| У БЕЛАРУСКІХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ЖОРСТКІЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 15.03.2007 г. | |
|
Указ “аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Ўказ Прэзідэнта РБ ад 18 ліпеня 2000 г.” № 285, быў неадназначна прыняты прадстаўнікамі малога бізнасу. Але нагода для хваляванняў вядомая – з 1 студзення 2008 г. прадпрымальнікам забараняецца выкарыстоўваць працу наёмных працаўнікоў. Індывідуальныя прадпранімальнікі могуць ажыцяўляць сваю дзейнасць толькі самыя, ці з прыцягненнем членаў сям’і і блізкіх сваякоў. Тыя хто такой магчымасці не мае, павінен на працягу года змяніць свой статус і зарэгістравацца ў якасці юрыдычнай асобы, або пакінуць бізнэс. Сучасны стан прадпрымальніцтва, узаемаадносіны з дзяржавай каментуе намеснік старшыні рэспубліканскага аб’яднання “Перспектыва”, Зміцер Іваноўскі.
- Праблема ўзнікла не ў канцы 2006 года, а значна раней. З той пары ўся ідэалогія дзяржавы накіравана на знішчэнне ўласнага прадпранімальніцтва як класа. Яго проста не павінна быць. І гэта не раз заяўляў кіраўнік дзяржавы ў сваіх прамовах. Калі паглядзець усе апошнія дакументы, прынятыя цяперашнімі ўладамі, мы ўбачым, што яны дзейнічаюць па прынцыпу манаполіі, здзяйсняюць поўны кантроль над пакетам акцый любога прадпрыемства. Улада дабіваецца таго, чаго не зрабілі чатыры гады таму. Менавіта тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што пацісне руку апошняму прадпрынімальніку на Беларусі. І гэта прамова застаецца ў сіле. Толькі тэрміны не абмежаваны: ці раней, ці пазней. - А на ваш погляд, ці могуць прадпранімальнікі знікнуць? - Ніколі. Больш таго, я скажу, што іх меньш не стане. І гэта тлумачыцца новай псіхалогіяй людзей, як бы цяжка ім не было, у якія б рамкі іх не ставілі, яны ўсё роўна будуць прыстасоўвацца да ўмоваў выжывання. Напрыклад, сітуацыя, якая была шэсць годоў таму. Калі ўсе размовы зводзіліся да аднаго - індывідуальны прадпранімальнік – гэта толькі ён адзін і ў нашай краіне няма ніякага сямейнага бізнэсу. У свой час дзяржаве спатрэбілася паказаць, што мы развіваемся ва ўласным сектары бізнасу. Тады і зявіўся ўказ, у якім гаварыцца, што прадпрымальнік можа браць да сябе на працу не больш за траіх наёмных працаўнікоў. І рабіўся ён з разуменнем таго, што прадпранімальнікаў меньш не стане. Паказчык па колькасці ўласных фірм – гэта ўжо статыстыка, што і трэба было. Але ж і тады, калі вышаў гэты ўказ (не больш за траіх наёмных працаўнікоў) – прадпранімальнікаў наадварот стала болей. Каб зысці ад дзяржаўных абмежаванасцей некаторыя прадпрымальнікі зрабіліся фіктыўнымі. Тое ж самае будзе адбывацца і зараз. З’явіцца нелегальны бізнэс і махінацыі. Гэтым ўлады даб’юцца толькі павышэння крыміналізацыі ў дзяржаве. - Ці дастаткова прадпранімальнікам часу, каб прыстасавацца да зменаў у заканадаўстве? - У гэтай дзяржаве прадпранімальнік ніколі не зможа прыстасавацца да заканадаўства. Шмат дакументаў прымаюцца сёння, а ўводзяцца “заднім чыслом”. У сярэднім за год выходзіць ад 30 да 40 нарматыўных актаў, якія датычацца рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Уявіце, што вы гуляеце з камандай, якая мае правы змяняць правілы гульні. Калі я купляю ліцэнзію на прадпранімальніцкую дзейнасць, дзяржава павінна мне гарантаваць магчымасць працы. У нас атрымліваецца так: я бяру ліцэнзію на 5 гадоў, а мне потым на працягу гэтых пяці год тысячы разоў гаворыцца, што я павінен зусім інакш працаваць па гэтаму дакументу. За што плацілі? - У Мінску не так даўно адбылася акцыя пратэсту прадпранімальнікаў. На вуліцу выйшла, па розных ацэнках, ад 100 да 200 чалавек. Можа ў прадпрымальнікаў усё добра, таму яны і не пратэстуюць? Ці гэта элементарны страх? - Справа ў тым, што колькасць тых, хто выйшаў на вуліцу, вызначаецца арганізатарамі, іхнімі і здольнасцямі і мэтамі. А калі на гэта паглядзець з іншага боку, то атрымліваецца, што прадпранімальнік нікому не патрэбны: ні цяперашнім уладам, ні апазіцыйным партыям і рухам. Ён як бы завіс пасярод іх. І давер у прадпрымальнікаў вызначаецца колькасцю прысутных у Мінску на акцыі. - Указ “аб спрошчанай выплаце падаткаў” палегчыць прадпрымальніцкую працу? - 10% ад абарота – гучыць прывабна. На самой справе, як толькі я стаўлю подпіс пад гэтай схемай, я павінен весці справаздачу, паказваць яе. А калі павінен паказваць, то павінен мець касавы апарат. І як толькі я набыў кассвы апарат – ўсё, рух грошаў ідзе толькі праз касу з усімі наступствамі. А гэта патрабуе бугалтарскіх навыкаў. Індывідуальны прадпранімальнік ніколі адзін гэтага не выцягне. Далей яшчэ горш. Дзяржава забылася, што яна паставіла абмежаванне – 30% накруткі на тавар. Напрыклад, калі ты купіў халадзільнік за 100 долараў, то можаш прадацць яго максімум за 130. А з суммы 130 долараў заплаціць налог дзяржаве ў памеры 10%. Зяўляецца пытанне : “а што застаецца прадпранімальніку?” - Як вы бачыце будучыню прадпрымальніцтва на Беларусі? - Сёнешняе прадпрымальніцтва – гэта сваеасаблівае самазасейваючаюся лесапасадка, ў якой дзяржава служыць для прарэджвання радоў (нібыта стварае ўмовы для развіцця буйнога бізнэсу), але як вынік : любое буйное дрэва ўсё роўна пойдзе на піламатэрыялы. Няма такой краіны ў свеце, якая змагла б выжыць без уласнага прадпрымальніцтва. Таму жорсткая, але перспектыва ёсць. Гутарыла Вольга Нагорнева |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












