| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Вольга ЖУК і Сняжана АСАБІНА | |
| 20.03.2008 г. | |
|
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» з 21 сакавіка глядзіце новы расійскі баявік «Стрыт-рэйсеры» (Зорная зала), у зале «Ілюзіён» – «Монстра» (жахі, ЗША). Тэл. для даведак: 53-19-42. Кінатэатр «Космас»: 21.03 – 23.03 прапануе фільмы «Усё могуць каралі» (рамантычная камедыя, Расія), «Старым тут не месца» (лаўрэат трох прэміяў Оскар-2008). Для дзяцей 23 сакавіка ў 10.00 зборнік мультфільмаў «Церамок». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» 21.03 – 23.03 прапануе да прагляду: у Вялікай зале – «Дзесяць крокаў да поспеху» (камедыя, ЗША). У Малой зале глядзіце фільм «Крывавая Мэры» (жахі). Тэл.: 75-59-34. Для тэатралаў Драмтэатр: 21.03 прапануе камедыю «Занадта жанаты таксісіт», 22.03 – спектакль «Мужчына і... жанчыны», 23.03 –«Адзінокі захад». Дзеці 23 сакавіка ўбачаць казку «Залатое кураня» (у 12.00). Пачатак вячэрніх спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра спектаклі праводзяцца ў Малой зале. Тэл. для даведак: 72-34-27. Тэатр лялек: 21 сакавіка наведайце фестываль «Лялькаманія-2008» (да міжнароднага Дню лялечніка). Пачатак у 19.00. Самыя маленькія гледачы 22 і 23 сакавіка ўбачаць «Неверагодны ілюзіён» (12.00). Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У гісторыка-археалагічным музеі ў Новым Замку - выстава польскага мастака-графіка Хенрыка Чэсніка (Сенатарская зала). У Старым Замку працягваеца фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША). Галерэя «У майстра» запрашае на выставу Мікалая Скляра «…Анёлы» (скульптура). У музеі гісторыі «Гарадніца» – выстава Вольгі Чамбровіч «Папяровыя фантазіі» (да 10 красавіка). У галерэі «Тызенгауз» з 21 сакавіка адкрываецца выстава Ул.Пазняка «Першае падарожжа» (леўкас). АНОНСЫ! 24 сакавіка ў к/з філармоніі – «Несур’ёзнае музычнае шоу Парыжскага трыо KARPATT». У праграме прагучаць забаўляльныя танцавальныя рытмы, цыганскія мелодыі, французскія матывы, шансон, вальс, джаз. Пачатак у 19.00. Даведкі па тэлефонах: 54-19-19, 54-19-31, 56-25-48. 30 сакавіка ў Лялечным тэатры прэм’ера спектаклю для дзяцей «Карлус і Бактус, або Зубная казка» (12.00). 27 сакавіка ў межах праекта Live Music адбудзецца канцэрт гурта «Сярэбранае вяселле» (фрык, шансон). Пачатак а 19 гадзіне ў ліцэі №1 (БЛК, 21). Білеты можна набыць там жа, перад канцэртам. 27 сакавіка варта наведаць унікальны праект Ільі Авярбуха «Ледніковы перыяд». У лядовым шоу прымуць удзел зоркі фігурнага катання і сусветныя чэмпіёны А.Ягудзін, І.Лабачова, М.Пятрова, П.Ванагас і інш. Замовіць білеты можна па тэлефонах: 51-30-58, 75-32-48, GSM – 739-78-59. Падрыхтавалі Вольга ЖУК і Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












