падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Ад сёння на хвалі 98,4 гарадзенцы могуць слухаць "Альфа Радыё".

20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

астатнія навіны >>>

ЧАМУ ДРЭВЫ ДАЮЦЬ ДУБА? Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
01.06.2007 г.
Ігар ЛапехаГарадзенскі біёлаг, краязнаўца Ігар Лапеха  пераўтварыў бы ўсю сістэму “дрэвазнаходжання” горада.
- Я бачу эстэтычныя парушэнні амаль паўсюль: паркі і скверы, дзе дрэвы павінны расці, зараз пераўтвараюцца ў лысыя пляцоўкі. А вуліцы, дзе дрэваў не было спрадвеку, засаджваюцца імі. Напрыклад, на Савецкай вуліцы дрэвы  з’явіліся  толькі за савецкім часам. У еўрапейскіх краінах на вуліцах дрэваў не сустрэнеш, яны растуць ў рэкрэацыйных зонах.  Выключэнне складаюць толькі бульвары і новыя шырокія праспекты, дзе шмат месца для іх.

-Як жа без дрэваў на вуліцах, яны ж ачышчаюць паветра?

-Гарадскія дрэвы не маюць амаль ніякай ачышчальнай функцыі. Чысціць паветра вецер. Вялікая цыркуляцыя атмасферы робіць так, што гараджане дыхаюць паветрам, прынесеным з лесу, поля, мора, а сяляне нюхаюць “водары” з горада.

А дрэвы нашыя ўжо даўно пераўтварыліся ў брудныя мачалкі. Яны, як губка,  збіраюць пыл, хварэюць і гінуць. Напрыклад, ліпы: на іх ліпкі налёт садзіцца ўвесь бруд.

Адзінае выйсце – не выпускаць у цэнтр дымячыя машыны, як гэта, дарэчы, робіцца ў Еўропе. А ў нас столькі  дабітых ездзіць! І ніякае дрэва не здолее справіцца з такім кагалам  выхлапаў.

- Ад чаго ж тады ратуюць дрэвы?

- Напрыклад, калі паміж домам і вуліцай ёсць дрэва, яно, натуральна, ратуе ад шуму. Таксама ад сонца, калі вы сядзіце ў цені на лавачцы. Ад ветра. І нават ад самагубства, бо птушачкі і казявачкі, як і ўсё жывое, прыносяць вам пэўнае эстэтычнае задавальненне.

Паглядзіце, у новых мікрараёнах зусім няма дрэваў. Добра рабілі ў 60-70-ыя гады: брак архтэктуры “хрушчовак” кампенсаваўся дваром-садам. Зараз тыя расліны дасягнулі дэкаратыўнай сталасці, і двары выглядаюць досыць прывабна.

- Ці патрэбныя дрэвы на Савецкай плошчы?

- Справа ў тым, што Савецкая плошча пазіцыяніруецца як сквер, зона адпачынку. Як любы сквер, ён павінен мець утульныя месцы. Робіцца гэта проста: зверху  вялікае дрэва, якое дае цень, ніжэй кусцікі і кветачкі перад лаўкай. Але дрэвы, якія б маглі скласці аснову гэтага сквера, ужо высечаныя. Новыя дрэўцы ніколі не вырастуць, бо пасаджаны “уверх каранямі”. Увогуле, дрэваў, якім больш за 50 год, па гораду засталося толькі каля 400! А з тых, што памятаюць яшчэ Антонія Тызенгаўза, толькі ясень ў Старым парку.

-Як тады, на тваю думку, павінна выглядаць плошча?

-Ёсць два базавых паркавых стыля: пейзажны і рэгулярны. Уся Савецкая плошча задумвалася як рэгулярны сквер. Тут павінны быць строгія роўныя алеі і вялікія манументальныя расліны, якія б падкрэслівалі абрысы новасфарміраванай плошчы. З накірункамі задуманых  алей ўсё добра. Цэнтральны выглядае на Фарны касцёл. Другі  – ад фантана да дома купца Мураўёва. Ліхтары з клумбамі арыентуюцца на палац Тэкстыльшчыкаў. А з  дрэвамі, якія павінны фармаваць алеі, глуха. За аснову быў ўзяты  японскі садзік. Звычайна гэта такі маленькі дворык з мініяцюрнымі раслінкамі ў розных кампазіцыях. На шырокім полі  плошчы зрабілі некалькі такіх садзікаў, якія ў яе аб’ёме губляюцца і робяць яе яшчэ большай. Пейзажны парк -  гэта салажавая прырода, ён вельмі ўдала выкарыстоўвае рэльеф. Кампазіцыю такога кшталту можна было б аднавіць ў Старым парку, у так званай Швейцарскай даліне.

-А парк?

- Парк складаецца з дзвюх частак: першая каля рэчкі - пейзажная, другая за тэатрам – рэгулярная. Напрыклад, каля Медычнай акадэміі яшчэ засталіся велізарныя дрэвы з рэгулярнага батанічнага сада. Да іх  можна было б  дадаць меньшыя ярусы: ліпы (якія потым заменяць гэтую дамінанту), кусты (бэз, язмін) і кветкі. Нажаль, у Старым парку гэтая сістэма страчана, бо асновай рэканструкцыі  тут з’яўляюцца ўжо не дрэвы, а план сцежак на лісце паперы. Парк праглядаецца наскрозь з любой кропкі. Няма інтымнасці, рамантыкі, уласцівай такім паркам. Тут нельга пацалавацца, каб усе не ўбачылі. 

Да таго ж, відовішчная перспектыва рэгулярных алей павінна замыкацца на дамінанце. Напрыклад, помнік загінуўшым міліцыянтам, калі б яго ўсталяваць на 5 метраў на поўдзень, падкрэсліў бы свой дэкарацыйна-ідэалагічны сэнс, бо замыкаў бы перспектыву алеі.  Тое ж з музычным фантанам. Тады ў людзей не ўзнікала б жаданне спілаваць векавыя ліпы, якія стаяць ў іх на дарозе.

 Брацкая магіла была раней месцам жалобы ў цішы паркавай зеляніны. Зараз яна больш падобна да магілы-сцэны, таму ужо не кранае мяне. Як, дарэчы, і новы помнік воінам-пагранічнікам. Гэтыя свяцільнічкі, кветнічкі больш падыходзяць да японскага сада, чым да параднага помніка.

-Якія расліны характэрны для нашага горада? Досыць дзіўна, што паўсюль садзяць тое, чаго раней ў нас не было?

- Я б канешне хацеў, каб  ў Гародні раслі платаны і магноліі. Фактычна, такое можна зрабіць. Але гэта досыць дарагі варыянт. Значна меншымі сродкамі можна дасягнуць значна большага дэкаратыўнага эфекту. Нажаль ў нас пустыя новыя мікрараёны, паступова агаляецца цэнтр. А пітомнікі зелянбуда перапоўнены  добра знаёмымі дэкаратыўнымі дрэвамі: ліпамі, клёнамі, таполямі. Куды падзеліся з вуліц бэз, вішні, яблыні?..

Якія дрэвы найлепшыя, цяжка сказаць, бо ўсіх іх садзяць у такія жорсткія ўмовы, што яны “даюць дуба”. Каштаны пачынаюць сохнуць, бо не вытрымліваюць, калі пад імі толькі паў квадратнага метра жывой плошчы. Для каштана трэба, каб ўся плошча пад  яго кронай была засаджана траўкай, а не бетоннай пліткай. Тое ж самае з ліпай. Яна досыць адчувальная да забруджваня паветра.

- Чаго б ты параіў нашаму зелянбуду?

- У нас дагэтуль ніхто не даглядае  дрэвы! Мікраарганізмы, хімікаты, солі з тратуараў патроху знішчаюць дрэва. Ніхто не сочыць за дэкаратыўным аздабленнем, не падразае, не фармуе кроны дрэваў і кусты. А гэта прамы абавязак зелянбуда!

Я б пачаў з аздараўлення дрэваў. Па-першае, убраў бы плітку там, дзе яна душыць дрэвы і не вельмі неабходная для пешаходаў.Па-другое, спіліў бы сухія, мёртвыя дрэвы. І, канешне, штодзённы догляд.  А ў нас яны знаходзяцца ў жахліва неспрыяльных умовах. Дрэва ў сучасным горадзе – гэта каштоўнасць. Вырасціць яго - высілак 20-50 гадоў. Таму   варта пазмагацца б  за тыя, што ў нас яшчэ засталіся…

Надзея Завіноўская

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY