падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
13.10.2008 г.
Больш за 30 тысяч гарадзенцаў атрымалі адрасную дапамогу.

13.10.2008 г.
Валейбалісты гарадзенскага “Камунальніка” саступілі ў першай гульні ў межах Кубку Выкліка турэцкаму “Галатасараю”.

13.10.2008 г.
Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць. 

13.10.2008 г.
Шматлікія ўладальнікі аўтатранспарта скардзяцца на тое, што большасць аварый на Гродзеншчыне адбываецца з-за люкаў на дарогах вобласці.

13.10.2008 г.
Сотні настаўнікаў польскай мовы не дазволілі прыехаць у Гродна на канцэрт, арганізаваны з удзелам Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

13.10.2008 г.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.

13.10.2008 г.
Гродзенскі стары мост, адкрыты 10 кастрычніка для усіх відаў транспарту, працуе не напоўніцу.

13.10.2008 г.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко   прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.

10.10.2008 г.
Сёння ў Гродна  ў Лядовым палацу адкрыўся Міжнародны фестываль «Свет мёду і здароўя». Ён будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.

10.10.2008 г.
Затрыманы 23-х гадовы беспрацоўны жыхар Гродна, які «падсунуў» фальшывыя грашовыя купюры ўласнаму… дзядулі.

10.10.2008 г.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.

09.10.2008 г.
Сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

астатнія навіны >>>

НЕЗАЛЕЖНЫЯ І ЎПЭЎНЕНЫЯ Ў САБЕ… Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
Піша Маргарыта ОРСІК   
17.07.2008 г.

Металісты – маладзёжная субкультура, якая аддае перавагу музыцы ў стыле хэві-метал. Упершыню яна заявіла аб сабе ў 80-х, але застаецца папулярнай да гэтага часу. Гэтая субкультура   шырока распаўсюджана ў Паўночнай Еўропе, Паўночнай Амерыцы і ў Японіі (даведка).

Субкультура металістаў, у адрозненне ад іншых субкультур, не мае ярка выяўленай ідэалогіі, яна засяроджана  вакол музыкі. Аднак у тэкстах многіх метал-груп можна пабачыць прапаганду незалежнасці, упэўненасці ў сабе, самастойнасці.

Большасць субкультур маюць свае характэрныя распазнавальныя асаблівасці. Металісты не выключэнне. Іх моду можна апісаць так:

 

          Доўгія валасы ў хлопцаў

          Чорныя футболкі з адлюстраваннем любімых метал-груп

          Скураныя бранзалеты з шыпамі

          Праклёпаныя рамяні

          Скураныя курткі «касухі»

          Сярод абутку металісты выбіраюць «сцілы», «грындэрсы», «камелоты», або звычайныя высокія боты

         Скураныя пальчаткі з адрэзанымі «пальцамі», вельмі часта з заклёпкамі, або шыпамі. Ёсць мноства напрамкаў стылю метал. Гэта альтэрнатыўны метал, авангардны метал, блэк-метал, глэм-метал, дарк-метал, дэт-метал, дум-метал, готык-метал, пауэр-метал, і інш.

Найбольш часта у Гродна металістаў можна сустрэць за ПК «Тэкстыльшчыкаў», дзе летнімі вечарамі іх збіраецца вельмі многа.

Маргарыта ОРСІК

Фота: www.Lastfm.ru

 

Каментарыi 

  1. #1 Сяржук
    2008-07-2310:48:04 Прабачце, але гэты артыкул увогуле не нясе ніякай інфармацыіі, акрамя таго, што "металісты" тусуюцца на Тэкстыле… але ж і гэта не зусім так. Бо за ПК «Тэкстыльшчыкаў» можна сустрэць розных нефераз, ад скейтэраў да ЭМА.
    І пад дадзенае апісанне пападаюць амаль усе нефармалы)… нават анегдот такі ёсць…

    Ну чаму людзі такія глупыя, чаму мы ўсе прытрымліваемся нейкіх стэрыатыпаў???

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
02.10.2008 г.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”?
(03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць

26.09.2008 г.

Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”.


(12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць

22.09.2008 г.
Што думаюць гарадзенцы пра новы гіпермаркет "АЛМІ"? Рэпартаж з чаргі да касы слухайце на “Тваім стылі”.
(2:47 хв., 984 KБ) Спампаваць

13.09.2008 г.
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”.
(10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых
(11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць

29.08.2008 г.
У чарговым выпуску “Стыльнай кухні” тры шыкоўныя рэцэпты рыбных страў. Ашчадныя для “маладога” кашалька!
(4:55 хв., 1.69 МБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

На якія сайты вы заходзіце ў першую чаргу

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY