| ГВАЛТ ЦІ ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ? |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 24.01.2008 г. | |
|
Аня, кіроўца тралейбуса 7а: Маё асабістае жыццё ніяк не змянілася. Працаваць стала трошкі лягчэй, таму што па старым мосце цяжэй ездзіць, там заўсёды заторы.
Сяргей, таксіст: Ездзім па коле. Адлегласці большыя, таму і больш плацяць.
Яня: Цяжэй стала. Прыходзіцца раней уставаць, бо жыву на Фолюшы, працую на хлебзаводзе.
Вольга і Валера: Вельмі моцна змянілася жыццё, не ведаем, як ходзіць транспарт. Вучымся адразу за мастом, таму прыходзіцца хадзіць пешшу.
Аксана з дачкой: Горш стала. Маршрутак няма. Нічога ў цэнтр ня ходзіць. Раней мы ездзілі ў школу на 8 гадзін і ўставалі ў 7, а зараз устаем на гадзіну раней – каб дабрацца да школы, трэба рабіць кола, а нам трэба адразу праз мост. Пешаходным мастом не карыстаемся, бо страшна, а з дзіцём тым больш.
Ала Леанідаўна: Цяжка хадзіць на той бок. Хажу кожны дзень, і раней хадзіла, але зараз трэба больш хадзіць пад горку, таму цяжэй.
Алена: Гэта жудасна! Гэта проста гвалт! Маё жыццё змянілася ў дрэнны бок. Я трачу на даезд у 2 разы больш часу, чым раней. Атрымліваецца, я плачу за праезд і палову шляху іду пешшу. А на гэтым мосце вельмі брудна. У мяне сын у 3 класе. Сёння са школы ехаў і згубіўся, каб не мабільны телефон, то патрапіў бы ў крытычную сітуацыю.
Іван: Мне ўсё роўна. Так добра – хадзіць хораша. Здаровы лад жыцця. Мне нармальна, я жыву на БЛК, таму для мяне змены не адчувальныя. Усялякае паляпшэнне патрабуе дыскамфорту.
Гродна займае першае месца па колькасці машын, а ў большасці людзей сядзячая праца. Дактары нават раілі ставіць машыны далей ад працы і больш хадзіць пешшу. Алена КРУШАЛЬНІЦКАЯ Вольга ЖУК Фота Аліны НОВІК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|
























