| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 27.03.2008 г. | |
|
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» з 28.03 па 3.04 у Зорнай зале глядзіце фільм «10.000 гадоў да н.э.» (ЗША – Новая Зеландыя), у зале «Ілюзіён» з 28 па 31 сакавіка – «Мантана» (Расія). 28 сакавіка вы яшчэ зможаце патрапіць на Дні балгарскага кіно. Пачатак у 16.30. Для дзяцей: 28.03 у 14.30 прапануецца фільм «Лясныя разбойнікі», 29-30.03 мультфільм “Гарэзнікі і непаседы» (у 10.30) Тэл. для даведак: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 28 сакавіка глядзіце «Монстра » (жахі, ЗША). Для дзяцей 30 сакавіка ў 10.00 прапануецца мультфільм «Добрыя казкі». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» 28.03 – 30.03 прапануе да прагляду: у Вялікай зале – «Усё могуць каралі» (рамантычная камедыя, Расія). У Малой зале глядзіце фільмы «Шторм» (фантастычны баявік, Швецыя), «Чак і Хары: Пажарнае вяселле» (ЗША). Для дзяцей: 28.03 – «Вар’яцкі гоншчык» (у 11.00); 29.03 – «Дужы як леў» (у 10.30); 30.03 - «Дзяжурны бацька» (у 10.00). Тэл.: 75-59-34. Для тэатралаў Драмтэатр: 28.03 прапануе камедыю «Гэта… каханне (Курыца)», 29.03 – «Студэнтка» (пратакол у 3-х карцінах), 30.03 –«Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» (сцэнічная фантазія на аснове 3-х сюжэтаў Р.Горына). Дзеці 30 сакавіка ўбачаць казку «Аранжавы вожык» (у 12.00). Пачатак вячэрніх спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра спектаклі праводзяцца ў Малой зале. Тэл. для даведак: 72-34-27. Тэатр лялек: 30 сакавіка наведайце прэм’еру спектаклю для дзяцей «Карлус і Бактус або Зубная казка» (12.00). Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У гісторыка-археалагічным музеі ў Новым Замку – выстава польскага мастака-графіка Хенрыка Чэсніка (Сенатарская зала). У Старым Замку працягваеца фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША). Галерэя «У майстра» запрашае на выставу гродзенскіх мастакоў. У музеі гісторыі «Гарадніца» – выстава Вольгі Чамбровіч «Папяровыя фантазіі» (да 10 красавіка). У Галерэі Тызенгауза прадоўжваецца выстава Ул.Пазняка «Першае падарожжа» (леўкас). АНОНСЫ! 29-30 сакавіка ў Ліцэі №1 (БЛК, 21) адбудзецца гарадскі вясенні фестываль клубаў «Юнеска». Пачатак а 14 гадзіне. 9 красавіка гурт J:МОРС з праграмай «Адлегласць». Пачатак а 19 гадзіне ў к/з філармоніі. Тэл.:56-15-51, 56-25-48. 1 красавіка ў кінатэатры «Кастрычнік» вас будзе весяліць тэатр гумару КанКан. Пачатак а 19 гадзіне. Драмтэатр з 17 да 22 красавіка запрашае на гастролі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі. Вашай увазе прапануюцца спектаклі: 17-18.04 драма «Вечар» (А.Дудараў), 19-20.04 меладраматычная камедыя «Філумена Мартурано» (Эдуарда дэ Філіпа). Для дзяцей 19 і 20 красавіка – казка «Маленькі прынц» (у 12.00). Пачатак дарослых спектакляў – а 19 гадзіне. Паклапаціцеся пра білеты зараней! Тэл.:74-56-71, 72-34-27. Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Шаноўныя гарадзенцы! Успрымайце гульні прыроды «ў зіму» як першакрасавіцкі жарт. Бярыце парасоны і выходзьце на вуліцу! Тым больш, што культурна-забаўляльнае жыццё нашага горада б’е ключом. Глядзіце А!Фішку! – і ўпэўніцеся самі!







