Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільнюсе аб’явіў прыём на новую магістэрскую праграму «Параўнальная гісторыя краінаў Паўночна-Усходняй Еўропы». Грамадзяне Беларусі запрашаюцца да ўдзелу асабліва настойліва з надта прыцягваючымі прэферэнцыямі ў навучанні.
Магістратура «Параўнальная гісторыя краінаў Паўночна-Усходняй Еўропы» з’яўляецца ўнікальным для Беларусі сумесным праектам ЕГУ і Цэнтра балтыйскіх і ўсходнебеларускіх даследаванняў каледжа Садэрторнс (Універсітэт Паўднёвага Стакгольму). Даная міждысцыплінарная праграма накіравана на атрыманне пашыраных ведаў пра геаграфічныя і культурна-гістарычныя перадумовы еўрапейскіх ідэнтычнасцяў, а таксама пра гістарычную дынаміку еўрапейскай цывілізацыі ў новы і навейшы час.
Праграма «Параўнальная гісторыя краінаў Паўночна-Усходняй Еўропы» арыентавана на спалучэнне паглыбленай прафесійнай падрыхтоўкі ў галіне праблемных пытанняў гістарычнай навукі і міждысцыплінарнага (паліталогія, культуралогія, геаграфія) падыходу з акцэнтам на параўнальнай гісторыі краінаў Паўночна-Усходняй Еўропы (перадусім, Беларусі і Балтыйскіх краінаў), іх агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны. Гэта абумоўлівае магчымасць прымянення атрыманых ведаў як у навукова-даследчай дзейнасці, так і ў экспертна-аналітычнай працы.
Выкладчыкамі праграмы з’яўляюцца прызнаныя спецыялісты з Беларусі, Літвы, іншых краінаў Усходняй Еўропы, ЗША, Швецыі, якія прапаноўваюць арыгінальныя курсы, заснаваныя на ўласных даследаваннях. Падрабязней з праграмай і ўмовамі залічэння можна пазнаёміцца на сайце ЕГУ:
http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0004469/ За дадатковай інфармацыяй звяртацца па электронным адрасе:
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
Апошні тэрмін падачы заяваў – 8 верасня 2008 года.
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць