| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 06.03.2008 г. | |
|
Куды падацца ў нашым горадзе? Калі вы ўжо ведаеце адказ – добрай забавы! Калі ж сумняваецеся альбо хочаце правесці час больш разнастайна – глядзіце А!Фішку! Для аматараў кіно (7-9 сакавіка): Кінатэатр «Кастрычнік» запрашае на прагляд фільмаў: Зорная зала – «Вока» (містычны трылер, ЗША); у зале Ілюзіён глядзіце фантастычны баявік «Мы з будучыні» (Расія). 8 сакавіка дадаткова дзецям прапануецца мультфільм «Рататуй» (10.00), а з нагоды Міжнароднага дня жанчын дэманструецца фільм «Паліана» (12.30). Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» глядзіце: «Я – легенда» (футурыстычны баявік). Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» прапануе да прагляду: У вялікай зале – «Іронія лёсу: працяг» (Расія), 9 сакавіка дзецям прапануецца таксама фільм «Дзеці без нагляду» . У малой зале глядзіце баявік «Прывідны гоншчык» і камедыю для дарослых «Суперперцы» . Тэл.: 75-59-34. Для тэатралаў: Драмтэатр: 7 сакавіка прапануе камедыю «Занадта жанаты таксіст»; 9 сакавіка – камедыя «Курыца». Пачатак спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра магчымы змены ў рэпертуары, спектаклі часова праводзяцца ў Малой зале, з-за абмежаванай колькасці месцаў білетаў можа не хапіць. Таму паспяшайцеся! Тэл. для даведак: 72-34-27. Тэатр лялек: Самыя маленькія гледачы 9 сакавіка ўбачаць казку «Прыгажуня і пачвара» (12.00, 14.00). 11 – 15 сакавіка – «Чароўны пярсцёнак». Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы: У гісторыка-археалагічным музеі з 6 сакавіка прапануецца да прагляду фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША) – погляд іншаземца на Беларусь. Галерэя «У майстра» запрашае на выставу Мікалая Скляра (разьба па дрэве): «Трохкроп’е і ангелы». У музеі гісторыі «Гарадніца» – выстава Вольгі Чамбаровіч «Папяровыя фантазіі» (да 10 красавіка). У галерэі Тызенгауза – персанальная выстава Г.Піцко (нацюрморты). Увага! На выставе можна набыць падарункі-нацюрморты да 8 сакавіка! Цэны вас прыемна ўразяць. АНОНС: 10 сакавіка завяршаецца фестываль «Адзіны свет – 2008». Прапануюцца наступныя фільмы: 18.30 – «Калок №12» – Косава 1999. 19.45 – «Чалавечыя парэшткі» – асабістае жыццё Гітлера, Мусаліні, Сталіна, Франка, Мао Цзэдуна. 13 сакавіка ў межах праекта Live Music адбудзецца канцэрт гурта «Некаторая Адсутнасць Гузікаў». Пачатак а 19 гадзіне ў ліцэі №1 (БЛК, 21). Квіткі можна набыць у касе філармоніі. 14 сакавіка Гарадскі дом культуры запрашае аматараў беларускай песні і музыкі на юбілейны вечар з нагоды 15-годдзя народнага ансамбля «Гасцінец». 15 сакавіка – творчы вечар актрысы Тэатра лялек Галіны Закрэўскай. Пачатак – у 17.00. 27 сакавіка варта наведаць унікальны праект Ільі Авярбуха «Ледніковы перыяд». У лядовым шоу прымуць удзел зоркі фігурнага катання і сусветныя чэмпіёны А.Ягудзін, І.Лабачова, М.Пятрова, П.Ванагас і інш. Замовіць білеты можна па тэлефонах: 51-30-58, 75-32-48, GSM – 739-78-59. Падрыхтавалі |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












Каментарыi
2008-03-0723:16:44 O, upershyniu pahliadzeu AFishku. Shmt cikvaj infarmacyi - budu karystacca1