| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 10.04.2008 г. | |
|
Вясной абуджаецца не толькі прырода, але і культурнае жыццё нашага горада. Шматлікія канцэрты,тэатральныя гастролі, спартыўныя мерапрыемствы і нават выступленні цырку – пра ўсё гэта Вы даведаецеся з нашай А!Фішкі! Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» з 11.04 ў Зорнай зале глядзіце фільм «Мой хатні дыназаўр» (ЗША, фэнтэзі), у зале «Ілюзіён» – «Дзень радыё» (Расія, камедыя). Для дзяцей: 12-13 красавіка ў 10.30 прапануецца мультфільм «Кэвін у краіне драконаў». Тэл. для даведак: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 11.04 глядзіце фільм « Золата дуракоў» (прыгоды, ЗША). Для дзяцей 13 красавіка ў 10.00 прапануецца мультфільм «Рэактыўнае парася». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» з 11.04 прапануе да прагляду: у Вялікай зале – «Зорны пыл» (ЗША, прыгоды, фэнтэзі). У Малой зале глядзіце камедыю «Тэрыторыя цнатлівак» (ЗША - Францыя), меладраму «Ванечка, Ванечка» (Расія). 11 красавіка гледачы запрашаюцца на кіналекторый (у 10.00 – «Казачны феерверк», у 14.00 - «Умей сябе абараніць»). Для дзяцей 13.04 у 10.00 мультфільм «Спартак і Калашнікаў». Для тэатралаў Драмтэатр прапануе паглядзець 12.04 камедыю «Гэта… каханне (Курыца)», 13.04 – «Студэнтка» (пратакол у 3-х карцінах). Дзеці 13 красавіка ўбачаць казку «Залатое кураня» (у 12.00). Пачатак вячэрніх спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра спектаклі праводзяцца ў Малой зале. Тэл. для даведак: 72-34-27. У тэатры лялек 13.04 маленькія гледачы ўбачаць казку «Піліпка і ведзьма» (у 12.00). Дарослыя 12 красавіка запрашаюцца на спектакль «Зімовая казка», 13 красавіка - на прэм’еру «Санет і музыка» (сумесны праект тэатра лялек і Гродзенскай капэлы). Пачатак у 19.00. Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У гісторыка-археалагічным музеі ў Новым Замку (Сенатарская зала) з 9 па 13 красавіка дзейнічае мінералагічная выстава-кірмаш «Мир самоцветов». Час працы выставы – з 11 да 19 гадзін. У Старым Замку працягваеца фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША). Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) запрашае на выставу аўтарскай графікі Валянціны Шоба «Гульні з месяцам» (да 24 красавіка). У галерэі «Тызенгауз» з 11 красавіка адкрываецца выстава львоўскіх жывапісцаў. Галерэя «У майстра» запрашае на выставу жывапісу С.Грыневіч і В.Ільіной. У Музеі сучаснай народнай творчасці дзейнічае выстава народнай студыі Слонімскага РДК «Фарбы маёй Беларусі». Галерэя «Універс» (галоўны корпус ГрДУ, другі паверх) з 8 красавіка па 2 мая запрашае на выставу выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва. Для прыхільнікаў спорту: 7-14 красавіка – першынства ГрДУ па валейболе сярод жаночых каманд факультэтаў. Пачатак гульняў у 15.00 у спартыўнай зале галоўнага корпусу (вул. Ажэшкі, 22). 11 красавіка – фінал гарадскога вясенняга лёгкаатлетычнага кросу ў праграме круглагадовай Спартакіяды сярод студэнтаў ВНУ, прысвечаны 880-годдзю горада (лясны масіў «Пышкі», раён аздараўляльнага лагера «Юныя касманаўты»). З 12 па 14 красавіка – адкрытае першынства горада па хакею на траве сярод юнакоў і дзяўчат (ГУ «ЦСК «Неман»). 12 красавіка ў гарадскім парку імя Жылібера адбудзецца культурна-спартыўнае свята «З юбілеем, Ленінскі раён!». Канцэрты: 11 красавіка – урачысты вечар, прысвечаны 30-годдзю Ленінскага раёна г.Гродна. Пачатак а 16 гадзіне ў тэатры лялек. 11 красавіка ў к/з філармоніі адбудзецца канцэрт артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі і беларускай эстрады (да 85-годдзя стварэння беларускага фізкультурна-спартыўнага аб’яднання «Дынама»). Пачатак у 16.00. АНОНСЫ! 15 красавіка ў актавай зале ГрДУ імя Я.Купалы (Леніна, 32) – канцэрт нямецкай электроннай музыкі DYKO. Пачатак у 15.00. 15 красавіка ў актавай зале ГрДУ (Леніна, 32) – фінал каманд КВК «Наш любімы горад». Пачатак а 19 гадзіне. Білеты можна набыць у аўдыторыі № 217 галоўнага корпусу універсітэта (вул. Ажэшкі, 22). 16 красавіка ГДК (Дзяржынскага, 1) запрашае на юбілейны канцэрт народнага ансамбля сучаснага танца «Мадэрн» (да 10-годдзя творчай дзейнасці). Пачатак а 19 гадзіне. Тэл.: 74-31-57, 7802055. 17 красавіка ў Ліцэі №1 (БЛК, 21) адбудзецца канцэрт гурта Coda (эмбіент-індастрыэл), 24.04 – выступленне вакальнага гурта «Камерата». Пачатак а 19 гадзіне. Білеты можна набыць там жа, перад канцэртам. 23 красавіка ў ГДК – канцэрт «Чароўны свет Усходу» (у 19.00). Драмтэатр з 17 па 22 красавіка запрашае на гастролі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі. Вашай увазе прапануюцца спектаклі: 17-18.04 драма «Вечар» (А.Дудараў), 19-20.04 меладраматычная камедыя «Філумена Мартурано» (Эдуарда дэ Філіппа), 21-22.04 – «Беспорядок класса LUX, или Пляски с Мертвецом» (камедыя ў 2-х дзеяннях). Для дзяцей з 18 па 22 красавіка – казка «Маленькі прынц» (18, 21 і 22.04 – у 11.00 і 13.30, 19 і 20.04 – у 12.00). Пачатак дарослых спектакляў – а 19 гадзіне. Паклапаціцеся пра білеты зараней! Тэл.:74-56-71, 72-34-27. Лялечны тэатр з 19 па 24 красавіка запрашае на гастролі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (Мінск). 19-21.04 маленькія гледачы ўбачаць казку «Чырвоны капялюшык», 22-24.04 – спектакль «Страшны спадар АУ. Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. 24-25.04 Гродзенская капэла і салісты Адэскага тэатра аперэты імя М. Вадзянскага запрашаюць наведаць музычнае прадстаўленне «Віват, аперэта!». Пачатак у 19.00 у лялечным тэатры. З 23 па 27 красавіка ў к/з філармоніі і дарослыя, і дзеці запрашаюцца на прадстаўленне цырка «Алімпія» (Мінск). 23-25.04 – у 18.00, 26 – у 15.00 і 18.00, 27 – у 14.00 і 17.00. Білеты можна набыць у касе філармоніі. Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА
|
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












