білет? (21.01.2010)

Вольная талерка для нечаканага госця (08.01.2010)

Яўхім Карскі з «беларускага племені». Ч. 1 (24.12.2009)

Дзед Мароз на лімузіне ці Як запальваюць ёлкі (17.12.2009)

Месца сустрэчы змяніць нельга (10.12.2009)

Гродна – дарог скрыжаванне (03.12.2009)

Кур’ёзы тутэйшага жыцця (26.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2 (19.11.2009)

Мутагенэз у скарочаным варыянце (12.11.2009)

Аляксандр Дзянісаў: «Снобы-маралізатары – самыя цынічныя людзі…» (05.11.2009)

«Зялёныя сумкі –3». Споведзь перапісчыка (29.10.2009)

Паданне пра човен, альбо фотаўражанні аб горадзе мануфактур (22.10.2009)

«Зялёныя сумкі» пайшлі па кватэрах (15.10.2009)

Ралі для беларусаў свету (08.10.2009)

Не ведаю як «тэхнічныя», але дакладна – «прафесійныя» (01.10.2009)

Сабачая «тусоўка» ў Каробчыцах (24.09.2009)

Недзе каля Белага мора (17.09.2009)

«Я буду!» ці Апошняя споведзь (10.09.2009)

Выпі са мной, Чарлі (03.09.2009)

Сляды гісторыі вакол Крэва (27.08.2009)

Легендарныя часы Жодзішак (20.08.2009)

Ці магу ў «МГУ»? (13.08.2009)

У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш (06.08.2009)

Прывід Ашмянскага дражджавога? (30.07.2009)

Як я стаў археолагам (23.07.2009)

Цэнтральныя паралелі (16.07.2009)

У цэнтры – «Трэці сектар» (11.06.2009)

Самы каханы вораг… (04.06.2009)

Фенамен горада (28.05.2009)

Яны называюць сябе «афганцы» (22.05.2009)

Горад, у якім жывуць людзі… (14.05.2009)

Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі» (07.05.2009)

Як я працавала прамоўтэрам (30.04.2009)

Захаваць жыццё пацуку… (23.04.2009)

«Катайце пальцы», спадарства! (16.04.2009)

Брудныя танцы на прасторах Беларусі (09.04.2009)

«Мадэм», які стварае электронныя вёсачкі (02.04.2009)

Роўныя ў сваім выбары… (26.03.2009)

Калі няма правіл, ёсць натхненне (19.03.2009)

Замалёўкі са шпітальнага ложку (12.03.2009)

Для гарадзенцаў вайна пачалася ў 39-м (06.03.2009)

Дзень здароўя ў Пышках (27.02.2009)

ІНТЭРНАТ − ВОРАГ ЦІ БРАТ? (20.02.2009)

НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ? (06.02.2009)

ШКОЛЫ ЗАЧЫНЕНЫЯ. НА ЭПІДЭМІЮ (30.01.2009)

МАЛАДЫЯ Ў ВЯСЕЛЬНЫХ СТРОЯХ (28.01.2009)

Фотапагляд Таццяны Данчышынай (24.01.2009)

Каталог TUT.BY Гродненский Форум. Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org adukatar.net