| ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ – ЗВЫЧАЙНАЕ СВЯТА ЦІ НЕ? |
|
|
| Піша Наталія ВАЖЭЙКА и Паліна ТРЫПУЦЬ | |
| 26.06.2008 г. | |
|
3 ліпеня Беларусь будзе святкаваць Дзень Незалежнасці. Цікава, як ставяцца гарадзенцы да гэтага мерапрыемства і як яны будуць яго адзначаць, і ці ведаюць яны пра яго ўвогуле...
Пятро і Павел: Добрае свята! Ведаем, што звязана з Другой Сусветнай вайной. Мы – эрудзіраваныя хлопцы (дзіўна пераглядваюцца).3 ліпеня ідзем ў горад, п’ем.Я – член БРСМ, увогуле!І ДАРУ кветкі ветэранам (паказвае білет БРСМ!).
Вера Серафімаўна і Нэллі Серафімаўна: Ды ніяк не святкуем. Мы прыезжыя з Расіі, тут у гасцях. Да і на радзіме не святкуем, але ў нас яго пераіменавалі, калі не памыляюся, у Дзень Расіі, бо няма ад каго быць незалежнымі... А Беларусь ад каго незалежна? Ад Расіі?
Наталля Філіпаўна: Стаўлюся з любоўю. Толькі так трэба адказваць на гэтае пытанне! І ніяк інакш! Я артыстка з вакальнага ансамбля «Гармонія», у Дзень незалежнасці мы выступаем на адной з гродзенских плошчаў.
Дзмітрый: Гэта свята не з’яўляецца вельмі значным для мяне. Свята як свята...Як і ўсе астатнія ў горадзе. Адзначаецца, пэўна, 3 ліпеня.
Анатоль: Увогуле не святкую. Звычайны дзень. Але як атрымліваецца – іншы раз на працы.
Кірыл: Ну, блін, не святкую, бо ў майго сябра дзень нараджэння ў гэты дзень. (На пытанне калі ж Дзень незалежнасці, адказаў, што 5 жніўня).
Падрыхтавалі Наталія ВАЖЭЙКА и Паліна ТРЫПУЦЬ |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|





















