| ГЭТЫ ДЗІВОСНЫ ЛЯЛЕЧНЫ СВЕТ |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 29.05.2008 г. | |
|
– Спецыяльна рабіць лялькі нас ніхто не вучыў. Прыйшоўшы сюды, мы самі гэтаму навучыліся. Праца творчая, і калі ў чалавека ёсць крышку таленту, можна навучыцца і без спецыяльнай адукацыі. Галоўнае – палюбіць гэту справу. Эскізы малюе галоўны мастак, а мы пасля робім па іх лялькі. Часам нашы погляды не супадаюць, але разам мы шукаем выйсце… Атрыміліваецца творчы тандэм. Матэрыялы закупаем самі. Кожная частка лялькі патрабуе сваёй тэхнікі. Рукі і цела шыюцца з мяккага паралону, галава і ножкі – з цвёрдага. Калі ўсё гатова, ідзе роспіс фарбамі, гуашшу. Мы стараемся перадаваць міміку, характар лялек згодна з сюжэтам спектакля. Гэта даволі складана. Трэба быць добрым псіхолагам.
Таццяна: Самыя розныя. Гэта могуць быць лялькі для ценявога тэатру, яны зусім маленькія, па некалькі сантыметраў. Ёсць лялькі марыянеткі, якія кіруюцца з дапамогай нітачак, ёсць траставыя, у іх толькі галава і рукі лялечныя, астатняе робіць актор, планшэтныя – плоскія лялькі. Ёсць лялькі траставыя – у рост чалавека. А вось у мінулы Новы год мы рабілі ляльку-дракона з трыма галавамі, яна ў разоў пяць большая, чым чалавек. – Лялькі – гэта сімвал дзяцінства. Павінна прысутнічаць у характары таго, хто іх робіць, штосьці ад дзіцячай непасрэднасці, веры ў казку? Насця: Думаю, што так. Асабліва ў жанчын, у дзяўчынак. У мяне ўсё было з самага пачатку звязана з лялькамі. Любоў да лялек і засталася з самага дзяцінства. Я скончыла дызайнерскае аддзяленне каледжа мастацтваў, зараз вучуся ва ўніверсітэце, працую ў тэатры два гады. – Як доўга можа праслужыць лялька?
Вучаць будучых актораў-лялечнікаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Як прызнаецца маладая акторка Аляксандра, «лялечнаму майстэрству можна вучыцца ўсё жыццё, таму што гэта вельмі складана. Лялькі ўсе розныя, прыходзіцца авалодваць гэтым кожны раз па-новаму. Я зараз вучуся ў Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні драмы, лялечны не заканчвала. Лепш і прасцей вучыцца на практыцы, непасрэдна ў тэатры. Акадэмічныя веды ўсё ж такі павярховыя. Тэатр ёсць тэатр». – Якія рысы характару патрэбна выхоўваць у сабе для таго, каб стаць акторам лялечнага тэатра? – Напэўна, перш за ўсё пастаяннае жаданне гэтаму навучыцца, увесь час успрымаць новае. Перад люстэркам працаваць, трэніравацца, глядзець на сябе з боку. Трэба верыць, што лялька – жывая. Верыць, што яна штосьці расказвае, паказвае. Бо лялечны тэатр у першую чаргу – дзіцячы тэатр. Маленькія гледачы адразу адчуваюць, калі актор не верыць у тое, што ён робіць. – Ці былі ў вас кур’ёзы падчас спектакляў, і як вы з гэтым спраўляліся? – Ой, былі, і часта. (Смяецца). Што-небудзь, бывала, у лялькі зламаецца. У мяне адзін раз на спектаклі адной ляльцы трэба было ўвесь час міргаць вачыма. Я гляджу, штосьці яна лёгка міргае, а ў лялькі, аказваецца, толькі адно вока працуе! І так яна адным вокам і міргала. Стараемся з такімі сітуацыямі спраўляцца. Калі, напрыклад, галава ў лялькі адвальваецца, то прытрымліваем яе, каб незаўважна было. Пасля на перапынку нясем ў майстэрні, мастакі хуценька ўсё папраўляюць. – Для вас складана быць акторкай і пры гэтым не гуляць ў жыцці? – Не гуляць у жыцці?.. Не ведаю. Усё жыццё тэатр, а мы ў ім акторы. Мне, здаецца, гэта ніяк не ўплывае на тое, якая я ў жыцці і на сцэне – гэта две розныя рэчы. Я ў жыцці магу быць сарамлівай. Мне кажуць: ты ж акторка, але гэта абсалютна розныя рэчы. Тэатр – гэта адно, а жыццё – гэта абсалютна іншае. У жыцці гуляць, мне здаецца, не трэба. Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|















