падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

Падписка на email
Падпішыся на навіны:
астатнія навіны >>>

БУДАЎНІЦТВА АЭС НА ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ НЕ ПАЎПЛЫВАЕ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
31.01.2008 г.

 Быць ці не быць АЭС на Беларусі – пытанне амаль што закрытае. Да канца студзеня прэзыдэнт атрымае на падпісанне пастанаўленне саўбеза аб яе будаўніцтве. Пасля гэтага застанецца выбраць пляцоўку ды падрадчыкаў для будаўніцтва. Наколькі небяспечная гэта рэч – АЭС – і што ад яе чакаць, карэспандэнт ТС спытаў вучоных ГрДзУ імя Янкі Купалы.  На пытанні “Твайго Стылю” аб жыцці, смерці і атамнай станцыі адказаў Валянцін Станіслававіч Лучко, дацэнт кафедры экалогіі. Валянцін Станіслававіч некаторы час жыў і працаваў у Японіі, як выкладчык экалогіі займаўся ў прыватнасці вывучэннем праблемаў старэння арганізмаў.

“Твой Стыль”: Гродзенская вобласць лічыцца вобласцю з найбольшай колькасцю доўгажыхароў. З чым гэта звязана?

Валянцін Станіслававіч: У гродзенскай вобласці большая працягласць жыцця звязана з высокай аграрнасцю і гістарычна большай інтэлектуальнасцю насельніцтва. Патлумачу. Каб зразумець, хто памірае, трэба глядзець на вытокі смяротнасці. Найбольш за ўсё паміраюць людзі ва ўзросце ад 40 і да 60-70 год. Тыя, хто дажыў да сямідзесяці – знаходзяцца ў меншай зоне рызыкі. Сучасная моладзь мае нават менш шансаў выжыць чым тыя, хто нарадзіўся за 20 гадоў да іх.  

ТС: Чаму так?

В.С.: Калі нам гавораць, што ў нас нарадзілася больш, чым памерла – то гэта яшчэ нічога не значыць. Трэба глядзець і на іншыя фактары ў першыя гады жыцця. Кошты на бялковыя прадукты – на якасную рыбу, бабы, арэхі – гэта адзін з іх. Многа дзяцей нараджаецца ў недабрабытных сем’ях, у якіх на водку не хапае, не тое што на ежу. Без спецыяльных праграм падтрымкі гэта зрабіць цяжка.

Кароткачасовае павелічэнне насельніцтва без уліку іншых фактараў – гэта чыстая спекуляцыя. Тым больш, что павелічэнне на працягу года не паказальнік – такія лічбы трэба параўноўваць дзесяцігоддзямі.

ТС: Звычайна на вёсцы ёсць i мяса, і гарэхі. Як тады атрымліваецца так, што людзі там жывуць менш?

В.С.: Вельмі проста – гэта залішняя фізічная праца. Яна з’яўляецца адмоўным фактарам. Вядома ж, што спартоўцы добра харчуюцца, але ж жывуць не больш за звычайных людзей. Больш таго, магу прадказать, што пераход на мясцовыя віды паліва прывядзе да яшчэ большага скарачэння жыцця ў бліжэйшыя 10 год. Гэта звязана не з выкідамі ў паветра, а з самім працэсам нарыхтоўкі паліва. Перш за ўсе гэта, зноў жа, тычыцца мужчын ад 50 да 70 год.

ТС: Валянцін Станіслававіч, я ведаю, што каля года назад вы напісалі ліст у Міністэрства энергетыкі з прапановай будаваць АЭС у Гродзенскай вобласці. У Інтэрнэце нават выказваліся думкі, што вам спусцілі гэтую бумагу зверху і прымусілі падпісаць. Як было на самой справе?

В.С.: (Смяецца) Чаго только не панапісваюць. Не, гэта была цалкам ініцыятыва нашай кафедры. Больш таго – мы яшчэ і атрымалі за гэта. Бо бумага ёсць, а будзе ці не будзе АЭС – невядома.

ТС: А навошта нам тут патрэбна станцыя?

В.С.: Не трэба гэтага баяцца. Я вам больш скажу: будаўніцтва АЭС дадатна паўплывае на працягласць жыцця. На адлегласці ў 100 кіламетраў працягласць жыцця нават павялічыцца. Чаму б не пабудаваць АЭС, напрыклад каля Зэльвы, замест ТЭЦ, якая там плануецца. Людзі, якія жывуць каля АЭС, атрымаюць таннейшую электрычнасць, будуць жыць у лепшых умовах. Ім не трэба будзе працаваць на здабычы мясцовага паліва. Аб’ектыўна кажучы, няма фактараў, якія памяншаюць жыццё людзей, нават калі тыя жывуць у 10 кіламетрах ад станцыі. Прыклад таму – Ленінградская АЭС. Я сам купаўся ў возеры ў кіламетры ад станцыі!

Рызыка захворванняў лейкаміяй у тых, хто жыве на адлегласці ў 5 кіламетраў – каля 1,5 адсоткаў  (паводле навуковага даследавання). Але ж ніхто не рабіў такіх даследаванняў для ТЭЦ. Я лічу, што калі іх зрабіць – выбар на карысць АЭС будзе заканамерны.

Што тычыцца энэргетычнай незалежнасці, то тут няма розніцы – ці  купляць уран у Расіі, ці вугаль на Украіне. Трэба толькі будаваць АЭС не па расійскіх тэхналогіях – Расія займае лідзіруючае месца па дробных праблемах з сучаснай энергетыкай – а каб яна была больш тэхналагічна надзейнай. Добрыя напрацоўкі ёсць у Францыі і Японіі. Вось напрыклад, гродзенскі АЗОТ распрацоўвалі японцы – і нічога, стаіць.

Гутарыў Юры ЗАЯЦ

На фота: В.С.Лучко

 

Каментарыi 

  1. #2 Кто здесь?
    2008-02-0219:48:30 2panuryk: См. последний абзац.
  2. #1 panuryk
    2008-02-0114:28:56 файна, каб аўтар яшчэ спытаў ці ёсьць розьніца паміж будаўніцтва АЭС рускімі і, напрыклад, французамі…

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY