падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Здзівіць гарадзенскую публіку новай складанай аўтарскай праграмай збіраюцца музыкі з Stop Time Band.

20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

астатнія навіны >>>

ПАДЛІК ГАЛАСОЎ ПА-БЕЛАРУСКУ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Дар’я ФЯДОТАВА   
02.10.2008 г.

 Шмат новых уражанняў атрымалі замежныя госці нашага горада, што ў складзе місіі БДІПЧ АБСЕ прыехалі назіраць за правядзеннем парламенцкіх выбараў 2008. Гэта была і прыбіральня на адным з сельскіх участкаў, і супергучны канцэрт «мастацкай самадзейнасці»  працаўнікоў хлебазавода, што адбываўся ледзь не паміж урнай і сталамі камісіі і на які не мажліва было глядзець без жалю і недаўмення…

Здзівіў таксама і кароткі дыялог паміж старшынёй камісіі і адным з яе членаў, адразу пасля адкрыця ўчастка:

– Ну, наша задача – 70 адсоткаў.

– Так, зразумела, 30 і 40.

(Напэўна з улікам папярэдняга галасавання).

 

Працэс падліку галасоў

 

Па закрыцці ўчастка каля восьмай гадзіны назіральнікам было строга ўказана месца за сталамі ў куце. Як па камандзе ўсе прадстаўнікі камісіі на чале са саршынёй сцягнулі абрус з доўгага шэрагу парт, што былі сталом выбарчай камісіі, і перасунулі іх так, каб атрымаўся больш шырокі і зручны для падліку стол. Члены камісіі занялі месцы вакол. З суседняга пакоя старшыня вынесла вялізны стос папер – нескарыстаныя бюлетэні. Іх па частках раздалі ўсім, хто сядзеў за сталом, і кожны чалавек падлічыў бюлетэні ў сваёй частцы і занатаваў іх колькасць на маленькай паперцы. Усе паперкі з лічбамі былі перададзены жанчыне з калькулятарам. Агульны вынік не быў абвешчаны ўслых. Куты  ўсіх пустых бюлеценяў былі адрэзаны нажніцамі. Усё было акуратна сабрана і апячатана сургучом.

 

Пасля  падлічвалася колькасць бюлеценяў у пераноснай урне, урне папярэдняга галасавання, стацыянарнай урне. Усё сартыравалася і падлічвалася з хуткасцю гука. Усё падлічанае апячатвалася з такой жа хуткасцю.  Але пасля кожнага чарговага падліку ніякіх лічбаў услых ніхто не абвяшчаў. А потым за сталом з калькулятарам разгарнулася даволі ціхае і працяглае абмеркаванне паміж двумя членамі камісіі і старшынёй. Вынік кожнага асобнага паказчыка не заносіўся ў пратакол адразу пасля падліку, хаця ўсё мусіла быць менавіта так. Адна з назіральніц падчас гэтага прыгадала, як на ўкраінскіх выбарах падымалі кожны бюлетэнь так, каб усе прысутныя маглі ўпэўніцца ў правільнасці падліку. Там падлік доўжыўся амаль усю ноч. Падлік на нашым участку агулам заняў не больш за гадзіну.

 

На сутыкненні светапоглядаў

 

 У дзень выбараў кожная мабільная каманды ў складзе двух назіральнікаў наведала каля 15 выбарчых участкаў. На кожным з участкаў іх сустракалі ледзь не з хлебам-соллю (знакамітая гасціннасць!), але калі  справа даходзіла да лічбаў... Асабліва тых, што тычыліся колькасці дададзеных да першапачатковага спісу  выбаршчыкаў ці колькасці заявак на здзяйсненне галасавання на даму... Тады ўсмешка на тварах старшынь выбарчых камісій рабілася менш шырокай і значна больш напружанай, а падчас і зусім знікала. Прычым жаданне падаваць падобную інфармацыю змяншалася адносна таго, на колькі блізка да канца падыходозіў працэс галасавання. На запыт назіральнікаў пабачыць спісы выбаршчыкаў самымі распаўсюджанымі былі наступныя адказы (па меры павелічэння частаты ўжывання):

 

«Мы не павінны адцягваць увагу членаў камісіі, бо ў іх будзе стрэс і яны могуць дапусціць памылку» (у той жа час, паказаць бюлетэнь чамусьці не выклікала стрэсу ў членаў камісіі і яны яго паказвалі).

 

«Мы не павінны ўмешвацца ў ход галасавання» (нават пры поўнай адсутнасці выбаршчыкаў на ўчастку).

 

«Гэта юрыдычны дакумант, я нясу за яго адказнасць, таму паказаць яго вам не магу».

 

«У адпаведнасці з законам я не маю права гэтага рабіць».

 

У законе сказана, што назіральнік не павінны перашкаджаць ходу правядзення выбараў, а члены камісіі не павінны перашкаджаць ходу назірання. Калі ў адной з сельскіх школ назіральнікі падкрэслілі, што на іхную думку закон не забараняе ім азнаёміцца з падобнага роду дакументамі, яны атрымалі шэдэўральны адказ ад старшыні: «Вы і мы чытаем адныя і тыя ж заканадаўчыя акты (выбарчае заканадаўства РБ) і трактуем іх ПА-РОЗНАМУ – у адпаведнасці з нашым светапоглядам (!)». Што праўда, то праўда, светапогляд ў нас сапраўды розны, але прычым тут заканадаўства?

 

Хворыя, на ўсё згодныя

 

Здзівіла і статыстыка галасавання ў бальніцах, якую коратка можна апісаць фразай «усе як адзін». Цікавымі былі і дадзеныя па псіхіятрычна-наркалагічным цэнтры: прагаласавілі ўсе ўнесеныя ў спіс выбаршчыкі! Сярод іх адзін голас быў аддадзены за прадстаўніка апазіцыі.

 

Не надта ахвотна абвяшчалася і лічба па колькасці атрыманых камісіяй бюлеценяў. Старшыня адной з камісій спрабавала публічна прынізіць даверанную асобу апазіцыйнага кандыдата, які пацікавіўся дадзенай лічбай. Маўляў такі дарослы мужчына ніяк не здолеў самарэалізавацца ў жыцці вось і цікавіцца невядома чым. Усё тая ж асоба здолела ўварвацца ў кабіну да маладога хлопца і, хутчэй за ўсё, ўпэўніцца ў правільнасці ягонага выбару, пад відам таго, што не ўпэўнена была, ці той мае 18 год. Той хлопец у прыватнай размове з назіральнікамі прызнаўся, што яму было вельмі непрыемна.

 

Увогуле, назіральніца з Германіі адзначыла, што тып галасавання быў даволі «адкрытым», маючы на ўвазе тое, што многія неслі да ўрны свой бюлецень з галачкай нават не склаўшы яго напалам, маўляў, глядзіце, я зрабіў «правільны» выбар.

 

А калі дадаць сюды пластылінавыя пячаткі на ўрнах, то сапраўды, як сказаў адзін малады выбаршчык другому, трымаючы ў руках бюлецень : «Можна несці адразу ў тую урну», – і паказаў на сметніцу ў куце.

 

Дар’я ФЯДОТАВА

Фота аўтара

 

Каментарыi 

  1. #1 Сяржук МАЛАНКА
    2008-10-0310:14:02 Сумна ўсё гэта!

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY