Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Як цудоўна жаўцеюць кроны дрэваў, а лісце падае пад ногі. І калі няма дажджу і ветру, а ёсць сонца, выходныя дні і А!ФІШКА, час не пройдзе дарма.
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» 24-25 верасня «Гітлер капут!» (камедыя, Расія), 24-28 верасня «Небяспечны Банкок» (трылер, ЗША), 26-30 верасня «Вавілон н.э.» (анімацыя, камедыя, ЗША).Дзецям: 27-28 верасня «Ліс і сабака».Тэл. 53-19-42.
У кінатэатры «Космас» 26-30 верасня «Гітлер капут!» (камедыя, Расія). Дзецям: 26 верасня «Анімаёўка», 28 верасня «Сезон адкрыццяў» Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» 24-26 верасня«Розыгрыш», 28-29 верасня «Плюс адзін», 25-29 верасня «Бугімэн-2», 25-29 верасня «Фактар удару». Дзецям: 26 верасня «Кошык казак», 28 верасня «Барбі Марыпоса». Тэл. 75-56-29
Для тэатралаў
Тэатр лялек – 28 верасня а 12.00 «Прыгоды Ціма і яго сяброў».
Філармонія (вул. Гарнавых, 17, тэл. 54-19-19) – 29 верасня– «Камерата», вакальны ансамбль, пач. а 19.00.
Для прыхільнікаў мастацтва
У Новым замку Сенатарская зала – выстава Уладзіміра Качана «Вялікі Гарадзенскі Сабор ІІ-га тысячагоддзя: партрэтная галерэя славутых гістарычных асобаў». Авальная зала – выстава з фондаў музея «Ван Дэйк і яго эпоха».
Стары замак – выстава агнястрэльный зброі XVII-XIXст.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-10-0112:18:49 "Як цудоўна жаўцеюць кроны дрэваў, а лісце падае пад ногі." - асабліва, калі іх сьпілілі
2008-10-0112:17:18 "к цудоўна жаўцеюць кроны дрэваў, а лісце падае пад ногі. " - асабліва пасьля таго, як гэтыя дрэвы зьнішчылі