| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 29.05.2008 г. | |
|
Не ведаеш, як правесці вольны час – глядзі нашу «А!Фішку» і выбірай на свой густ! Тут ёсць інфармацыя для аматараў кіно, для тэатралаў, для прыхільнікаў мастацтва… І анонс! 6 чэрвеня – Алег Атаманаў з праграмай «Ад зямлі да нябёс», пачатак у 18.30 у тэатры лялек. Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» з 30.05 па 8.06 у Зорнай зале глядзіце фільм «Хронікі Нарніі. Прынц Каспіян» (ЗША,фэнтэзі), у зале «Ілюзіён» з 30.05 па 2.06– «Руіны» (ЗША, жахі), з 3.06 па 9.06 – «Спіс кантактаў» (ЗША, меладраматычны трылер). Тэл. для даведак: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 30.05 па 3.06 глядзіце «Жалезны чалавек» (фантастыка). Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» з 28.05 па 2.06 прапануе да прагляду камедыю «Страптывая дзяўчынка», «Стралок» (баявік), «Спадары афіцэры» (прыгодніцкі баявік). Тэл.: 75-59-34, 75-56-29. Для тэатралаў У Драмтэатры 30 і 31 траўня – «Хлопчык і Маргарыта », 3.06 – «Планета», 4.06 – «Мужчына і… жанчыны», 5.06 – «Студэнтка», 6.06 – «Муж для паэтэсы», 7.06 – «Гэта …каханне (Курыца) ». Для дзяцей 1 чэрвеня прапануецца казкі «Жылі-былі дзве лісічкі” (у 12.00), «Нам нельга без сябра» (у 15.00). Пачатак дарослых спектакляў а 19 гадзіне. Тэл.: 74-56-71, 72-34-27. У Лялечным тэатры 1-3 чэрвеня прапануецца спектакль «Гатэль «10 зорак», 4-5 чэрвеня – «Доктар Айбаліт». Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Для прыхільнікаў мастацтва У Старым Замку дзейнічае выстава жывапісу С.Палякова, прысвечаная 60-годдзю аўтара. У Новым замку – выстава «Еўропа: падарожныя нататкі» (графіка, мастацкая фатаграфія). Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) прапануе фотавыставу «Мая Беларусь» (Мінск). У галерэі «Тызенгауз» 29 траўня – адкрыццё выставы мастака В.Залаціліна (Навагрудак). У Музеі гісторыі Гарадніцы прадаўжаецца выстава Марыны Ярэмчык «Залацістыя ўзоры» (аплікацыя саломкай). Галерэя «У майстра» запрашае на выставу жывапісу «4х4». Музей сучаснай народнай творчасці запрашае на выставу Ю.Сяргея «На крылах натхнення» (Шчучын). У галерэі «Універсум» (вул. Ажэшкі, 22, галоўны корпус ГрДзУ, 2 паверх) з 8 па 31 траўня дзейнічае выстава Аляксея Багустава. Канцэрты 29 траўня – канцэрт артыстаў Гродзенскай капэлы «Гуляем з аркестрам». Пачатак у 19.00 у ГДК (Дзяржынскага, 1). 6 чэрвеня – Алег Атаманаў з праграмай «Ад зямлі да нябёс». Пачатак у 18.30 у тэатры лялек. Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












