Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Недалека ад Бабруйска адбыўся панк-рок канцэрт. Удзел у сейшыне прынялі такія вядомыя гарадзенскія гурты як П.Н.Х., HatredHouse, Н.Д.Ж. Канцэрт працягваўся з 8 гадзін вечару ажно да 3 гадзін ночы!
Сейшын адбыўся ў дзіцячым лагеры «Пціч», што складае прыкладна 40 кіламетраў ад Бабруйска. Для аматараў цяжкай музыкі быў арганізаваны аўтобус, які як адвез, так і забраў назад усіх удзельнікаў канцэрту. Фэст меў антыфашысцкі напрамак (antifa – моладзевы рух, накіраваны супраць фашыстаў) і ўдзел у канцэрце павінны быў прыняць украінскі гурт, але, на жаль, музыкі не даехалі да месца выступу: па дарозе іх сустрэлі фашысты.
Арганізатары канцэрту збіралі ахвяру на дапамогу музыкам, якія аказаліся ў рэанімацыі. На самой справе сейшын не быў дасканала арганізаваны, гурты не ведалі хто за кім выступае, а праз дзве гадзіны пасля пачатку прыехала міліцыя, адміністрацыя лагера, нейкія начальнікі (з самаго Мінску) і зачынілі канцэрт. Сказалі нібыта сейшан прызначаны да выбараў (якія адбудуцца ў гэтую нядзелю).
Праўду кажучы, ніхто там пра гэтыя выбары нават і не ўспамінаў, арганізатары наадварот зрабілі канцэрт падальш ад Мінску, у лясной глушы, але ворганы кіравання і туды дабраліся. Пасля гадзіннай размовы яны ўсе ж такі дазволілі працягнуць канцэрт, але і не ўсе прыйшлі, хтосьці пайшоў спаць (былі арганізаваны пакоі для ўсіх удзельнікаў канцэрту), хтосьці з’ехаў.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць