Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва пацвердзіла факт парушэння
працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам прадпрыемства "Мастоўдрэў”.
Па выніках праверкі прафесійна-тэхнічных устаноў
Гродзенскай вобласці камітэтам дзяржкантролю выяўленыя парушэнні заканадаўства
пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў агулам каля 1 мільярда рублёў.
Памятны знак - 14-тонны валун з крыжом і таблічкай
"Тут будзе будавацца храм" - з'явіцца ў пачатку 2009 года на месцы
ўзвядзення гарнізоннага храма ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў.
Словы з песні Лявона Вольскага прымушаюць задумацца тых, хто захоўвае зберажэнні ў нацыянальнай валюце. Толькі за адзін дзень пасля дэвальвацыі беларускага рубля беларусы, якія мелі банкаўскія зберажэнні ў гэтай валюце, згубілі разам каля 800 млн. даляраў.
Знішчэнне культурнага слоя ў гістарычным цэнтры Гродна з’яўляецца адным з найбольш найбольш яскравых прыкладаў знішчэння гістарычнай спадчыны ў Беларусі ў 2008 г.
Школа турызму і гасціннасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
імя Янкі Купалы распачынае падрыхтоўку касіраў, барменаў, афіцыянтаў,
кандытараў і павароў.
Салодкія
падарункі для выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі
псіха-фізічнага развіцця ў Парэччы падрыхтавала Таварыства беларускай школы.
Трыццаць пяць супрацоўнікаў, ворганаў унутраных справаў, міністэрства абароны, памежных войскаў і мытні былі прыцягнутыя сёлета на Гарадзеншчыне да крымінальнай адказнасці.
У Гроднa нарэшце прыйшло сапраўднае лета, а з ім і новыя магчымасці правесці свой вольны час. Глядзі «А!Фішку» і выбірай на свой густ! Тут ёсць інфармацыя для аматараў кіно, для тэатралаў, для прыхільнікаў мастацтва… І анонсы!
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік»з 30.05 па 8.06 у Зорнай зале глядзіце фільм «Хронікі Нарніі. Прынц Каспіян» (ЗША,фэнтэзі), з 9.06 па 19.06 – «Індыяна Джонс і Каралеўства Крыштальнага Чэрапа» (ЗША, баявік). У зале «Ілюзіён» з 3.06 па 9.06 – «Спіс кантактаў» (ЗША, меладраматычны трылер), з 9.06 па 16.06 – «Яшчэ адна з роду Балейн» (ЗША, гістарычная меладрама). Тэл. для даведак: 53-19-42.
У кінатэатры «Космас» з 6.06 па12.06 глядзіце «Руіны»(ЗША, жахі). Тэл.: 74-60-13.
Кінатэатр «Усход»з 6.06 прапануе да прагляду: у Вялікай зале - «Аднойчы ў Вегасе», у Малой зале – «Трансформеры», «Універсальныя салдаты».Тэл.: 75-59-34, 75-56-29.
Для тэатралаў
У Драмтэатры 6.06 – «Муж для паэтэсы», 7.06 – «Гэта …каханне (Курыца)», 8.06 –«Хлопчык і Маргарыта», 10.06 – «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным». Для дзяцей 8 чэрвеня прапануецца казка «Залатое кураня». Пачатак дарослых спектакляўа 19 гадзіне. Тэл.: 74-56-71, 72-34-27.
У Лялечным тэатры8.06 прапануецца спектакль «Папялушка», 9-10.06 – «Піліпка і ведзьма», 11-12.06 – «Кашчэй-шоу». Тэл.: 74-59-30, 74-59-27.6 чэрвеня – канцэртАлега Атаманава «Ад зямлі да нябёс». Пачатак у 18.30.
Для прыхільнікаў мастацтва
У Старым Замкудзейнічае выстава жывапісу С.Палякова, прысвечаная 60-годдзю аўтара.
У галерэі Тызенгаузапрадаўжаецца выстава мастака В.Залаціліна (Навагрудак).
У Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстава «Падрастаючыя таленты» (дыпломныя работы выпускнікоў мастацкіх класаў СШ № 31).
Галерэя «У майстра»запрашае на фотавыставу Пятроса Іонаса (Літва) «Там, дзе заўсёды цёпла».
Музей сучаснай народнай творчасці запрашае на выставу Ю.Сяргея «На крылах натхнення» (Шчучын).
АНОНСЫ!
11 чэрвеня ў к/з філармоніі – канцэрт Алекса Аруджавы (лірычны шансон). Пачатак а 19.00. У межах фестываля нацыянальных культур да Тыдня нацыянальнага кіно з 9.06 па 15.06 у кінатэатры «Кастрычнік»усе кінааматары змогуць паглядзець наступныя фільмы: 9.06 – «Украдзенае спатканне» (Эстонія) у 16.30 у зале «Ілюзіён». 10.06 – «Цыганка Аза» (Украіна) у 16.30 у зале «Ілюзіён». 11.06 – «Усё могуць каралі» (Расія) у 16.30 у зале «Ілюзіён». 12.06 – адкрыццё свята нацыянальнага кіно і паказ фільма «Чаклун і Румба» у 18.00 у Зорнай зале. 13.06 – «Чужыя гульні» (Арменія)у 16.30 у зале «Ілюзіён». 14.06 – «Новыя амазонкі» (Польшча) у 16.30 у зале «Ілюзіён». 15.06 – Дзень анімацыйнага кіно. Паказ мультфільмаў кіеўскай кінастудыі. Пачатак у 16.30 у Зорнай зале. Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА
У новы год – з новай праграмай.“КАРБЮРАТАР” адрасаваны ўсім тых, хто амаль нічога не разумее ў аўтамабілях. У першым выпуску пагаворым пра тое, як пасажыр можа максімальна захаваць сваю бяспеку падчас руху аўтамабіля. Рамні бяспекі, дзіцячыя крэслы ў аўто, самыя бяспечныя маркі машын і інш., а таксама “Слоўнік аўталедзі”. Будзьма аўтаграматнымі! (09:00 хв., 3, 09 МБ) Спампаваць
Пра паганства ў музычнай традыцыі беларусаў, афрыканскую дудку, музей беларускіх інструментаў і альбом “Сон-трава” ў размове з чарговым госцем “Музычнай гасцёўні” Іванам Кірчуком, лідэрам гурта “Троіца”. (08:51 хв., 3, 03 МБ) Спампаваць
Спецыялісты гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта плануюць разводзіць цялят па-за целам маці масава. Модныя падарункі на Каляды і Новы год у стылі hand-made. Віншаванні гарадзенцаў са святамі ад вядомага беларускага спевака. Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (09:03 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Як здаць сесію і захаваць здароўе? Ці можна атрымаць залік, не гартаючы начамі канспекты і падручнікі? Што больш дапамагае гарадзенскім студэнтам – класічныя шпоры, “лоўля халявы” ці суперсучасныя тэхнічныя прыстасаванні? Рэпартаж проста са студэнцкіх аўдыторый Ганны Урбановіч і Вольгі Халецкай. (04:37 хв., 1, 58 МБ) Спампаваць
Калекцыянеры Беларусі правялі свой з’езд у Гродна. Чым вабіць дзяцей і дарослых свет японскага анімэ? Хто такі грамадзянін Беларусі на думку гарадзенцаў? З якімі праблемамі звяртаюцца дзеці ў Гродзенскую абласную камісію па правах дзяцей? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (12:43 хв., 4, 37 МБ) Спампаваць
Колькі трэба часу, каб вырасціць галоўную елку на плошчу і чаму пачалі ставіць штучныя? Колькі елак вырошчваецца штогод на продаж гарадзенцам? Колькі будзе каштаваць елка, ссечаная ў лесе самостойна і без дазволу? Пра гэта і іншае ў матэрыялае Іаланты Абуховіч. (03:14 хв., 1, 11МБ) Спампаваць
Ці збіраюцца гарадзенскія прадпрымальнікі на страйк і як прадстаўнікі малога бізнесу ацэньваюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія могуць быць уведзеныя з 1 студзеня? Пра гэта і іншае ў матэрыяле Ганкі Урбановіч. (06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць