Версія для друку
Даслаць сябру
Kаментары (2)
Памер шрыфта
Абмяркуем
Рэпетытары: інвестыцыя ці марнатраўства?
Што ж трэба, каб паспяхова паступіць у ВНУ? Да якіх дадатковых заняткаў варта звярнуцца? Колькі сіл трэба прыкласці і як правільна падрыхтавацца да тэстаў?
На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавалі адказаць самі выпускнікі і іх настаўнікі.
У апошнія некалькі гадоў у моду ўвайшлі так званыя рэпетытары. Калі застаешся тэт-а-тэт з выкладчыкам, матэрыял засвойваецца хутчэй і надзейней, з'яўляецца магчымасць разабрацца з усім тым, што даўно было запушчана, атрымаць тлумачальныя каментары.
Але варта прыняць да ўвагі і тое, што ўсе рэпетытары, як правіла, з'яўляюцца школьнымі выкладчыкамі, а значыць, увесь патрэбны матэрыял можна было пачуць і на ўроках, пазбягаючы пры гэтым дадатковых выдаткаў.
Вось некаторыя каментары на гэты конт:
"Звычайна, самыя высокія балы на тэставанні набіраюць дзеці, якія рыхтаваліся да ЦТ без дапамогі рэпетытараў, а таксама прызёры алімпіяд і конкурсаў, - распавядае Аляксей Кавалевіч, выкладчык фізікі Гродзенскай гарадской гімназіі. - У выпускнікоў заўсёды ёсць магчымасць працаваць і разбірацца з матэрыялам на ўроках, наведваць факультатывы па неабходных прадметах, прасіць дапамогі ў сваіх настаўнікаў.
У сваю чаргу выкладчык заўсёды параіць патрэбную літаратуру, пакажа на слабыя і моцныя месцы, дапаможа рашыць цяжкі прыклад ці задачу. На факультатывах для адзінаццацікласнікаў разбіраюцца леташнія тэсты, тыповыя памылкі, а матэрыял вывучаецца на паглыбленым узроўні. Я лічу, што паступіць без рэпетытара не проста можна, а цалкам рэальна, галоўнае - прыкласці намаганні".
Вольга, выпускніца 10-й школы, 2010 г.
"Я паступала ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт філалогіі без рэпетытараў. Нагрузка была вялікая, даводзілася прымушаць сябе сядзець над падручнікамі, заставацца на факультатывы. Але ў выніку ЦТ я здала на прыстойны бал і прайшла на бясплатнае навучанне.
Я не хачу сказаць, што рэпетытары - гэта дрэнна ці непатрэбна. Не, гэта выдатна. Але для сябе я зрабіла выснову, што паступіць можна і без іх, галоўнае - своечасова сябе прымусіць вучыцца".
Не кожны вучань можа самастойна вызначыць сваю будучыню, не кожны валодае жалезнай сілай волі. У такім выпадку за справу бяруцца бацькі. А для іх, заклапочаных шчасцем дзіцяці, адзіным правільным рашэннем з'яўляюцца заняткі з рэпетытарам.
"Паўтарыць усю школьную праграму самастойна даволі складана. А ўлічваючы той факт, што пытанні беларускіх тэстаў складзеныя не заўсёды карэктна і зразумела, вучням патрэбна дапамога.
Але не ўсё залежыць ад рэпетытара. Важна і жаданне самаго вучня атрымліваць тыя веды, якія можа даць яму педагог, - каментуе выкладчыца хіміі Наталля Жыдкевіч.
- Калі дзіця накіравана на паступленне, то з рэпетытарам ці без яго, яно паступіць. Але калі дадатковыя заняткі - гэта толькі капрыз бацькоў, то грошы будуць выкінуты на вецер".
А што ж лічаць самі вучні:
Рома, 11 клас
"У мяне рэпетытар па ангельскай мове, хоць ЦТ буду пісаць яшчэ па матэматыцы і рускай мове. Але з астатнімі прадметамі, думаю, змагу разабрацца і самастойна. Але вось ангельская...
Так склалася, што пачынаючы з 5-га класа ў нас змяняліся выкладчыкі, мы прапускалі мноства тэмаў, несур'ёзна падыходзілі да гэтага прадмета. А ў 11-м класе ўсе свае бедныя веды тэрмінова спатрэбілася сістэматызаваць.
Для гэтых мэтаў ніхто так добра не падыдзе, як выкладчык, зацікаўлены ў тваім паступленні ў ВНУ і тваіх ведах. Таму і вырашыў скарыстацца рэпетытарскімі паслугамі".
Маша, 10 клас
"Ужо з гэтага года я хачу пачаць заняткі з рэпетытарамі, наведваць факультатывы, займацца самастойна.
Мая мэта - паступленне ў Маскву, а гэта не так проста.
Таму і даводзіцца думаць пра заняткі ўжо цяпер, у 10 класе".
Каця, 11 клас
"Усе мае аднакласнікі зараз замітусіліся, забегалі па рэпетытарах, а мне вось што цікава: няўжо яны праўда толькі цяпер вырашылі, што будуць здаваць той ці іншы прадмет, на які раней і ўвагі не звярталі?
А як жа так атрымліваецца, што ведаеш і любіш адзін прадмет, а паступаць збіраешся на зусім іншую спецыяльнасць?! Я лічу, што праца і прафесія - гэта тое, што будзе цікава табе ўсё далейшае жыццё. А калі ты толькі ў 11 класе зразумеў, куды ты жадаеш паступаць і што табе вучыць, то якім жа ты будзеш адмыслоўцам? З пятага класа вучыў і займаўся біялогіяй, а зараз раптам вырашыў здаць ЦТ па матэматыцы і падацца ў інжынеры, так атрымліваецца?!
Я заўсёды марыла стаць лекарам і з пачатковых класаў цікавілася біялогіяй, хіміяй і іншымі прыродазнаўчымі навукамі. Займалася, хадзіла на алімпіяды, чытала шмат літаратуры.
І цяпер мне здаецца, што без рэпетытараў я здольна здаць патрэбныя экзамены, бо гэтыя веды адкладаюцца ў галаве ўжо не першы год.
Мая пазіцыя ў гэтым пытанні некалькі састарэлая, напэўна, але затое справядлівая".
Паступаць з дапамогай рэпетытара ці без яе, вырашаць, вядома, вам. І для таго, каб дапамагчы вучням і бацькам прыняць рашэнне па гэтым пытанні, мы зрабілі няхітры матэматычны падлік.
Такім чынам, каб паспець усё паўтарыць і вывучыць на занятках з рэпетытарам, вам спатрэбіцца, прынамсі, адзін навучальны год. Гэта 9 месяцаў, у кожным з якіх 4 тыдні.
У сярэднім, будучы абітурыент і рэпетытар сустракаюцца 1-2 разы ў тыдзень. Кошт за адну гадзіну заняткаў вагаецца, у сярэднім, ад 5 даляраў да 5 еўра.
Адпаведна, вашыя выдаткі за навучальны год складуць каля 720 даляраў. Але ў гэтыя грошы не ўваходзяць выдаткі на літаратуру, зборнікі тэстаў і правіл. Таму можна смела накінуць яшчэ сотню баксаў.
Здаецца, дарагія выпускнікі, гэты год абыйдзецца вам “у капеечку”!
Iншыя артыкулы рубрыкi:
- Музей кнігі ў Іўі (16.05.2012)
- Хто папросіць прабачэння за "прафуканую" Перамогу? (08.05.2012)
- На ровары па паграніччы. За ўражаннямі і прызамі (05.05.2012)
- Пачуццё Еўропы ў спажывецкім варыянце: прымежны шопінг (29.04.2012)
- У ахвяру зноў прынеслі дрэвы (20.04.2012)
- Памяці Каханоўскага
- Сёння ў Гродне стартуе тыдзень фітнэсу
- Аптымістычная трагедыя: гульня па Беларусі
- У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
- З 24 ліпеня зарэгістраваць шлюб можна будзе на вуліцы, у лесе, на лецішчы
- «Grodno REDS» – чэмпіён турніру сярод заўзятараў замежных клубаў
- Асушылі ўнікальную сістэму штучных вадаёмаў у Свяцку
- Студэнт разбіў джып за 80 тысяч даляраў
- Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы
- У Гродне надвор’е палепшыцца пасля выходных
- Памежнікі моцна трымаюцца за шлагбаўм
- Змяіная выспа Афіны Палады (з цыклу «Споведзь авантурыста»)
АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены
Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту
У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай
25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!
Вакол заапарку на тралейбусе...
Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…
На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят
Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ
Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна
У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах
Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна
VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу


Каментары
Juli (20 каcтрычнiка 2010, 17:26)
Рэпетытары кідалава толькі у тым выпадку, калі сам не хочаш нічога вучыць. Мне, напрыклад, ен дапамог успомніць некаторыя правілы. А вось да якога не хацела хадзіць-не дапамагаў.Затое калі захацела-сама, без рэпетытара, падрыхтавалася да цт за 10 дзен,і даволі добра
hvost (19 каcтрычнiка 2010, 10:27)
repetytary - kidalava