падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
06.01.2009 г.
У Гродзенскай вобласці знайшлі новыя запасы жалезнай руды.

06.01.2009 г.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.

06.01.2009 г.
З 9 студзеня пасажыры цягнікоў міжабласнога злучэння, абсталяваных відэаапаратурай, будуць глядзець беларускія музычныя кліпы.

06.01.2009 г.
Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Навячэр’е Божага Нараджэння.

06.01.2009 г.
Больш за 90 выпадкаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з аўтамабільным бізнесам, зафіксавана ў 2008 годзе на Гродзеншчыне.

06.01.2009 г.
Ад пачатку года ўдвая падаражэў чыгуначны квіток Гродна-Кузніца: кошты на яго ўзняліся 1 студзеня і сёння.

06.01.2009 г.
Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе.

05.01.2009 г.
У 2009 годзе для выпускнікоў ПТВ можа быць павялічаны тэрмін працы па размеркаванні.

05.01.2009 г.
Чэмпіёнам свету па класічным бодзібілдзінгу стаў гродзенец Вадзім Андрэйчык.

05.01.2009 г.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.

05.01.2009 г.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай "Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.

05.01.2009 г.
14 студзеня ў Гродна ў клубе “Парламент” адбудзецца канцэрт гурту “Garadzkija” у межах кампаніі “Будзьма!”

05.01.2009 г.
У Гродна ў 2009 годзе плануецца зрабіць каля 200 аперацый на адкрытым сэрцы.

05.01.2009 г.
Гарадзенкі выйгралі Гран-Пры Францыі па хакеі на траве ў залах.

04.01.2009 г.
Паэт і грамадскі дзеяч са Свіслачы Анатоль Валюк выдаў перад Новым годам паэтычны зборнік "Музыка вятроў". 

03.01.2009 г.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.

03.01.2009 г.
Вільня стала культурнай сталіцай Еўропы 2009-га года.

03.01.2009 г.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.

03.01.2009 г.
Постаць Ягайлы не будзе змешчана на помніку, прысвечаным 1000-годдзю Брэста. На гэтым настаялі кіраўніцтва праваслаўнай царквы.

30.12.2008 г.
Дзіцячая каманда гарадзенскага “Нёмана” возьме ўдзел у прэстыжным хакейным турніры ў Расіі.

29.12.2008 г.
Учора прададзены першы квіток на першы пасажырскі авіярэйс Масква-Гродна авіякампаніі “Атлант-Саюз”.

29.12.2008 г.
Недахоп тавараў айчыннай вытворчасці ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” заўважыў кіраўнік камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць.

29.12.2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў, кандытараў і павароў.

29.12.2008 г.
Салодкія падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.

29.12.2008 г.
Праблемы, звязаныя з будаўніцтвам АЭС на Гродзеншчыне, абмяркуюць 30 снежня на паседжанні гродзенскага грамадскага прэс-клуба.

27.12.2008 г.
Карыстацца новым рэсурсам беларускія аматары глабальнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленямі могуць ужо зараз.

27.12.2008 г.
Сёння Божае нараджэнне разам адзначалі ў Гродне беларусы і палякі.

27.12.2008 г.
Ужо зараз на 5-7 тыс. даляраў зменшыўся кошт на чатырохпакаёўкі.

27.12.2008 г.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.

27.12.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" перад Новым годам парадавалі сваіх заўзятараў.

астатнія навіны >>>

ПРАРОК КРЫЗІСУ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 3
ГоршаяЛепшая 
Піша Усевалад ШЛЫКАЎ   
27.11.2008 г.
 Сёння ўвесь свет гаворыць пра вялікі фінансавы крызіс. Карэспандэнту “Твайго стылю” Севе Шлыкаву ўдалося паразмаўляць з асобай, якая адной з першых гэты крызіс спрагназавала.
Прарок крызісу. Так зараз называюць Наомі Кляйн -  канадскую эканамістку, аўтарку кніжкі “дактрына шоку”. Яе словы, якія ў 2007 годзе падаваліся крыху збыт апакаліптычнымі, сёння цытуюцца ў шматлікіх публікацыях датычных крызісу, а кнігі ў момант знікаюць з крам. Яе кнігі чытаюць тыя ж людзі, што захапляюцца Гары Потэрам. 

Першая кніга “Не лагатыпам” стала голасам усіх людзей, што былі нязгодныя з сістэмай у якой актор за рэкламу вядомага брэнду атрымоўвае ў разы больш, чым тысячы людзей працуючых у нечалавечых умовах на міравыя карпарацыі. 

На прэс-канферэнцыі, якая 20 лістапада адбылася ў варшаўскай ВНУ Collegium Civitas, Наомі Кляйн усю віну ўсклала на неалібералізм і ўсеагульную глабалізацыю.

Па меркаваннях спадарыні Наомі, крызіс знаходзіцца толькі ў першай фазе. “І можа стаць для сённяшняй неаліберальнай эканамічнай сістэмы, што пануе амаль ва ўсім свеце тым, чым стала падзенне Бярлінскага муру для Савецкага Саюзу”.

Неалібералізм зыходзіць з тэорыі глабалізацыі, -  гэта адмаўленне ад усялякага дзяржаўнага рэгулявання рынку. Гэты тып эканамічнай палітыкі заснаваны на поўнай адкрытасці, шырокім карыстанні фондавымі біржамі, на велізарнай ролі рэкламы і павелічэнні ролі транснацыянальных карпарацый.

“Гэты працэс, працэс усеагульнай глабалізацыі і ў той жа момант шлях да крызісу, пачаўся напрыканцы 80-ых гадоў. Справа ў тым, што, чым больш без усялякай дзяржаўнай рэгуляцыі пашыраўся рынак, тым больш ускладняліся яго правілы. І ўсё менш заставалася людзей, здольных зразумець, што там насамрэч адбываецца. Яго можна было спыніць, нават зараз можна. І менавіта сёння ў нас ёсць такая магчымасць - у асобе новага прэзідэнта ЗША.”

Тое, што мы маем зараз – гэта не толькі пытанне эканамічных сістэм. Схема распаўсюджвання крызісу даволі простая: “Спачатку ў Вашынгтоне думалі, што гэта клопат выключна Wall Street, потым уся Еўропа кпіла з Амерыкі, пахваляючыся сваімі сістэмамі забеспячэння. Зараз не да смеху ўсім...”

Паглядзім на рэчы цвяроза – ні ў якім выпадку нельга лічыць, што гэта канец міравой дамінацыі ЗША. Толькі яны могуць спыніць крызіс. І вось як гэта бачыць Наомі Кляйн: “Абранне Абамы – гэта наш вялікі шанец. Ён не такі радыкал як Буш, які не мог прадбачыць надыходзячай пагрозы. Абама за цэнтралізаваную ўладу, пытанне ў тым, як ён вытрымае знешні ціск. У тым ліку і з Wall Street, адкуль ягоная выбарчая кампанія брала большасць сродкаў, і  дзе да гэтае пары не прымаецца ідэя дзяржаўных рэгуляцый.”

Толькі не трэба думаць, што ідэя “рэгуляцый” – гэта забарона свабоды рынку. Ён павінен быць адкрытым і вольным, але дзяржава мае права ўмяшацца ў ягоныя працэсы, калі ён выходзіць з-пад кантролю. Калі нехта набывае ў крэдыт дом, які яму не па кішэні, нічога дзіўнага, што ён становіцца банкротам. “Ідэя наступная – калі мы дамо ім танныя дамы і вялікі крэдыт, то мы палепшым ім якасць жыцця і яны потым стануць нашымі ж кліентамі. А гэта – першы крок да глабальнай прыватызацыі.  Нажаль, мала хто думаў пра тое, якім жа чынам гэтыя людзі выплацяць крэдыты... На крызісе выйграюць такія краіны як Індыя, Кітай, Расія і г.д. Але іх “выйгрыш” значыць толькі меншыя страты. Сёння нельга зачыніцца ў межах свайго краю і адасобіцца ад міравой эканамічнай сістэмы. У той жа час гэта не значыць, што іх мадэлі правільныя! У Кітаі няма дэмакратыі, няма вольнага рынку, затое ў іх ёсць танкавыя калоны, якія паспяхова вырашаюць кожную унутраную праблему. Гэта не тое, што нам трэба.”

Напрыканцы прамовы Наомі Кляйн мы даведаліся, што трэба рабіць: як можна здагадацца, захоўваць залатую сярэдзіну. “Пасля развалу СССР, у свету быў шанец, неабходна было абраць трэці шлях – разумнага сумяшчэння свабоды і дзяржаўнай падтрымкі. Але ж Амерыка сказала, што трэці шлях – трэці свет. Канешне, у такіх умовах больш складана хутка стаць міліянерам, але затое не так лёгка ўсё страціць.”

Усевалад ШЛЫКАЎ

 

Каментарыi 

  1. #4 UFO
    2008-12-0213:39:18 Гэты там, ты хто такі?
  2. #3 Redaktar Alena
    2008-11-2814:39:01 Seva! Malaichyna! U myane (a ya zaraz "syadju" u Sveden) takoe urajanne, shto TC vyhodzic' na susvetnuyu prastoru.
    Redaktar
  3. #2 Гэты там
    2008-11-2800:27:05 Сева трапіў толькі на прэсканферэнцыю. І задаў колькі пытаньняў, але паразмаўляць у прамым сэнсе не атрымалася)
    Хаасіту
    Там напісана, што адбывалася ўсё ў сталіцы капіталістычнай Польшчы)
  4. #1 Xaos
    2008-11-2723:19:22 Круто!
    а где проходило интервью?… наверняка не в Гродно!)
    но материал очень актуальный !

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
05.01.2009 г.

У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі!


(09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”.


(08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”!


(09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць

22.12.2008 г.

Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай.


(04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць

15.12.2008 г.
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць

12.12.2008 г.
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч.


(03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць

08.12.2008 г.

Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч.


(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Што Вы лічыце галоўным скандалам 2008 г. на Гарадзеншчыне?

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY