Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары (6)
Памер шрыфта
Гарадзенскі погляд
Студэнцкі хлеб ці пра тое, як самастойна зарабіць на вучобу
Працу на лета, якая дазволіла б назапасіць нешта на будучую вучобу, плануюць знайсці многія.
Некаторыя абмяжоўваюцца толькі думкай кшталту: “А вось добра было б…”. Але ёсць і такія, хто гатовы ахвяраваць сваім вольным часам, каб знайсці занятак і пазней атрымаць свае сумленна заробленыя грошыкі.
Апытанне гарадзенскіх студэнтаў-першакурснікаў паказала, што спосабы летніх падпрацовак у кожнага былі свае.
Павел: "Я быў проста змушаны працаваць гэтым летам, бо запіс у працоўнай кніжцы павінен быў дапамагчы мне ўладкавацца на завочную бюджэтную форму навучання ў Мінск. Прынялі па знаёмстве ў "ГроднаСельБудПраект". Праца складалася з раздрукоўкі чарцяжоў на плотары (гэта такая велізарная друкарка). У месяц атрымліваў каля 500 тысяч. Два месяцы адпрацаваў".
Лена: "Я працавала ўлетку ў Брэсце. Адбірала ягады на нарыхтоўцы. Сядзіш цэлы дзень у хаце з самай раніцы і да позняга вечару. Спачатку чакаеш, калі прывязуць усё патрэбнае, потым пачынаеш працаваць. А праца складаная, стамляешся моцна. Плацілі 15 тысяч у дзень. Грошы вельмі патрэбныя былі, таму паўтара месяцы прапрацавала".
Аліна: "Не хацелася сядзець у хаце склаўшы рукі і праціраць джынсы за кампутарам. Пайшла ў цэнтр занятасці, для таго каб уладкавацца на працу. Прапанавалі некалькі вакансій. З іх мне больш спадабалася праца ў бібліятэцы. Працавала нядоўга, ды і праца нескладая: кніжкі падклейваць. За два тыдні заплацілі 80 тысяч".
Андрэй: "Мы з сябрам фарбавалі платы за 20 тысяч у дзень. У 8.00 раніцы пачыналі і да 15.00. Было цяжка, але ў большай ступені з-за высокай тэмпературы, якая гэтым летам біла ўсе рэкорды. Два тыдні папрацаваў, а потым кінуў. Вырашыў, што лепш у такое надвор'е ў возеры купацца, чым ацэтонам дыхаць".
Дзяніс: "Каля месяца працаваў на будаўнічым складзе. Поўны працоўны дзень: з 8.00 да 17.00. Падмятаў падлогу, сачыў за парадкам. Заплацілі 90 тысяч. Быў сур'ёзна незадаволены: фактычна цэлы месяц змарнаваў".
Алёна: "Гэта лета была занята падрыхтоўкай да паступлення, таму жнівень, адзіны вольны ад усялякіх клопатаў месяц, не хацелася загружаць працай. Хацела адпачыць, набрацца сіл перад вучобай.
Ды і бацькі былі супраць таго, каб я працавала. Хоць мінулым летам я падпрацоўвала ў МТС: раздавала ўлёткі. Праца вельмі спадабалася, бо даводзілася мець зносіны з людзьмі, а мне гэта падабаецца".
З прыблізна 80 апытаных студэнтаў толькі каля 14 чалавек гэтым летам працавалі. Хтосьці нават не думаў пра тое, каб знайсці часовы заробак, некаторыя былі заняты падрыхтоўкай да паступлення.
Большасць студэнтаў казалі, што сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі ў пошуках працы. Сапраўды, студэнтам, асабліва непоўнагадовым, знайсці аплочваемую працу вельмі складана, але магчыма.
А як заўважыў адзін з юнакоў, з якім мне давялося паразмаўляць: "Захочаш грошай - і ў 14 гадоў працу знойдзеш!".
Iншыя артыкулы рубрыкi:
- З’явіліся два новыя фільмы пра «Універсітэт Залатога Веку» (19.05.2012)
- Тры прэзентацыі ад «Архэ» (15.05.2012)
- Ініцыятыва “Ружовы слон” арганізуе ралявую гульню з дзецьмі-сіротамі (07.05.2012)
- Летняя школа-экспедыцыя ў Жалудку (25.04.2012)
- Скончыліся раскопкі на Вялікай Траецкай (16.04.2012)
- Памяці Каханоўскага
- Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
- Аптымістычная трагедыя: гульня па Беларусі
- У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
- З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
- «Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў
- Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
- Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў
- Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм
- Змяіная выспа Афіны Палады (з цыклу «Споведзь авантурыста»)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены
Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту
У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай
25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!
Вакол заапарку на тралейбусе...
Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…
На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят
Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ
Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна
У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна
VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу


Каментары
egoroff (19 каcтрычнiка 2010, 09:49)
тоже этим летом поступал(
ivan (18 каcтрычнiка 2010, 08:48)
в 16 лет, можно устроиться только на низкооплачиваемую работу, либо по знакомству. У меня таких знакомых не было, поэтому мой заработок составлял не больше 100 тыщ. поиск работы осуществлялся на бирже
red (17 каcтрычнiка 2010, 11:59)
а я ў калгасе летам зерне разгружаў ды сушыў
ty (17 каcтрычнiка 2010, 00:57)
а я в 8 лет стояла возле магазина ,и продавала клубнику)))
krypper (17 каcтрычнiка 2010, 00:57)
а я збiраюся кроў здаваць. і людзям карысна, і мне грошы)
jil_ka (16 каcтрычнiка 2010, 16:18)
першы мой заробак у 14 і 15 год быў з продажу бульбы. дзе яе брала сакрэт :)))