Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Два гады таму мне давялося наведаць студыю “Адкрытага канала” у нямецкім горадзе Кіль. Гэта он-лайн газета, радыё і тэлебачанне, якія робяцца сіламі звычайных жыхароў горада. Тадыя толькі марыў пра тое, каб нешта падобнае калі-небудзь з’явілася і ў нас. Праз год пасля той паездкі ў Кіль у Гродне з’явіўся “Твой стыль”. Ну хіба я мог не стаць адным з яго аўтараў?
Канцэпцыя нямецкага “Адкрытага канала” (а такія “Каналы” ёсць у 18 гарадах) палягае на тым, што грамадзяне атрымліваюць дадатковыя магчымасці ўдзелу ў грамадскім жыцці, уплыву на жыццё грамадства праз збор і распаўсюджанне інфармацыі. “Адкрыты канал” – не толькі спосаб паляпшэння інфармаванасці людзей (што само па сабе вельмі важна), але і сваеасаблівая школа сацыяльнай актыўнасці, неабыякавасці да таго, што адбываецца вакол цябе.
Мне здаецца, што такую ролю выконвае і “Твой стыль”. Дзесяткі маладых таленавітых аўтараў (многія з іх ужо мелі, маюць і будуць мець прапановы на працу з прафесійных СМІ), каля тысячы арыгінальных навінаў, рэпартажаў, інтэрв’ю, артыкулаў, рэцэнзій, радыёпраграм на роднай мове – гэтым сапраўды можна ганарыцца.
Вельмі спадзяюся, што ў хуткім часе “Твой стыль” стане паўнавартасным гарадзенскім “Адкрытым каналам”. Я рады, што маю магчымасць быць далучаным да гэтага працэсу, бо гэта “мой стыль” жыцця, пра які я калісьці толькі марыў…
Вітаўт РУДНІК
Каментарыi
#1alinka 2008-02-1520:15:58Шаноўны Вітаўт, шчыры дзякуф за ўсё!
Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч (04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі” (13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой. (03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць
Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта (11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі” (10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць
Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”. (03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае. (08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць
Каментарыi
2008-02-1520:15:58 Шаноўны Вітаўт, шчыры дзякуф за ўсё!