| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Сняжана АСАБІНА і Вольга ЖУК | |
| 13.03.2008 г. | |
|
Для аматараў кіно Кінатэатр «Кастрычнік» з 14 сакавіка запрашае на прагляд фільма «Мой хатні дыназаўр» (Зорная зала), у зале «Ілюзіён» – «P.S. Я цябе кахаю» (меладрама, ЗША). 15 сакавіка ў 12.30 глядзіце відэафільм «Мары здзяйсняюцца» (да Дня Канстытуцыі). Тэл.: 53-19-42. Кінатэатр «Космас»: з 14.03 па 21.03 прапануе фільм «Мы з будучыні» (Расія). Для дзяцей 16 сакавіка ў 10.00 мультфільм «Гусі-лебедзі». Тэл.:74-60-13. Кінатэатр «Усход» прапануе да прагляду: з 14 па 16 сакавіка ў Вялікай зале – футурыстычны баявік «Я – легенда». Да Дня Канстытуцыі 14 сакавіка прапаноўваюцца да прагляду відэафільмы «Рэспубліка Беларусь» і «Мары здзяйсняюцца». У Малой зале глядзіце баявік «Крывавы алмаз» і камедыю «Інтымныя моманты». 16 сакавіка – фільм дзецям «Рудзі – гончае парася”. Тэл.: 75-59-34. Для тэатралаў Драмтэатр: 14.03 прапануе камедыю-імправізацыю ў 1-й дзеі «Муж для паэтэсы», 15.03 – камедыя «Хлопчык і Маргарыта», 16.03 – меладрама «Старамодная камедыя». Дзеці 16 сакавіка ўбачаць казку «Жылі-былі дзве лісічкі» (у 12.00). Пачатак вячэрніх спектакляў а 19 гадзіне. Увага! У сувязі з рамонтам тэатра спектаклі праводзяцца ў Малой зале. Тэл. для даведак: 72-34-27. Тэатр лялек: самыя маленькія гледачы з 11 па 15 сакавіка ўбачаць казку «Чароўны пярсцёнак» (у 10.00 і 12.30; 15.03 – у 10.00 і 12.00), 16 сакавіка – «Прыгоды Ціма і яго сяброў» (у 12.00). Тэл.: 74-59-30, 74-59-27. Дарослыя запрашаюцца 15.03 на творчы вечар актрысы тэатра Галіны Закрэўскай. Пачатак а 17 гадзіне. Для прыхільнікаў мастацтва дзейнічаюць выставы У гісторыка-археалагічным музеі ў Новым Замку 14 сакавіка адчыняецца выстава польскага мастака-графіка Хенрыка Чэсняка (Сенатарская зала). У Старым Замку прадаўжаецца фотавыстава Джона Куістадтэра (ЗША). Галерэя «У майстра» запрашае на выставу Мікалая Скляра «…Анёлы» (скульптура). У музеі гісторыі «Гарадніца» – выстава Вольгі Чамбаровіч «Беларускія арыгамі» (да 10 красавіка). У галерэі Тызенгауза да 19 сакавіка дзейнічае выстава Г.Піцко (жывапіс). Музей сучаснага народнага мастацтва запрашае на выставу мастацкай народнай студыі Слонімскага РДК «Фарбы маёй Беларусі». Канцэрты і спаборніцтвы 14.03 гарадскі Дом культуры запрашае аматараў беларускай песні і музыкі на юбілейны вечар з нагоды 15-годдзя народнага ансамбля «Гасцінец». Пачатак у 18.30. Прыхільнікі спорту запрашаюцца на гульні XVI чэмпіянату Беларусі па баскетболе паміж камандамі «Гродна-93» і «Віталюр» (Мінск) 14.03 – у 18.00, 15.03 – у 13.00. Мерапрыемствы адбудуцца ў зале ГУСК «Вікторыя» па адрасе: вул. Гагарына, 18/1. АНОНСЫ! 20 сакавіка ў к/з філармоніі гурт N.R.M з «Развітальным канцэртам» развітваецца з зімой і сустракае вясну. Далучайцеся! Прачатак у 19.00. Білеты яшчэ ёсць! 20 сакавіка ў межах праекта Live Music адбудзецца канцэрт гурта «Авеста» (рэггі-лаціна). Пачатак а 19 гадзіне ў ліцэі №1 (БЛК, 21). 21 сакавіка ў тэатры лялек наведайце фестываль «Лялькаманія-2008» (да міжнароднага Дню лялечніка). Пачатак у 19.00. 21 сакавіка начны клуб «Флінт» адкрывае гарачы сезон спакушальнай вечарынкай «Вясенняе абвастрэнне». Для Вас – выступленні дзвюх каманд ды-джэяў, sexy go-go show і інш. Дзяўчат, апранутых у стылі вечарынкі, чакаюць падарункі! Папярэдняя замова білетаў са зніжкамі і падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8029 280 30 40. 24 сакавіка ў к/з філармоніі – «Несур’ёзнае музычнае шоу Парыжскага трыо KARPATT». У праграме прагучаць забаўляльныя танцавальныя рытмы, цыганскія мелодыі, французскія матывы, шансон, вальс, джаз. Пачатак у 19.00. Даведкі па тэлефонах: 54-19-19, 54-19-31, 56-25-48. 27 сакавіка варта наведаць унікальны праект Ільі Авярбуха «Ледніковы перыяд». У лядовым шоу прымуць удзел зоркі фігурнага катання і сусветныя чэмпіёны А.Ягудзін, І.Лабачова, М.Пятрова, П.Ванагас і інш. Замовіць білеты можна па тэлефонах: 51-30-58, 75-32-48, GSM – 739-78-59. Падрыхтавалі Сняжана АСАБІНА і Вольга ЖУК |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|



Сапраўдная вясна нарэшце прыйшла ў Гародню,







