Футбалісты "Нёмана" цудам вырвалі перамогу ў аўтсайдэра чэмпіянату. Частка расчараваных гульнёй каманды заўзятараў патрабуе адстаўкі кіраўніцтва каманды.
Выстава“Wolni polscy zeglarze”, прысвечаная лёсу ўраджэнцаў Гродна Пятра і Мячыслава Эйсмантаў, адчынілася сёння на адкрытай пляцоўцы Польскага консульства.
Гарадзенскія студэнты і выкладнікі змогуць навучацца і стажыравацца ў Кітаі. Такую магчымасць прадугледжвае пяцігадовая дамова пра супрацоўніцтва, падпісаная паміж гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Хэйлудзянскім ўніверсітэтам з г. Харбін.
Якчаста мы затрымліваемся каля слупоў з рэкламнымі абвесткамі? І якая яна, гэта «слупавая інфармацыя»? Раней на прыпынках гарадскога транспарту ўся свабодная прастора мігцела рознымі аб’яўкамі… Зараз гэта даволі рэдкая з’ява.
Калі раніцай можна ўбачыць паведамленні тыпу «Сумленных і адказных кампанія запрашае на працу» (што за праца і кампанія, а таксама памер заробку, як правіла, не ўказваюцца), «Кладу плітку», «Прадам…» альбо «Здыму 1-пакаёвую кватэру» і падобныя, то ўвечары гэтага ж дня такія абвесткі таямніча знікаюць. Пэўна, хтосьці так клапоціцца, ачышчаючы прастору для нашага зроку. Вырашае, чаму «вісець», а чаму не, якая інфармацыя важнейшая для жыхароў.Больш «сур’ёзныя» абвесткі, якія прыцягваюць ўвагу яркай афарбоўкай, размяшчаюцца на спецыяльна адведзеных для гэтага зялёных тумбах. Што можна на іх убачыць?
У большасці гэта –гарадскія афішы. Ёсць, безумоўна, і рэклама. Усё выцясняюць сваімі памерамі і стракатасцю абвесткі вясельных салонаў. Мяркуючы па іх колькасці, складваецца ўражанне, што ў Гародні гэткі вясельны бізнес бадай ці не самы развіты. Розныя «Трыумфы», «Міледзі», «Мэры»нават на межах «слупавай» прасторы канкурыруюць паміж сабой. А чаго варта наступнае: «Рэальныя нявесты ад “BIZAR”. А іншыя што ж, нерэальныя? Карацей, з прыходам вясны чакаем чарговага ўсплеску вяселляў і іх наступстваў.
Ёсць і іншая інфармацыя. Так, чытаем: «Музычная школа праводзіць набор дзяцей 8-11 год. Навучанне доўжыцца ад 5 да 7 гадоў». Нават больш, чым у некаторых ВНУ! Сярод прыватных паслуг выбар на любы густ. Чаго тут толькі няма: масаж, нарошчванне пазногцяў, купля-абмен нерухомасці, распаўсюджванне касметыкі, прадукцыя для хатніх жывёлаў. Праўда, якасць усіх такіх паслуг пад сумневам. Кранаюць абвесткі тыпу: «Згубіўся сабака ў раёне Вішняўца.Хто знайшоў, просім вярнуць за ўзнагароджанне». Цікава, ці хто такім чынам знаходзіў сваіхгадаванцаў?
Вядома, што тыя фірмы і прадпрыемствы, якія не эканомяць на рэкламе, могуць дазволіць сабе заказаць якасныя плакаты. Астатнія за свой кошт друкуюць прыватныя паведамленні. Але зусім не значыць, што яны доўга затрымаюцца на рэкламных шчытах.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць