Каляндар


Нашы банеры





Версія для друку Даслаць сябру Kаментары (1)Увеличить шрифт Уменьшить шрифт  Памер шрыфта

Навіны

Хутка стартуе Міжнародны Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЭСКА

З 5 па 7 лістапада ў Гродна на базе гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы пройдзе XI Міжнародны Фестываль клубаў ЮНЭСКА "Унікальная мова зносін моладзі".

Кіраўніцтва, арганізацыю і правядзенне Фестывалю ажыццяўляе Гарадзенскае аддзяленне "Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА" пры падтрымцы Гарадзенскага гарадскога і абласнога выканкамаў.

 

У рамках мерапрыемства пройдуць адукацыйныя семінары, прэс-канферэнцыя, будзе наладжана праца 5 адукацыйных секцый, арганізавана ролевая гульня. Акрамя гэтага, у першы дзень Фестывалю пройдзе флэш-моб па тэме мерапрыемства, а на другі дзень адбудзецца рок-канцэрт.

 

Тэма Фестывалю вызначаецца зарання згодна з тымі актуальнымі пытаннямі, якія ўзнікаюць на дадзены момант у грамадстве.

 

Як паведаміў галоўны каардынатар Фэсту Юрый Груца, галоўная мэта Фестывалю - азнаёміць моладзь з працай ЮНЭСКА, адукаваць сябраў клубаў ЮНЭСКА у той ці іншай сферы, напрыклад, у напісанні праектаў, развіць у іх лідэрскія якасці, ініцыятыўнасць.

 

"Фестываль - гэта своеасаблівы штуршок да дзеянняў, да згуртавання моладзі, - адзначыў сп. Груца - Мы ставім перад сабой вельмі важныя сацыяльныя задачы. Мы хочам аб'яднаць моладзь і зрабіць іх працу ў клубах больш эфектыўнай. Таксама гэта цудоўная магчымасць для абмену вопытам у дзеянні моладзевых арганізацый і ініцыятыў."

 

На здымку: удзельнікі Вясновага Фестывалю Клубаў ЮНЭСКА, 2009 г.

 

Фота: http://www.un.by/unesco-grodno

Iншыя артыкулы рубрыкi:

Каментары

zhenka_kaktus (18 каcтрычнiка 2010, 15:10)

о божее)) ну и фотка))

Даслаць каментар




* Усе палi абавязковыя для запаўнення.
** Рашэнне аб публікацыі каментароў прымае рэдакцыя. Каментары, якія ўтрымліваюць некарэктныя выказванні і абразы гонару асобы не публікуюцца.


АПОШНІЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Выступ “Кальяну” і “Дзецюкоў” у Гродне забаронены

Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

Вакол заапарку на тралейбусе...

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

На бройлернай фабрыцы “Прагрэс-Верцялішкі” загінулі 4500 куранят

Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары

Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»

Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня

Гродна ўзгадае Напалеона Орду

У першым беларускім ФотаБатле перамагла каманда з Гродна

VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму

Узнагарода Васіля Быкава

Байкер, які збег ад ДАІ, заплоціць 8 мільёнаў 700 тысяч рублёў штрафу

Тэлефанаванні ў Расію і Украіну зноў даражэюць на 20%

Паштоўкі з Гродна на выставе ў Ольштыне

 
 
TUT.BY Будзьма разам! Беларуская Асацыяцыя Журналістаў
Адукацыя - стыль жыцця Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Фотоцентр Mega DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY Каталог белорусских сайтов Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
новости
Яндекс.Метрика