падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
06.01.2009 г.
У Гродзенскай вобласці знайшлі новыя запасы жалезнай руды.

06.01.2009 г.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.

06.01.2009 г.
З 9 студзеня пасажыры цягнікоў міжабласнога злучэння, абсталяваных відэаапаратурай, будуць глядзець беларускія музычныя кліпы.

06.01.2009 г.
Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Навячэр’е Божага Нараджэння.

06.01.2009 г.
Больш за 90 выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з аўтамабільным бізнесам, зафіксавана ў 2008 годзе на Гродзеншчыне.

06.01.2009 г.
Ад пачатку года ўдвая падаражэў чыгуначны квіток Гродна-Кузніца: кошты на яго ўзняліся 1 студзеня і сёння.

06.01.2009 г.
Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе.

05.01.2009 г.
У 2009 годзе для выпускнікоў ПТВ можа быць павялічаны тэрмін працы па размеркаванні.

05.01.2009 г.
Чэмпіёнам свету па класічным бодзібілдзінгу стаў гродзенец Вадзім Андрэйчык.

05.01.2009 г.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.

05.01.2009 г.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай "Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.

05.01.2009 г.
14 студзеня ў Гродна ў клубе “Парламент” адбудзецца канцэрт гурту “Garadzkija” у межах кампаніі “Будзьма!”

05.01.2009 г.
У Гродна ў 2009 годзе плануецца зрабіць каля 200 аперацый на адкрытым сэрцы.

05.01.2009 г.
Гарадзенкі выйгралі Гран-Пры Францыі па хакеі на траве ў залах.

04.01.2009 г.
Паэт і грамадскі дзеяч са Свіслачы Анатоль Валюк выдаў перад Новым годам паэтычны зборнік "Музыка вятроў". 

03.01.2009 г.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.

03.01.2009 г.
Вільня стала культурнай сталіцай Еўропы 2009-га года.

03.01.2009 г.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.

03.01.2009 г.
Постаць Ягайлы не будзе змешчана на помніку, прысвечаным 1000-годдзю Брэста. На гэтым настаялі кіраўніцтва праваслаўнай царквы.

30.12.2008 г.
Дзіцячая каманда гарадзенскага “Нёмана” возьме ўдзел у прэстыжным хакейным турніры ў Расіі.

29.12.2008 г.
Учора прададзены першы квіток на першы пасажырскі авіярэйс Масква-Гродна авіякампаніі “Атлант-Саюз”.

29.12.2008 г.
Недахоп тавараў айчыннай вытворчасці ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” заўважыў кіраўнік камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць.

29.12.2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў, кандытараў і павароў.

29.12.2008 г.
Салодкія падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.

29.12.2008 г.
Праблемы, звязаныя з будаўніцтвам АЭС на Гродзеншчыне, абмяркуюць 30 снежня на паседжанні гродзенскага грамадскага прэс-клуба.

27.12.2008 г.
Карыстацца новым рэсурсам беларускія аматары глабальнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленямі могуць ужо зараз.

27.12.2008 г.
Сёння Божае нараджэнне разам адзначалі ў Гродне беларусы і палякі.

27.12.2008 г.
Ужо зараз на 5-7 тыс. даляраў зменшыўся кошт на чатырохпакаёўкі.

27.12.2008 г.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.

27.12.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" перад Новым годам парадавалі сваіх заўзятараў.

астатнія навіны >>>

АБАРОНА МАГІЛЁВА… Ў ГРОДНА? Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 4
ГоршаяЛепшая 
Піша Ліза ГАРОХАВА   
16.10.2008 г.

 Стрэляніна, і гараджане ў масоўках заплюшчваюць вочы ад яркага сонца. Гэтай восенню  аблюбаваў наш горад «Беларусьфільм». Да чаго прымеркаваны фільм «Днепровский рубеж», што пра яго кажуць удзельнікі карціны, і што атрымліваецца за агароджамі і за напружанымі стужкамі – у гэтым рэпартажы.

Здымкі чарговага фільма пра вайну абсталяваліся сярод «жывых» архітэктурных дэкарацый. Грымёры-касцюмеры ўжо намалявалі і апранулі масоўку – «вайскоўцаў». А тыя пабеглі з акрываўленымі бінтамі ва… універмаг. Відовішчна!

Дзякуючы жаночай чароўнасці, прабіраюся на здымачную пляцоўку. Так, трэба знайсці каманду ў цывільным, менавіта яны і будуць «адміністрацыяй» карціны. Пасля некаторых пошукаў, трапляю на мастака-пастаноўшчыка Аляксандра Шаппо. Да яго і чапляюся з пытаннямі. Ён адказвае. Дзякуй.

– Адкажыце, чаму менавіта ў Гродна?

– Мы праехалі праз усю Беларусь, сапсаваную «Дажынкамі», і прыпыніліся тут.

– А дзе яшчэ здымалі?

– Спачатку ў Брэсце, на чыгуначным вакзале, дзе ў цэнтры ўвагі былі паравозы. Яшчэ ў Быхаве – непасрэдна горад і мост. У Смалевічскім раёне здымалі бой на… Буйнічскім поле.

– Бой – гэта цікава. А аб чым, калі не сакрэт, сам фільм. У чым яго ідэя?

– Пра што кіно, гаворыць яго назва «Днепровский рубеж», і прымеркаваны фільм да 65-годдзя вызвалення Магілёва. Вызваленне доўжылася 23 дні. Пра гэта вельмі таленавіта напісаў сцэнарыст і драматург Аляксей Дудараў. Ставіць карціну – адно задавальненне.

– А які акторскі склад? Ёсць знаёмыя «асобы», ці больш моладзі?

– Ёсць акторкі з Масквы – Ксенія Князева і Анна Гаршкова. Удзельнічаюць Анатолій Кот, Ігар Сегаў.

 Потым мы разгаварыліся пра архітэктурныя каштоўнасці Гродна, якія трэба тэрмінова вартаваць. І тут выпадкова побач прысеў «вайсковец», які бегаў туды-сюды і паспеў прымільгацца. Па іроніі лёсу ён апынуўся… галоўным героем, і я пераключыла сваю ўвагу да Ігара Сегава. Ён – лірычны і натхнёны.

– А якой, Ігар, была ваша рэакцыя, калі вам прапанавалі гэтую ролю?

– Адразу пагадзіўся! Але быў злёгку здзіўлены – камандзіраў дывізіі яшчэ не іграў ніколі.

– Пасля таго, як прачыталі сцэнар, што адчувалі? Што там было «ўнутры» тэксту?

– Зразумеў, што нічога не ведаю пра вайсковых камандзіраў. Фільм пра вайну ў мяне не першы, але я ўсё больш фашыстаў іграў…

– Вось вам і першы пазітыўны герой! Віншую. А як з партнёрамі «па цэху», пашанцавала? 

– Акторскі склад выдатны, усе – творчыя людзі.

– Адкажыце шчыра, пасля начнога здымання, стамляецеся?

– Ёсць прыемная стомленнасць…

Аглушальны «Маторр-р! » заглушыў размову, мы перакінуліся позіркамі, і адзін пайшоў да пляцоўцы, а другая – ад яе. Пралезла пад бел-чырвонай стужачкай, апошні раз азірнулася на стомленых «вайскоўцаў» і перапоўненая кіношнымі думкамі пайшла па вуліцы, моцна сціснуўшы ў руках блакнот…

Ліза ГАРОХАВА

Фота аўтара

 

Каментарыi 

  1. #3 Xaos
    2008-10-1722:27:17 нервно курю в сторонке :))
    клево написано +1
  2. #2 Настя
    2008-10-1713:49:55 согласна! на все 100%
  3. #1 West
    2008-10-1712:11:24 Сапраўдны рэпартаж!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
05.01.2009 г.

У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі!


(09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”.


(08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”!


(09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай.


(04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць

15.12.2008 г.
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць

12.12.2008 г.
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч.


(03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць

08.12.2008 г.

Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.


(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Што Вы лічыце галоўным скандалам 2008 г. на Гарадзеншчыне?

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY