падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

12.11.2008 г.
Справа наваполацкага студэнта Аляксея Трубкіна, ініцыяваная УКДБ па Гродзенскай вобласці, пакінута без разгляду.

астатнія навіны >>>

СУРАЗМОВА: ПЕРШЫ РАЗ ЗАЎСЁДЫ СТРАШНА Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Піша Твой стыль   
18.10.2007 г.

Тамара РагачоваЯк уладкавацца на працу? Як скласці рэзюме? Як апранацца на суразмову? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае псіхолаг-кансультант Цэнтра кадравых рашэнняў Тамара Рагачова.

- Тамара Яўгенаўна, чым неабходна кіравацца, каб паспяхова ўладкавацца на працу?

- У наш час працадаўцы кіруюцца заходнімі тэндэнцыямі ўладкавання на працу. Таму, натуральна, што патрабуюць ад спашукальнікаў скласці пра сябе рэзюме, а не проста запоўніць анкету, як раней. Чамусьці нашых людзей гэта вельмі палохае. Дарэмна. Я лічу, што рэзюме дае магчымасць чалавеку падаць пра сябе нейкую дадатковую інфармацыю, якая зацікавіць працадаўцу, а не проста адказаць на прапанаваныя пытанні.

Наогул мы заўсёды раім нашым кліентам расказваць пра сябе самім, а не каб іх дапытваў працадаўца. Вельмі добра, калі вы папярэдне падрыхтуеце міні-прэзентацыю сябе, дзе дасцё адказы на розныя пытанні кшталту: “Навошта мне гэтая праца? Чаму менавіта яна?” і іншыя. Выдатна, калі зможаце прывесці паспяховыя прыклады з жыцця ў гэтай сферы ці іншай, і тым самым падкрэсліце нейкаторыя свае асобасныя якасці. Назавіце працадаўцу свае слабыя і моцныя бакі. Напрыклад, скажыце так: “Так. Я ў сваім жыцці не прадаў ні воднай міскі, але я хачу быць менеджэрам па продажу, бо валодаю наступнымі якасцямі…”.

Калі вы падалі рэзюме, абавязкова будзе гатовы, што вам могуць патэлефанаваць, каб удакладніць што-небудзь, атрымаць дадатковую інфармацыю ці запрасіць вас на суразмову. На жаль, некаторыя людзі забываюць пра гэта ці не бяруць пад увагу, пачынаюць весці сябе неадэкватна пад час тэлефоннай размовы, задаваць пытанні кшталту: “А хто вы? З якой кампаніі? А чым ваша фірма займаецца?”. І ужо ў канцы размовы ў працадаўцы ствараецца не вельмі добрае ўражанне пра вас. І калі вы прыходзіце на суразмову, то вас прымаюць толькі фармальна: 99 працэнтаў, што вам адмовяць.

- Як правільна напісаць рэзюме?

- У рэзюме вы павінны ўказаць вашыя імя і прозвішча, узрост, адукацыю і спецыяльнасць, якую вы атрымалі і ў якой навучальнай установе, пасаду, на якой працавалі раней і вопыт працы на ёй. Звычайна працадаўцу цікавіць, ці валодаеце вы замежнымі мовамі, кампутарам. Раю пісаць толькі праўду, бо вас могуць праверыць на суразмове, і калі вы не падцвердзіце вашыя навыкі, абавязкова будуць сумненні ў вашай надзейнасці і праўдзівасці. Часта рэзюме ўключае такую графу, як “асабістыя дадзеныя”. Не пішыце, што вы разумныя, ініцыятыўныя, адказныя і г.д., бо так пішуць многія. Лепш напісаць што-небудзь, што можа запомніцца працадаўцу.

- Звычайна працадаўца цікавіцца тым, які заробак задаволіць спашукальніка. Як правільна адказаць на гэтае пытанне?

- Я заўсёды раю нашым кліентам цікавіцца ўмовамі працы і заробкам. Чамусьці нашыя людзі заўсёды баяцца задаваць такія пытанні. Не бойцеся! Суразмова – гэта тыя самыя перамовы: у мяне ёсць якасці, у вас ёсць тое, што дапаможа мне іх паказаць і прымяніць на практыцы. На чым пагодзімся?

Што тычыцца адказу на пытанне пра заробак: абавязкова пішыце праўду. Калі вы разумееце, што не вельмі падыходзіце на гэтую пасаду, можаце адказаць такім чынам: “ Я хачу зарабляць 400 даляраў, але выдатна разумею, што не  з’яўляюся ідэальным кандыдатам для вас, таму хацеў бы пачаць з 300 даляраў”. Зразумела, грошы трэба прасіць ў адпаведнасці з пасадай. Калі вы ведаеце, што болей за 200 даляраў вам ніхто не заплаціць, дык і не прасіце 300.

- Часта на суразмове задаюць пытанне: “ Чаму вы выбралі менавіта гэтую пасаду?” Што трэба гаварыць?

- Тут могуць быць розныя адказы: маю вопыт працы па дадзенай спецыяльнасці, хачу зрабіць кар’еру (працаваў мэнэджэрам па продажу тавараў і думаю, што цяпер магу быць дырэктарам) або неадпаведнасць вакансіі (быў настаўнікам, але падумаў, што не магу рэалізаваць сябе ў гэтай сферы і вырашыў стаць офіс-мэнэнджэрам).

- Як трэба апранацца на суразмову?

- Трэба выглядаць адпаведна пасадзе. Недарэчна прыйсці “у мяхах і пясцах”, з пярсцёнкамі на пальцах, калі вы прэтэндуеце на пасаду сакратаркі. Зразумела, што ў салідную кампанію трэба прыходзіць у афіцыйнай вопратцы.

Некаторыя дзяўчаты апранаюць на сябе ўсё самае дарагое і гламурнае, што ёсць ў гардэробе, пры гэтым накладваюць на твар некалькі пластоў макіяжа, такім чынам імкнучыся падкрэсліць сваю сэксапільнасць. Але бывае, што хутчэй на пасаду сакратаркі возьмуць замужнюю жанчыну,  а не маладую дзяўчыну ў кароткай спадніцы.

Мужчыны ці хлопцы, як не дзіўна, звычайна перабольшваюць з парфумай.

Не раю паліць перад суразмовай. Вельмі непрыемна размаўляць з чалавекам, ад якога пахне тытунем, тым больш, калі гэта дзяўчына.

- У краінах Еўропы і ЗША акрамя рэзюме яшчэ патрабуюць рэкамендацыі. Ці практыкуецца гэта ў нас?

- Бывае, працадаўцу цікавяць рэкамендацыі з папярэдняга месца працы. Звычайна яна патрабуецца у тым выпадку, калі, напрыклад, чалавек кажа, што працаваў у многіх месцах, а пасля аказваецца, што ў працоўнай кніжцы гэта не запісана ці працоўнай кніжкі наогул няма. Але тут раю праяўляць асцярожнасць: часам працадаўцы, ад якіх зыходзіць добры працаўнік, наўмысна нагаворваюць на чалавека. Гэта ў тым выпадку, калі рэкамендацыя даецца па тэлефоне.

- Што яшчэ можаце параіць?

- Займайцеся актыўнай дзейнасцю: удзельнічайце ў канферэнцыях, трэнінгах, семінарах, КВЗ і г.д. Часам гэтая інфармацыя скажа пра вас больш, чым тое, што вы напішаце: “ініцыятыўны, адказны…”

Хадзіце заўсёды на суразмовы, нават калі дадзеная вакансія вас не вельмі задавальняе. Гэта дадасць вам вопыт, як паводзіць сябе пад час размовы. Першы раз заўсёды страшна, другі раз вы адчуваеце сябе скаванымі,  а ў шосты і сёмы раз вы ідзеце туды, як на шоў.

Будзьце ўпэўненымі ў сабе і ўсё ў вас атрымаецца.

Інга Сакута

 

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY