Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
«...Нас прывезлі ў нейкі лес – нешта накшталт аэрадрому. Пярсцёнак не знайшлі. Адабралі ў мяне рамень і гадзіннік. Наім было 6.30», – гэта апошнія словы з запісной кніжкі польскага афіцэра Анджэя. Далей – сцэна расстрэлу, фінальная. Самая напружаная, самая цяжкая. Фільм скончыўся, але мы не адразу зразумелі, што гэта ўжо канец. Стаяла цішыня, такая ж, як і падчас прагляду. Уключылі святло, і людзі пачалі паціху разыходзіцца, моўчкі, хто панура, хто ў глыбокім задуменні. А я не магла стрымаць слёз...
У мінулую пятніцу ў межах кампаніі «Свабоднае кіно» ў Гродне прайшоў паказ фільма знакамінатага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь». Фільм называюць адным з найбольш асабістых фільмаў Вайды. У лісце да гарадзенцаў з нагоды паказу фільма ў Гародні Вайда пісаў: «...У 30-я гады я жыў разам з бацькамі ў Сувалках, дзе мой тата служыў афіцэрам 41-га палка пяхоты. Менавіта трагічныя падзеі гэтага палка і гісторыю маёй маці паказвае фільм «Катынь» (тэкст ліста глядзі тут).
У фільме на прыкладзе некалькіх універсальных лёсаў (сям’і польскага афіцэра, сям’і генерала, сям’і лётчыка) Вайда паказаў трагедыю знішчаных без суда і следства польскіх інтэлігентаў, трагедыю іх жонак і дзяцей, маці і сясцёр, трагедыю цэлага народа.
У красавіку 1940 года ў Катыні былі расстраляны тысячы польскіх ваеннапалонных. Пасля адкрыцця масавых магіл немцамі ў 1943 годзе і да канца 80-х гадоў савецкая прапаганда сцвярджала, што ў гібелі салдат вінаваты нямецка-фашысцкія захопнікі (дарэчы, некаторыя, напрыклад Мухін, настойваюць на гэтай версіі і цяпер). Толькі ў 1989 годзе М. Гарбачоў прызнаў адказнасць супрацоўнікаў НКВД за масавы расстрэл палякаў.Пазней польскаму боку была перададзена частка дакументаў па гэтай справе. Тэкст прыгавору быў апублікаваны між іншым у інтэрнэце. Аднак, да сённяшнага дня ў Катынскай справе існуе мноства пытанняў, не высветелены імёны тых, хто меў да яе дачыненне.
Фільм Вайды выклікаў рэзананс у грамадстве. Адны залічваюць яго да шэдэўраў польскага кіно, лічаць фільмам глыбокага зместу і сэнсу. Іншыя канцэнтруюць увагу на тэхнічных недасканаласцях, не задаволены выбарам «зорнага» складу актораў і іх гульнёй і сцвярджаюць, што сваім поспехам кінастужка абавязана толькі выбару тэматыкі.
Тым не менш, «Катынь» намінаваны на «Оскар» як лепшы неангламоўны фільм. Ці атрымае ён узнагароду? Пачакаем, паглядзім.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць