07.08.2008 г.
У ноч з 16 на 17 жніўня ад Германіі да Заходняй Сібіры можна будзе назіраць частковае зацьменне месяца.

07.08.2008 г.
У Дзятлаўскім раёне распачаўся моладзевы летнік, прысьвечаны славутаму князю Канстанціну Астрожскаму.

07.08.2008 г.
Учора, 6 жніўня ў Навагрудку распачалася праваслаўная выстава-ярмарка. Мерапрыемства адбываецца з дабраслаўлення архіяпіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.

07.08.2008 г.
Сёння выйшаў 1000 нумар першай беларускай газеты “Наша Ніва”, якая выдаецца з 1906 года.

07.08.2008 г.
Раніцай 7 жніўня ў Алімпійскай вёсцы ў Пекіне, сярод сцягоў іншых краін-удзельніц Алімпіяды, ўзняўся ў неба беларускі сцяг. Узняццё сцяга сімвалізуе афіцыйнае прадстаўленне дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.

06.08.2008 г.
1 га верасня у Гродне адбудзецца фэст “GO-FEST Альтернатива есть!”. 

06.08.2008 г.
Прадстаўнікі гродзенскага БНФ другі дзень ладзяць пікеты па зборы подпісаў за свайго кандыдата.  

06.08.2008 г.
Учора ў Гродна былі затрыманыя грамадскія актывісты Юры Істомін і Зміцер Слуцкі, якія збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука. Міліцыянты канфіскавалі ў актывістаў 6 пачак новага нумару газеты “Народная Воля”. 

05.08.2008 г.
Кветка папараці, матылёк, адпачываючы чалавек, арфа… І ўсё гэта – каменныя скульптуры, якія атрымае ў якасці падарунка г.п. Астравец да свайго 540-годдзя.

05.08.2008 г.
Гродна апынуўся пятым па чарзе горадам, дзе пачаўся біржавы гандаль.

05.08.2008 г.
Закон «Аб СМІ» падпісаны Аляксандрам Лукашэнка пасля разгляду яго Канстытуцыйным судом РБ…

04.08.2008 г.
2 жніўня завершаны Гродзенскі адборачны тур футбольнага чэмпіянату дваровых каманд “Забей!”

астатнія навіны >>>

А тут – “Твой стыль” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 9
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
19.08.2004 г.

 – маладзёвы інтэрнэт-праект, створаны гарадзенцамі для гарадзенцаў! “Твой стыль” – гэта он-лайн газета і он-лайн радыё, якія створаныя для ЦЯБЕ! “Твой стыль” – гэта ТВОЙ погляд на найважнейшыя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету!

Гэта ТВАЕ інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, ТВАЕ рэпартажы пра цікавыя падзеі, ТВАЕ аўтарскія рубрыкі.Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал. Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі. Ужо зараз ТЫ можаш каментаваць тэксты, змешчаныя ў нашай газеце. Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрв’ю, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.п.) ды скантактавацца з намі. Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх і не толькі майстроў слова (бясплатна!), набудзеш магчымасць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі!

Далучайся!

Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script

 РЭДАКЦЫЯ

Алеся ПарфёненкаАлеся Парфёненка
Аўтар 

Як манета, я двухбаковая.
Ці арол, або рэшка – што выпадзе.
Як ільдзінка малая, халодная
І вясновае сонейка, цёплая.
Як манета, я двухбаковая.
Быццам чырвань і бель, розная.
Быццам сталь у агні, моцная,
Нібы дзеці, бездапаможная.
Як манета, я двухбаковая.
Нібы тая Амерыка, вольная
А за ёй Беларусь, несвабодная.
Як манета я двухбаковая....


(Гэты верш напісала адна будучая "зорка". Але мне ён вельмі падабаецца, бо напісаны спецыяльна для мяне і пра мяне)

 

 

 Кася Дземяньчук

аўтар

Я- халерык,вельмі эмацыянальная,жывая і шчырая.

Люблю зялёную гарбату,восень,блукаць па Наваградку,дождж, сваіх сяброў, чытаць Леру Сом і Анатоля Сыса, творчых людзей, сваю маленькую рэдакцыю, жыццё,ва ўсіх яго праявах ,вечар і ноч.

Не ўяўляю свайго жыцця без творчасці  і кніг. Марыла друкавацца ў “Дзеяслове”…Мары здзяйсняюцца!!! :) 

  

 Сняжана Асабіна

аўтар 

Калі яшчэ засталіся на свеце ідэалісты, то я - адна з іх.  Прынцыповая і адкрытая, веру ў лепшае. Маё жыццёвае крэда - бываць усюды, а жыць ў Беларусі. Мару праехаць аўтастопам усю Амерыку і сустрэцца з інапланецянамі.  Журналістыка для мяне - цікавае хобі, таму не імкнуся, каб яна стала працай,  займаюся ёй дзеля ўласнага задавальнення. 

 

 

 

 

  

  

Ганка НаўмовічГанка Наўмовіч

аўтар

Мае думкі – бачанне падзеі ў выпадковым ракурсе,

Мая праца – нібыта глыток паветра.

А яшчэ люблю таматы ды гранаты (у неабмежаванай колькасці). Мару пабываць у краіне цілімілітрандзіі і каб сонейка ніколі не заходзіла за хмаркі.

 

 

Хрысцінка МарчукХрысцінка Марчук

Аўтар

У мяне ёсць нешта ад пантэры і пумы.

У мяне ёсць нешта ад ільва й ільвіцы.

У мяне ёсць нават рысы ад рысі.

Я ведала, табе падабаюцца коткі…

Але, як аказалася, толькі свойскія.

 (ну, гэты вершык напісала не я, а паэтка спадарыня Спрычан.

Але так ён мне падабаецца!..)

 

 
Дзіма ЯгораўДзіма Ягораў

рэдактар

У журналістыцы сем год. “Школа маладога журналіста” – першая тэорыя. “Біржа інфармацыі” – першая практыка.

Ноч, кубачак Lavazza, церпкі тытунь і чысты аркуш у чаканні. Гэта – маё. Але ж ноч займае толькі палову сутак, Lavazza – не самая танная кава, тытунь шкодзіць здароўю, а чысты аркуш бывае пустым. Вось як з гэтым змагацца? Хто ведае – пішыце: yahorau[гаў!]gmail.com

 

 

Віталь ВановічВіталь Вановіч

аўтар

Люблю жыццё, маланку, вецер і сонца. Не ўяўляю дня без музыкі.

А тут я пачаў рабіць свае першыя крокі ў журналістыцы (можаце нават на гэта паглядзець).

 

 

 

 

 

Інга СакутаІнга Сакута

аўтар

Люблю піць каву кожную раніцу,

гуляць па Гародні восенню і вясною, а яшчэ вельмі люблю Беларусь!!!

Не ўяўляю свайго жыцця без журналістыкі!

 

 

МаRia Нагаева

МаRia Нагаева 

аўтар

Люблю чыстае неба,  цёплае і вялікае сонца, людзей с такімі ж вялікімі і цёплымі сэрцамі…

Люблю усё простае і складанае адначасова…

Люблю жыццё, жыццё ў сабе і жыццё ў цэлым свеце…

Я толькі пачынаю займацца журналістыкай, але ўжо вырашыла звязаць з ёй сваё жыццё :)

Спадзяюся, гэта маё.

 
Вітаўт РуднікВітаўт Руднік

аўтар

У журналістыцы – з пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя. Распачынаў у якасці пазаштатнага карэспандэнта газет “Прессбол” і “Футбол Беларусі”, каментаваў футбольныя матчы з удзелам гарадзенскага “Нёмана” на мясцовым тэлебачанні. Там жа меў вёў выпускі спартыўных навінаў. З 1995 г. працаваў у газеце “Пагоня”, якая стала сапраўднай школай прафесійнай журналістыкі. У 1997 г. меў стажыроўку на Радыё “Свабода” у Празе, у 2005 г. – у гданьскім філіяле “Газеты Выборчай”.

У 1997 г. стаў адным з заснавальнікаў гарадзенскай “Школы маладога журналіста” – праекта грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

Люблю плоў, трускаўкавае варэнне і футбол. Як дажыву да старасці, напішу яшчэ некалькі кніг па гісторыі футболу (адну выдаў у мінулым годзе).

 

Алесь ЗалеўскіАлесь Залеўскі

рэдактар

Мой стыль – змагацца з беларускай ментальнасцю: даказваць на ўласным прыкладзе усім навокал, што беларусы актыўныя, ганарлівыя ды хітрыя! Нам да ўсяго ёсць справа, мы ўсё хочам рабіць паводле сябе і сваіх амбіцый. А яшчэ мы сціплыя. Як я.:)

 

 

 

Надзейка ЗавіноўскаяНадзейка Завіноўская

аўтар

Пішу для газеты, раблю “Клопат Club” для радыё. Мару мець сваю радыёстанцыю і перадачу на TV. Скончваю філфак. Не хачу па размеркаванні ў вёску. Люблю марозіва, спаць, піць квас з калегамі па рэдакцыі, падарожнічаць з заплечнікам, насіць толькі яркае адзенне і заглядацца на цікавых хлапцоў. Са мной лепш паразмаўляць “на жыва”.

 

 

 

  

Іна ХітрушкаІна Хітрушка

аўтар

Хтосьці п’е зялёную гарбату, мінеральную ваду, маркоўныя фрэшы, ходзіць у фітнэс-клубы, а хтосьці чаргуе латтэ, эспрэсса і капучына  ў кафейнях. Я, безумоўна, з другой пароды гарадскіх дзяўчын.

А ўсе падзеі, якія адбываюцца ў маім жыцці, - гэта гісторыі на аснове міфалогіі старажытных Інкаў і страннікаў млечнага шляху.

 

 

Алена БезганАлена Безган

стыль-рэдактар

Памятаеце фільм “Дзень сурка”? Дык вось, часам сябе адчуваю такім сурком. “Рух – гэта жыццё” -  гэта мабыць пра мяне. Люблю праводзіць асацыяцыі. Гэты сурок у мяне па прынцыпе зебры. Некалі бяжыш, тысяча і адна справа ў галаве, тэлефон браньчыць, універ, каханы, праўка ў “Стылі”, пераклады, падпрацоўка яшчэ недзе, а як сэйшн, ці ўбачыцца з сябрамі карціць (!!!??!!!), дома трэба ж з’явіцца, каб не забыліся. А калі і сядзіш сабе, слухаеш файную музыку ў спакоі, еш нешта салодкае…

Вось так і жывем! :)

 

 

Марына ДанілевічМарына Данілевіч, аўтар

Жыццё – цікавая гульня, сваеасаблівы тэатр...

Люблю розныя ролі, хачу пражыць некалькі розных “жыццяў”...

А яшчэ люблю летнюю свежую раніцу...

Ды восеньскую задуменную дымку...

Ды зімовую завіруху за вакном, дома, з гарбатай ды цікавай кнігай пры жоўтым абажуры...

Вясновае трапяткое абуджэнне жыцця...

А журналістыка... гэта адна з тых шматлікіх роляў, на якую, нажаль, не заўсёды хапае часу...

 

 
Слухай "Твой Стыль"
29.07.2008 г.
У гэтым выпуску праграмы шэф-повар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая дзеліцца сакрэтам прыгатавання стыльных шашлыкоў.
(5:11 хв., 1.78 МБ) Спампаваць

24.07.2008 г.
(7:42 хв., 2.64 МБ) Спампаваць

22.07.2008 г.
Чаму эколагі супраць ГЭС на Нёмане і якія шкоды яна можа прынесці? Пра гэта і іншае слухайце ў рэпартажы з эка-летніку, проста з будаўнічай пляцоўкі!
(3:14 хв., 1.11 МБ) Спампаваць

21.07.2008 г.
Ці з’яўляюцца словы тыпу кіруемы, рэкламуемы, аналізуемы характэрнымі для беларускай мовы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(02:28 хв., 872 КБ) Спампаваць

17.07.2008 г.
Гарадзенцы напісалі тэсты найлепш з усіх беларусаў. Пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання гэтага году слухайце на “Тваім стылі”!
Рэпартаж з адкрытай пляцоўкі парка Жылібера слухайце на “Тваім стылі”.
(2:15 хв., 794 KБ) Спампаваць

14.07.2008 г.
Эксклюзіўнае інтэрв’ю з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA”, удзельнікам спабору “Басовішча-2008”!
(5:38 хв., 2.57 МБ) Спампаваць

14.07.2008 г.

Як знаёміліся студэнты Гродзенскага універсітэта ў 1945 годзе? Хто быў прататыпам гераіні рамана “Данута” Аляксея Карпюка? Пра гэта і не толькі слухайце на “Тваім стылі” з аповеду Інгі Анатольеўны Карпюк.


(14:04 хв., 5.65 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Як вы ставіцеся да бясконцага «рамонту» Гродна

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY