Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.
8 траўня нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч (1883), беларускі навуковы і грамадскі дзеяч, што стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Праз 36 гадоў, 8 траўня 1919, у Гродна з прыходам арміі Пілсудскага адбыліся начныя арышты дзеячаў беларускага нацыянальнага руху.
9 траўня Дзень Перамогі. Канец Вялікай Айчыннай вайны.
10 траўня нарадзіўся беларускі паэт Сцяпан Гаўрусёў (1931).
11 траўня 1883 нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Маўр.
12 траўня Сусветны дзень медыцынскай сястры.
13 траўня нарадзіўся найбліжэйшы паплечнік Каліноўскага Ціт Далеўскі (1840).
14 траўня 1995 першы беларускі рэферэндум. Той самы...
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці?
Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць
Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк. (14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць