| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА | |
| 17.04.2008 г. | |
|
Гродна нездарма лічыцца культурнай сталіцай Беларусі. Культурна-забаўляльнае жыццё нашага горада вельмі разнастайнае. Глядзіце А!Фішку і выбірайце на свой густ! Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» з 18.04 у Зорнай зале глядзіце фільм «Дваццаць адно» (ЗША, крымінальная драма), у зале «Ілюзіён» – «Паляванне Ханта» (ЗША, трылер). Для дзяцей: 19-20 красавіка ў 10.30 прапануецца мультфільм «Уцякай». Тэл. для даведак: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» з 18.04 глядзіце фільм «Мой хатні дыназаўр» (ЗША, фэнтэзі). Для дзяцей 20 красавіка ў 10.00 прапануецца мультфільм «Апошнія Ніндзі Сусвету». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» з 18.04 прапануе да прагляду: у Вялікай зале – «10.000 гадоў да н.э.» (ЗША – Новая Зеландыя). У Малой зале глядзіце фільм «Вайна дыназаўраў» (ЗША), камедыю «Суперначо» (Расія). Для дзяцей 20.04 у 10.00 зборнік мультфільмаў «Анімаёўка». Для тэатралаў Драмтэатр з 17 па 22 красавіка запрашае на гастролі Брэсцкага тэатра драмы і музыкі. Вашай увазе прапануюцца спектаклі: 17-18.04 драма «Вечар» (А.Дудараў), 19-20.04 меладраматычная камедыя «Філумена Мартурано» (Эдуарда дэ Філіппа), 21-22.04 – «Беспорядок класса LUX, или Пляски с Мертвецом» (камедыя ў 2-х дзеяннях). Для дзяцей з 18 па 22 красавіка – казка «Маленькі прынц» (18, 21 і 22.04 – у 11.00 і 13.30, 19 і 20.04 – у 12.00). Пачатак дарослых спектакляў – а 19 гадзіне. Тэл.:74-56-71, 72-34-27. Лялечны тэатр з 19 па 24 красавіка запрашае на гастролі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (Мінск). 19-21.04 маленькія гледачы ўбачаць казку «Чырвоны капялюшык», 22-24.04 – спектакль «Страшны спадар АУ». Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У Старым Замку працягваеца фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША) – да 20 красавіка. Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) запрашае на выставу аўтарскай графікі Валянціны Шоба «Гульні з месяцам» (да 24 красавіка). У галерэі «Тызенгауз» - выстава львоўскіх мастакоў «Цяпло Львова» (жывапіс). Галерэя «У майстра» запрашае на выставу жывапісу С.Грыневіч і В.Ільіной. У Музеі сучаснай народнай творчасці дзейнічае выстава народнай студыі Слонімскага РДК «Фарбы маёй Беларусі». Галерэя «Універсу» (галоўны корпус ГрДУ, другі паверх) з 8 красавіка па 2 мая запрашае на выставу выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва. У Музеі гісторыі Гарадніцы з 17 красавіка адчыняецца выстава Марыны Ярэмчык «Залацістыя ўзоры» (аплікацыя саломкай). Канцэрты: 19 красавіка – канцэрт гітарыстаў лацінаамерыканскай музыкі. Пачатак а 17 гадзіне ў к/з філармоніі. АНОНСЫ! 23 красавіка ў ГДК – канцэрт «Чароўны свет Усходу» (у 19.00). Тэл.: 74-31-57, 7802055. 24 красавіка ў Ліцэі №1 (БЛК, 21) адбудзецца выступленне вакальнага гурта «Камерата». Пачатак а 19 гадзіне. 24-25.04 Гродзенская капэла і салісты Адэскага тэатра аперэты імя М. Вадзянскага запрашаюць наведаць музычнае прадстаўленне «Віват, аперэта!». Пачатак у 19.00 у лялечным тэатры. З 23 па 27 красавіка ў к/з філармоніі і дарослыя, і дзеці запрашаюцца на прадстаўленне цырка «Алімпія» (Мінск). 23-25.04 – у 18.00, 26 – у 15.00 і 18.00, 27 – у 14.00 і 17.00. Білеты можна набыць у касе філармоніі. 28 красавіка ў к/з філармоніі – выступленне каманды КВН «Станцыя спартыўная» (у 19.00). Падрыхтавала Сняжана АСАБІНА |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












