Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Цікава і бясспрэчна, што кожны чалавек паводзіць сябе па-рознаму ва ўмовах павышанай тэмпературы навакольнага асяроддзя.Нягледзячы на чэрвеньскую спякоту, большасць знакаў задыяку актыўна прыстасоўваецца да яе.
Рыбы акупавалі гарадскія фантаны.Прадбачлівы Рак выходзіць на вуліцу толькі пасля заходу сонца. Практычны Цялец заўсёды носіць за сабою цёплы кажух.Дзеўчыны ў купальніках, утульна ўладкаваўшыяся пад вокнамі вашай шматпавярховай кватэры, хутчэй за ўсё Стральцы. А калі ў аўтобусе ніводнае акенца не адчыняецца, бясспрэчна – за рулём Скарпіён. І яшчэ, збіраючыся на працу і прыкідваючы, што апрануць, ніколі не арыентуйцеся на першага спатканага. Памятайце, што Авен носіць шубу на злосць. А вось Дзеву ўлетку цяжка пазнаць.Затое па восені яе вызначае бледна-зялёны колер незагарэлай скуры. Басаногі і амаль неапрануты дзівак – гэта Вадалей. Шалі ніколі не могуць акрэсліцца з выбарам адзежы, таму носяць сярэдні варыянт, які, ўрэшце не ратуе, ні ад спякоты, ні ад сцюжы.У цені каштанаў не надта гаманіце,бо патурбуеце цяжкі разумовы працэс Льва. Блізнятам наогул ніколі ні горача, ні халадно.Яны там дзе кіпіць жыццё. І адзін толькі Казярог не можа прыняць спёку, як даннасць, і ўпарта працягвае гандляваць зімовымі шапкамі.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць