Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Шэрыя краявіды «дывановых» раёнаў гораду здаўна ажыўляюць каларытныя выявы, змястоўныя надпісы, амаль шэдэўры выяўленчага мастацтва.
І не толькі дзякуючы неўміручаму таленту «графіччыкаў». Гарадзенская моладзь спрабуе данесці да нас сваю рэфлексію па важных пытаннях асабістага жыцця, грамадскую пазіцыю, і нават... добры (дрэнны?) настрой. Сцены панельных дамоў – своеасаблівы сродак СМІ і нават больш. Гэта пульс горада, яго прыхаваны подых. Надпісы – гэта графічны сімвал рэчаіснасці, але і надпісы змяняюць рэчаіснасць. Мы паспрабуем яе ўбачыць і данесці да ўсіх.
Канцэптуальна. Ацэньваем станоўча.
Ілюстрацыя экстрэмальнага жыцця панкаў.А што, была нагода паміраць?!!
«ОК» на вушах, «ОК» на хвасце. Карацей, ружовы трусік.
А хто з нас харошы?
Метал жыфф!! Ну ці жыў, бо надпіс стары і па-ангельску.
Андрусь ЧЫРВОНЫ
Міхал СКАЎЦКІ
Каментарыi
#1MShmel 2008-02-1501:15:16Па згаданай тэматыцы раю мост над Гараднічанкай каля Палацу Творчасьці Дзяцей і Моладзі: напісаў шмат, ёсьць нават па-беларуску. Праўда мелкаватыя ўсе.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-02-1501:15:16 Па згаданай тэматыцы раю мост над Гараднічанкай каля Палацу Творчасьці Дзяцей і Моладзі: напісаў шмат, ёсьць нават па-беларуску. Праўда мелкаватыя ўсе.