| А!ФІШКА |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 02.10.2008 г. | |
|
Нехта пойдзе на аперэту «Цыганскае шчасце», што прапануе Санкт-Пецярбургскі тэатр аперэты, а нехта накіруецца на стадыён. Але А!ФІШКА, як заўсёды прапануе шмат спосабаў правядзення вольнага часу. Чытайце ўважліва. Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 1, 2 кастрычніка «Вавілон н.э.» (анімацыя, камедыя, ЗША), 3-7 кастрычніка «Смяротная гонка» (фантастычны баявік, ЗША-Францыя), 1-6 кастрычніка «Падарожжа да цэнтру Зямлі». Дзецям: 4-5 кастрычніка «Байкі Андэрсана». Тэл. 53-19-42. У кінатэатры «Космас» 1-2 кастрычніка «Прыгажун» (камедыйная меладрама***, Нямеччына), 3-7 кастрычніка «Гітлер капут!» (камедыя, Расія). Дзецям: 5 кастрычніка «Розыгрыш» Тэл.: 74-60-13. У кінатэатры «Усход» 1-2 кастрычніка «Кунг-фу панда», 1 кастрычніка «Бугімэн-2», 1 кастрычніка «Фактар удару», 2-6 кастрычніка «Выбрыкі ў каледжы», 2-6 кастрычніка «Перамотка», 3-6 кастрычніка «Гітлер капут!» (камедыя, Расія) . Дзецям: 4 кастрычніка «Піксар: кароткая гісторыя кароткіх мультфільмаў», 4 кастрычніка «Энцыклапедыя здароўя». Тэл. 75-56-29 Для тэатралаў Тэатр лялек – 1-3 кастрычніка «Прыгоды ў краіне Букварыі», 4 кастрычніка «Тры парасяці», 5 кастрычніка «Прыгоды Нязнайкі» Філармонія (вул. Гарнавых, 17, тэл. 54-19-19) – 7 кастрычніка «Цыганскае шчасце», Санкт-Пецярбургскі музычны тэатр «Пецярбургская аперэта», пач. а 19.00. Для прыхільнікаў мастацтва У Новым замку Сенатарская зала – выстава Уладзіміра Качана «Вялікі Гарадзенскі Сабор ІІ-га тысячагоддзя: партрэтная галерэя славутых гістарычных асобаў». Авальная зала – выстава з фондаў музея «Ван Дэйк і яго эпоха». Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) «20 гадоў Гродзенскай дзіцячай школе мастацтваў» выстава работ навучэнцаў, адкрыццё 1 кастрычніка а 17.00. Галерэя «Тызенгауз» Выстава Генадзя Драздова (жывапіс, Мінск). Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Карскага (адзел мастацтва, вул. Савецкая, 25/27, уваход з вуліцы Калючынскай) Экспазіцыя «Гісторыя Гродна ў паштоўках, фотаздымках, значках» (з прыватных калекцыяў) 10.00-19.00; пн., нядз. - да 18.00, субота – выходны. Спорткомплекс «Нёман»: Хакей. Чэмпіянат Беларусі. Экстраліга. 4 кастрычніка «Нёман» (Гродна) – «Рыга-2000» (Латвія), пач. а 13.00. 6 кастрычніка «Нёман» (Гродна) – «Латгале» (Даўгаўпіс, Латвія), пач. а 18.30.
Падрыхтаваў ТС |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












