| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 28.02.2008 г. | |
|
Куды падацца ў нашым горадзе? Калі вы ўжо ведаеце адказ – добрай забавы! Калі ж сумняваецеся альбо хочаце правесці час больш разнастайна – глядзіце А!Фішку! Для аматараў кіно Кінатэатр «Кастрычнік» запрашае на прагляд фільмаў: Зорная зала – «Я – легенда» (футурыстычны баявік). Сеансы: 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00. З 26 лютага ў залі «Ілюзіён» глядзіце крымінальную драму «Гангсцер». Сеансы: 12.00, 17.40, 20.30. Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» глядзіце: 29 лютага «Чужыя супраць драпежніка: Рэквіем» (12.00, 13.40, 19.10, 21.00; 1 сакавіка – у 12.00, 15.40, 19.10, 21.00; 2 сакавіка – 12.00, 13.40, 15.30, 17.20, 19.10, 21.00). Для дзяцей 2 сакавіка ў 10.00 мультыплікацыйны зборнік «Бягуць-бягуць конікі». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» прапануе да прагляду: З 29 лютага па 2 сакавіка ў вялікай залі – «Ілья Мурамец і Салавей-разбойнік» (анімацыйны фільм, Расія) – у 10.00 і 11.50 (1 і 2 сакавіка яшчэ і ў 13.40); «Рэмба-4» (ЗША) – 17.20, 19.10, 21.00 (1 і 2 сакавіка яшчэ сеанс у 15.30). У малой залі глядзіце французскую камедыю «Як жаніцца і застацца халасцяком» (10.10, 12.10, 14.10, 16.10, 18.10, 20.10). Тэл.: 75-59-34. Для тэатралаў Драмтэатр. 29 лютага «Студэнтка; 1 сакавіка – «Месье Амадэй» (дзецям да 16-ці ўваход забаронены!); 2 сакавіка – «Мужчына і жанчына». Пачатак спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра магчымы змены ў рэпертуары, спектаклі часова праводзяцца ў Малой залі, з-за абмежаванай колькасці месцаў білетаў усім жадаючым можа не хапіць. Таму паспяшайцеся! Тэл. для даведак: 72-34-27. Тэатр лялек. Самыя маленькія гледачы 1 сакавіка ўбачаць казку «Марозка» (10.00, 12.00), 2 сакавіка – «Казкі Пушкіна» (12.00). Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы. У гісторыка-археалагічным музеі ў Новым Замку дзейнічае выстава гістарычных рэканструкцый «Даспехі Сяргея Нурматава» (Авальная зала). Да 3 сакавіка яшчэ можна пабачыць выставу шведскай графікі «Праз традыцыю ў будучыню» (Сенатарская зала). Хто яшчэ не паспеў наведаць выставу «Гіганскіх насякомых» у Старым Замку – паспяшайцеся! Яна будзе адчынена яшчэ амаль тыдзень. А з 6 сакавіка прапануецца да прагляду фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША) – погляд іншаземца на Беларусь. Галерэя «У майстра» запрашае на выставу Мікалая Скляра (разьба па дрэву). У музеі гісторыі «Гарадніца» – выстава Вольгі Чамбаровіч «Папяровыя фантазіі» (да 10 красавіка). У галерэі Тызенгауза з 29 лютага адкрываецца персанальная выстава Г.Піцко (нацюрморты). АНОНС: 4 сакавіка зоркі Маскоўскага тэатра аперэты наведаюць Гродна са спектаклем Іагана Штрауса «Цыганскі барон» (к/з філармоніі). Пачатак а 19 гадзіне. 5 сакавіка – канцэрт віртуоза флейты Аляксея Шчэрбы (да 40-годдзя творчай дзейнасці) – у канцэртнай залі філармоніі. Пачатак а 19 гадзіне. Тэл. для даведак: 52-51-96, 56-25-48. 5 сакавіка – выступленне барда Алега Атаманава. Пачатак у 18.30 у тэатры лялек. Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. 5 сакавіка ў Новым Замку канцэртная праграма Аляксандра Валынскага, у якой прагучаць вядомыя арыі з опер, аперэт, народныя песні і інш. Пачатак а 19 гадзіне. 6 сакавіка ў межах праекта Live Music адбудзецца канцэрт гурта «Сёмае неба» (блюз). Пачатак а 19 гадзіне ў ліцэі №1 (БЛК, 21). Квіткі можна набыць у касе філармоніі. 27 сакавіка варта наведаць унікальны праект Ільі Авярбуха «Ледніковы перыяд». У лядовым шоу прымуць удзел зоркі фігурнага катання і сусветныя чэмпіёны А.Ягудзін, І.Лабачова, М.Пятрова, П.Ванагас і інш. Замовіць білеты можна па тэлефонах: 51-30-58, 75-32-48, GSM – 739-78-59. Падрыхтавалі Сняжана АСАБІНА і Вольга ЖУК
|
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











