Супрацоўнікі гродзенскй міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
Адміністрацыя «Гроднаінвест» зацікаўлена ў пашырэнні СЭЗ і таму ўважліва рыхтуецца да Міжнароднай выставы-кірмаша «Еўрарэгіён «Неман-2008». Гэта будзе юбілейная Х выстава, у якой прымуць удзел 18 рэзідэнтаў СЭЗ.
Гарадзенскі "Нёман" згуляе заўтра першую сустрэчу ў межах футбольнага Кубка краіны 2008/2009. Супрацьстаяць гарадзенцам будзе "Ліда", якая яшчэ колькі год таму лічылася другой па моцы камандай на Гарадзеншчыне.
Вы ніколі не жылі ў старажытным замку?У Вас ёсць такая магчымасць!Запрашаем паўдзельнічаць ў валантэрскім летнiку ў Любчы (мястэчка пад Навагрудкам)! Плануецца аднавіць у замку 16 стагодзьдзя абарончы мур у 8 метраў і добра адпачыць пасля працы!
У планах цікавая ролевая гульня ў Вялікае княства Любчанскае! Дзякуючы ёй можна будзе пажыць у атмасферы тых часоў, калі будаваўся і абараняўся замак. У нас будзе магчымасць лепей пазнаёміцца з гісторыяй мінулых часоў праз лекцыі і прэзентацыі на розныя тэмы. Па сакрэту – плянуецца фэст сярэднявечнай культуры з рыцарамі! І канечне нас чакае прыгожая рака Нёман!
Праект аднаўлення замку ў Любчы – выключны для нашай краіны! Дагэтуль яшчэ ніводны замак на Беларусі не адбудоўваўся выключна намаганнямі простых людзей. Усе працы, звязаныя з Любчанскім замкам, ад навуковых даследаванняў да непасрэднага будаўніцтва, бескарысліва выконваюцца толькі энтузіястамі. Вы можаце стаць адным з іх!
Каб прыняць ўдзел у адбудове Любчанскага замка ды атрымаць больш падрабязную інфармацыю, дасылайце ліст на e-mail:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
Гэтае паведамленне абароненае ад спаму-ботаў. Для яго прагляду павінен быць актываваны Javascript
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць
Чаму выстава называецца "ВУТУ"? Навошта на акне выставачнай залі стаяць гіпсавыя чалавечкі? Якія ўражанні атрымалі наведвальнікі? Пра ўсё гэта - у рэпартажы з адкрыцця выставы "ВУТУ"! (5:52 хв., 2.02 МБ) Спампаваць
Пра сучасны стан беларускай музыкі і не толькі слухайце ў інтэрв’ю з лідэрам гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцерам Сасноўскім. (7:58 хв., 2.73 МБ) Спампаваць
Як правільна казаць: пытацца ПРА маці ці пытацца АБ маці, здзеквацца З мяне ці здзеквацца НАДА мной? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (02:52 хв., 1003 КБ) Спампаваць