падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

12.11.2008 г.
Справа наваполацкага студэнта Аляксея Трубкіна, ініцыяваная УКДБ па Гродзенскай вобласці, пакінута без разгляду.

12.11.2008 г.
Выстава “Jozef Pilsudski od zeslanca do Мarszalka” адкрылася 12 лістапада ў дворыку Генеральнага консульства Польшчы ў Гродна.

12.11.2008 г.
Бізнесмен, што адпачываў з сябрамі ў санаторыі “Азёрны” у 30-ці кіламетрах ад Гродна, меў пры сабе 900 000 расійскіх рублёў.

12.11.2008 г.
Штраф у 10 міліёнаў рублёў пагражае лідчуку, які незаконна займаўся валютным бізнесам.

астатнія навіны >>>

СТЫЛЬ ЖЫЦЦЯ І НЕ ТОЛЬКІ… Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 2
ГоршаяЛепшая 
Піша Кацярына БУБНОВІЧ і Алінка НОВІК   
10.04.2008 г.

Не сакрэт, что Інтэрнэт сёння набывае ўсеагульную папулярнасць і становіцца не проста сродкам здабывання інфармацыі, а неабходнасцю ва ўсіх сферах жыцця. Для кагосьці гэта гульня, у якую, нагуляўшыся, ужо больш не хочацца забаўляцца. А хтосьці пачынае быць залежным і не ўяўляе жыцця без яго. Людзі знаёмяцца, размаўляюць, і нават кахаць навучыліся па Інтэрнэце. Iм карыстаецца кожны дзесяты жыхар Зямлі і кожны восьмы расіянін.

 Ці дабраўся Інтэрнэт да народных масаў Гродна мы паспрабавалі высвятліць ў сённяшнім апытанні: «Што для вас значыць Інтэрнэт?»

 

 

 

 

 

 

 

Вікторыя-Вераніка (a.k.a. Чёрная Волчица): У некаторай  ступені – гэта размова з сябрамі. Асабліва ў апошні час, да. Нават калі жывем ў адным горадзе – часта. Для працы, у вучобе таксама выкарыстоўваю – але радзей, гэта не так цікава.  

 

 

 

Сяргей і Эдуард: Інтэрнет для нас – жыццё . Мы можам чэрпаць з яго ўсё, што нас цікавіць і не толькі. Уся інфа, якая нам неабходна.  Карыстаемся часта, для справы і проста так – паразмаўляць с людзьмі, знаёмыми, сябрамі.
– Таксама карыстаюся, для вучобы ў асноўным. Рэфераты, курсавыя…

 

 Анена Альбінаўна: А… з кампьютэрам? Тады разумею, пра што ідзе гаворка.. Нават не ведаю, ці магу  я авалодаць навыкамі гэтай працы, ужо пажылы чалавек… хаця, канешне, хацелася б: не жадаю  адставаць ад жыцця. Але – як атрымліваецца, не ўсё ўжо магу.
Я зусім не супраць таго, штото моладзь падоўгу сядзіць ў Інтэрнэце: калі гэта на карысць, то чаму не? Лепш, чым калі сядзяць з бутэлечкай…

 

Уладзімір Пракофьевіч: Інтэрнэт? Сусветнае павуценне. У мяне няма кампьютара і Інтэрнэтам я не карыстаюся. Што тычыцца моладзёвай хваробы Інтэрнэтам –  у кожнага пакалення ёсць сваі цацкі.

 

 

 Святлана Станіславаўна: Я мала разбіраюся, нічога не магу сказаць. Сын мне гаворыць, што  там проста цікава. Часам складана з  фінансамі, але… ён сядзіць, я не забараняю.

 

 

 

Мама Насця, сыны Жэня і Дзіма:  У першую чаргу – сродак зносін, выкарыстоўваю яго для працы… Для дзяцей муж пампуе гульні, навучальныя праграмы. У апошні раз спампавалі навучальную гульню на ангельскай мове.

 
– Мне таксама падабаецца працаваць на кампьютары!

– А мне падабаецца толькі ў «Сонніка» гуляць

 

 

 

Насця: Для мяне Інтэрнэт… хо-хо-хо… месца, дзе я сяджу  літаральна цэлыя суткі. Месца майго знаходжання? Я там размаўляю, шукаю патрэбную мне інфармацыю… нажаль, пакуль яшчэ не вучуся дыстанцыённа, але з наступнага года збіраюся.

 

 
Пабегаўшы цэлую гадзіну за кудысьці спяшаючымся народам мы болей не змаглі цярпець і да ўсяго вышэйсказанага дадалі:
Алінка (на здымку ў пачатку апатыння): Дыстанцыйна працую і вучуся, кантактую з сябрамі і працадаўцамі. Калі-некалі купляю кнігі ў інтэрнэт-крамах.

 Кацярынка (гэта я! Якая разам з Алінкай усіх і апытвала): Без Інтэрнэту, як без рук! Не магу без яго жыць, бо … проста не магу. Нядаўна (калі ён раптам «памёр» у маёй кватэры), адчула ўсе цяжкасці безінтэрнэтнага жыцця, і з той пары нумар кампьютэрнага майстра запісаны ў даведніку каля 103. Думаю, гэтым ўсё сказана.

У адным жа нашыя словы супадаюць на 100%: «Iнтэрнэт- гэта наш стыль жыцця і, канешне, наш «Твой Стыль».
Выгаварыліся і ажно ад сэрца адлягло. Вось так. Дзякуем за ўвагу!

Кацярына БУБНОВІЧ
Фота Алінкі НОВІК
 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY