Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Надвор’е ў выходныя абяцае не расчараваць. Але, калі палье дожджык, адпраўляйцеся ў кіно. Ёсць справы і на стадыёне «Нёман» – 10-га жніўня футбол. Дзе, што і калі – чытайце далей…
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» уключна па 10.08 «Напруж завіліны» (камедыйны баявік, ЗША), 11.08-13.08 «Хэлбой-2: залатая армія» (ЗША), уключна па 11.08 «Прага хуткасці» (баявік, ЗША), 12.08 «Сакрэтныя матэрыялы». Дзецям:09-10.08 «Дзеці без догляду», 11.08 «Нескарачальны жалезны чалавек», 12.08 «Дзікая банда». Тэл. 53-19-42.
У кінатэатры «Космас» уключна па 14.08 «Хэнкок». Дзецям: 09.08 «Дзікая банда», 10.08 «Паравозік з Рамашкава»; 11.08 «Азірыс Нуна», «Добрыя казкі»; 12.08 «Чароўнае падарожжа Сіндбада»; 13.08 «Новыя прыгоды сабака і яго сяброў», «Пітэр Пэн»; 14.08 «Жоўты слон», «Апошняя Мімзі Сусвету».Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» з 08.08 па 11.08 – «Сэкс у вялікім горадзе»; 8, 9, 11.08 «10 тысяч гадоў да нашай эры», «Зачараваная». Дзецям: 10.08 «Ратаўнікі». Тэл. 75-56-29
Спарткомплекс «Нёман» – 10.08 футбол «Нёман» – «Шахцёр». Чэмпіянат Беларусі. Першая ліга. 18-ы тур.
Для прыхільнікаў мастацтва
У Новым замку (Сенатарская зала) – доўжыцца персанальная фотавыстава «Кветкі сярод кветак» Рымантаса Дыйхявічуса (Літва).
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць