| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 12.06.2008 г. | |
|
У Гродна нарэшце прыйшло сапраўднае лета, а з ім і новыя магчымасці правесці свой вольны час. Тым больш, што з 13 па 15 чэрвеня ў Гродна чарговы раз ладзіцца фестываль нацыянальных культур. Праграму мерапрыемства Вы ўбачыце ў «А!Фішцы». Акрамя гэтага, тут ёсць інфармацыя для аматараў кіно, для тэатралаў, для прыхільнікаў мастацтва. Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік з 9.06 па 19.06 у Зорнай зале глядзіце фільм «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (ЗША, баявік). У зале «Ілюзіён» з 10.06 па 16.06 – «Яшчэ адна з роду Балейн» (ЗША, гістарычная меладрама), з 17.06 – «У пралёце» (ЗША, меладраматычная камедыя). У межах фестываля нацыянальных культур да Тыдня нацыянальнага кіно ў кінатэатры «Кастрычнік» вы яшчэ зможаце паглядзець наступныя фільмы: 13.06 – «Чужыя гульні» (Арменія), 14.06 – «Новыя амазонкі» (Польшча). Пачатак у 16.30 у зале «Ілюзіён». 15.06 – Дзень анімацыйнага кіно. Паказ мультфільмаў Кіеўскай кінастудыі. Пачатак у 16.30 у Зорнай зале. Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 13.06 па 19.06 глядзіце «Хронікі Нарніі: прынц Каспіян». (ЗША, фэнтэзі). Тэл.: 74-60-13. Да свята нацыянальнага кіно: 13.06 – «Шкатулка з крэпасці» (дзень кіно краін Закаўказзя), 14.06 – «Кароткі фільм пра каханне» (Польшча), 15.06 – Дзень анімацыйнага кіно «Паказвае Беларусь». Пачатак фільмаў у 15.30. Уваход вольны. Кінатэатр «Усход» з 13.06 па16.06 прапануе да прагляду: у Вялікай зале – «Спіс кантактаў» (ЗША, меладраматычны трылер), у Малой зале – «Так яна знайшла мяне». Тэл.: 75-59-34, 75-56-29. Да свята нацыянальнага кіно: 13.06 у 18.00 – «Пакаянне» (Грузія), 14.06 у 18.00 –«Чараўнік» (Польшча), 15.06 – «Гара самацветаў» (10.00). Уваход вольны. Для тэатралаў У Драмтэатры 14.06 – «Варшаўская мелодыя», 15.06 – «Надта жанаты таксіст», 17.06 – «Гэта …каханне (Курыца) ». Для дзяцей 15 чэрвеня прапануецца казка «Жылі-былі дзве лісічкі». Пачатак дарослых спектакляў а 19 гадзіне. Тэл.: 74-56-71, 72-34-27. У Лялечным тэатры 15.06 і 17.06 прапануецца спектакль «Трое парасят». Гастролі Дзяржынскага тэатра лялек (Расія): 13.06 – «У гасцях у лялек» (11.00), 14.06 – «Мішкіны шышкі» (12.00). Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Для прыхільнікаў мастацтва У Старым Замку 13.06 – адкрыццё выставы Валянціны Волкавай (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва). У Новым замку (Сенатарская зала) 14.06 у 12.00 – адкрыццё фотавыставы «Гісторыя фестываля нацыянальных культур». Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) прапануе фотавыставу «Мая Беларусь» (Мінск). У галерэі «Тызенгауз» прадаўжаецца выстава мастака В.Залаціліна (Навагрудак). У Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстава «Падрастаючыя таленты» (дыпломныя работы выпускнікоў мастацкіх класаў СШ №31). Галерэя «У майстра» запрашае на фотавыставу Пятроса Іонаса (Літва) «Там, дзе заўсёды цёпла». Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|














