падпісацца на навіны па RSS атрымліваць навіны на E-mail
20.11.2008 г.
Канцэрт этна-трыё "Троіца" адбудзецца 11 снежня ў Гродне.

20.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" адолелі ўчора ў гасцёх наваполацкі "Хімік-СКА".

20.11.2008 г.
Гэтым разам пацярпела 73-гадовая жанчына.

19.11.2008 г.
Гарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”.

19.11.2008 г.
Знайсці партнёраў па вырабу ветраэлектрастанцый і дзіцячых падгузнікаў спрабавалі ў Лондане прадстаўнікі свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.

19.11.2008 г.
Рэклама на Гарадзеншчыне павінна быць сучаснай і эстэтычнай. Так лічаць дэпутаты Абласнога Савету.

19.11.2008 г.
Выстава амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра, якая нядаўна дэманстравалася ў Гродне, адчынілася сёння ў штаб-кватэры ААН.

19.11.2008 г.
У пятніцу ў Гродне пройдзе турнір па футболе сярод “цяжкіх” падлеткаў.

19.11.2008 г.
Уначы ў гарадзенскім Доме Грамадзянскіх Абрадаў на Бульвары Ленінскага Камсамолу быў затрыманы 25-гадовы мужчына, які спрабаваў абрабаваць гэтую ўстанову.

19.11.2008 г.
Паездку ў Катынь ладзіць “Польска Мацеж Школьна” ў Гродне.

19.11.2008 г.
Муляж авіяцыйнай бомбы выклікаў учора трывогу ў гарадзенскім аграрным універсітэце.

19.11.2008 г.
Вядомы гарадзенскі гурт возьме ўдзел у ХІ міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.

18.11.2008 г.
Учора ў галерэі ўніверсітэта імя Я. Купалы “Універсум” адкрылася выстава эстампаў.

18.11.2008 г.
Каля 60 чалавек персанала і каля 180 пасажыраў былі эвакуяваны з будынку Гродзенскага чыгуначнага вакзала з-за сігналу аб мініраванні.

18.11.2008 г.
Адкрыццё выставы “Восеньская мелодыя” гарадзенскай майстрыхі Неллі Пятрухінай адбудзецца 21 лістапада ў музеі “Гарадніца”.

18.11.2008 г.
Элітное кіно пачалі паказваць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

18.11.2008 г.
Піт Паўлаў выказаў жаданне працаваць з гарадзенскім гуртом “TLUSTA LUSTA” пасля адборачнага канцэрта маладых рок-гуртоў у “Рок-школу”.

17.11.2008 г.
Некалькі сотняў асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” распаўсюдзілі ўчора актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” і "Маладога Фронту".

17.11.2008 г.
12 жыхароў Гродзеншчыны загінулі ў вагні на мінулым тыдні.

17.11.2008 г.
Пра падрыхтоўку праекта адпаведнага ўказа паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

17.11.2008 г.
Для большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў.

14.11.2008 г.
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.

14.11.2008 г.
У правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці інфармацыйных пікетаў супраць пабудовы АЭС адмоўлена…

14.11.2008 г.
Судовая справа адзінай на Гарадзеншчыне незалежнай «Газеты Слонімскай» хутчэй за ўсё скончыцца «мірам».

14.11.2008 г.
Бурнымі апладысментамі і кветкамі  скончыліся ўчора «Італьянскія сезоны», якія ладзіла Гродзенская капэла ў Лялечным тэатры.

14.11.2008 г.
Жыхары Сапоцькіна, Парэчча, Гожы і амаль самога Гродна змогуць перамяшчацца праз літоўска-беларускую мяжу без візы…

14.11.2008 г.
Пад такой назвай сёння пачалася XV Міжнародная навуковая канферэнцыя на базе ГрДзУ.

14.11.2008 г.
Уручаны пашпарт найстарэйшай ураджэнцы Гарадзенскай вобласці, якая жыве ў Польшчы.

13.11.2008 г.
Гарадзенскі студэнцкі тэатр “Вернісаж” перамог на фестывалі ў Украіне.

13.11.2008 г.
Гарадзенцы выступяць у паўфінале чэмпіянату свету па праграмаванні.

13.11.2008 г.
Перспектывы развіцця тэлекамунікацыйных паслуг і тэхналогій будуць прэзентаваныя 19 лістапада ў Гродне.

13.11.2008 г.
Бразілец Жувенал пакідае берагі Нёмана.

13.11.2008 г.
Хакеісты "Нёмана" саступілі ўчора "металургам" з Ліепаі з лікам 1-2.

13.11.2008 г.
Выстава з такой назвай завітае хутка ў Гродна.

12.11.2008 г.
Справа наваполацкага студэнта Аляксея Трубкіна, ініцыяваная УКДБ па Гродзенскай вобласці, пакінута без разгляду.

астатнія навіны >>>

«МЕЛЬНИЦА МОДЫ» – ШАНЕЦ ДЛЯ МАЛАДЫХ ДЫЗАЙНЕРАЎ Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 2
ГоршаяЛепшая 
Піша Ганка НАВУМОВІЧ і Алінка НОВІК   
17.04.2008 г.

 Аўстрыя, Лондан, Брусель, Швецыя, Прага, Бярлін, і гэта ня поўны пералік тых, хто завітае да нас сёлета на фестываль «Мельница моды». Сам фестываль з’яўляецца паўфіналам міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў вопраткі  «Русский силуэт».
Для беларускіх мадэльераў гэта шанец прадэманстраваць  сваю калекцыю на подыуме ў Маскве альбо ў адной з Еўрапейскіх сталіц, ці з’ездзіць на бясплатную стажыроўку ў еўрапейскія навучальныя ўстановы моды.  

Ня толькі паглядзець, але і паказаць свае лепшыя калекцыі прыедуць прадстаўнікі міжнароднай школы моды «Эсмод» з Нямеччыны, Еўрапейскага інстытута дызайну з Італіі, галерэі «Лафайнет», «Текстильный венский цэнтр моды» з Аўстрыі. Яшчэ дакладна невядома, але, напэўна, як заўсёды прыедзе і Таццяна Міхалкова.

Галоўны крытэрый пры адборы адзення на конкурс – гэта магчымасць апранаць яе ў паўсядзённым жыці. Менавіта  гэтым прынцыпам будуць кіравацца  журы, каб пасля  штосьці ўкаранняць у вытворчасць.  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Можа з часам якую-небудзь з гарадзенскіх калекцый мы зможам убачыць у крамах. Мо гэта будзе калекцыя «Элізабэт» Марыі і Кацярыны Фёдаравых. Яны сёстры і абедзве па адукацыі тэхнолагі швейнай вытворчасці, скончылі Гарадзенскі каледж лёгкай прамысловасці. Ужо даўно займаюцца пашывам вопраткі. Ідэя стварэння калекцыі навеяна стужкай «Піраты карыбскага мора». Спачатку планавалі распрацоўваць у двух напрамках: «Джэк Верабей» і «Элізабэт Сон», але  пазней адмовіліся, бо цяжка, дорага, і зойме шмат часу. Вырашылі спыніцца на Элізабэт, і зрабіць у спартыўным стылі. З першага разу калекцыю не прынялі, прыйшлося дапрацоўваць.

Размяжоўвання, хто за што адказвае, у сясцёр не было, ідэі супадалі, але пашывам займалася Марыя, бо ў Кацярыны не было часу.  

 Марыя ўжо 4 гады робіць толькі дзіцячыя калекцыі, і ўсе яны ўдзельнічалі ў паказе «Мельница моды». Наконт  дзіцячай вопраткі кажа, што якаснага адзення бракуе. Купляеш рэч, плаціш вялікія грошы, а яна гэтага не варта. На маё пытанне як павінна выглядаць дзіцячае адзенне, яна адказала: «Каб дзіця яе хацела апрануць. Сучасныя дзеці хочуць, каб вопратка была выгоднай, прыгожай. Павінен быць просты крой, таксама дзяўчынкам хочацца, каб падкрэслівала фігуру, нават, калі яе і няма, каб былі кішэні. З увядзеннем школьнай формы хочуць насіць джынс, бо форма адбіла ўсякае жаданне на класічны касцюм. Тое, што мы дзяцей апранулі ў піджакі, вы думаеце дзіцяці гэта зручна, падабаецца – не, яны ненавідзяць школьную форму. Напрыклад, мой маленькі брат хадзіў спачатку ў школу ў камізэльцы, белай кашулі. Потым, праз месяц, гальштук схаваў, сказаў: «Я гэты селядзец не апрану ніколі ў жыцці», камізэльку парваў, у піджаку зрабіў дзірку, бо яму не зручна. Школьную форму трэба рабіць у спартыўным стылі, выкарыстоўваць джынс, трыкатаж, не абавязкова яркія колеры, можна і стандартныя: блакітны, сіні».

Таксама яна адзначае, што Гродна ў параўнанні з іншымі гарадамі, працуе прымітыўна. «Напрыклад, калі змяшаць усё калекцыі, то усё роўна  відаць дзе якая: Мінск- гэта авангард, Віцебск працуе прафесійна ў якасці ўкаранення ў вытворчасць, Гомель і Магілёў трошкі лепш за Гродна. Таму вельмі добра, што ёсць такі фестываль, як  «Мельница моды». Там дызайнеры могуць пазнаёміцца з тым, як працуюць і што робяць у іншых абласцях, на Захадзе, у Расіі» – кажа Марыя Фёдарава.  

Ганка НАВУМОВІЧ,

фота Алінкі НОВІК

 

Дадаць каментарый

Тлусты Курсiў Падкрэслены Закрэслены Спасылка Малюнак Цытата

Ахоўны код
Абнавіць

« Папярэд.   Наст. »
Слухай "Твой Стыль"
19.11.2008 г.

Пераможцам гродзенскага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна стала самая маладая яго ўдзельніца з Мінску. Рэпартаж Каці Расюкевіч


(04:08 хв., 1, 41 МБ) Спампаваць

17.11.2008 г.
Чым і дзе харчуюцца гарадзенскія студэнты? Як прымалі галандскія дзеці “Неверагодны ілюзіён” Гродзенскага тэатра лялек? Пра што кніга “Цень Гобліна” маскоўскага пісьменніка беларускага паходжання? Слухайце чарговы выпуск “Тыдзень у “Тваім Стылі”


(13:42 хв., 4,70 MБ) Спампаваць

14.11.2008 г.
У Гродна створана грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Хто працуе ў хоспісе, якім чынам можна дапамагчы невылечна хворым дзецям і іх сем’ям – у размове са старшынёй аб’яднання Вольгай Шульгой.


(03:10 хв., 1, 09 МБ) Спампаваць

13.11.2008 г.

Пра што выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”, у чым сутнасць рэканструкцыі па-гарадзенску і пра што спяваў Ігар Варашкевіч у Гродна – слухайце ў спецрэпартажы “Твайго Стылю” з Дзён Святога Губерта


(11:50 хв., 4, 06 МБ) Спампаваць

10.11.2008 г.
Камітэт прыродных рэсурсаў прызнаў парушэнні заканадаўства гродзенскімі камунальшчыкамі; хто спявае на сцэне, а хто пад ёю; наваселле ў гродзенскім звярынцы – слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім стылі”


(10:40 хв., 3, 66 МБ) Спампаваць

07.11.2008 г.

Каму патрэбны рок-фэст “Тры шурупы”, хто найбольш спадабаўся слухачам на сёлетнім фэсце, чым былі задаволеныя, а чым - не яго ўдзельнікі? Рэпартаж з чарговага рок-фэсту “Тры шурупы”.


(03:46 хв., 1,29 МБ) Спампаваць

03.11.2008 г.
Пра беларускія традыцыі ўшанавання памяці продкаў на Дзяды, пра інтэлектуальных “pARTisanаў” у Гародні, вынікі першага ў спартыўнай гісторыі горада футбольнага дэрбі ды іншае.
(08:52 хв., 3,04 MБ) Спампаваць

усе праграмы >>>

Апытанне

Для вас Міжнародны дзень студэнта (17 лістапада) – гэта

Будзьма разам!

Нашыя ўзнагароды

Прэмія імя Уладзімера Каткоўскага Дыплом за другое месца ў намінацыі "Мая Беларусь"



Дадай Твой Стыль у Yandex-Стужку

Add to Google Reader or Homepage








 Перадрукоўка матэрыялаў сайта дазваляецца
 толькі са спасылкай на крыніцу з указаннем аўтара.
 Наш электронны адрас: info@t-styl.info
Каталог TUT.BY Гродненский Форум.
DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск adukatar.net susvet.info TUT.BY