| «ШКОЛА МАЛАДОГА ЖУРНАЛІСТА-12» ЗАПРАШАЕ |
|
|
| Піша Твой Стыль | |
| 28.08.2008 г. | |
|
Грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтр «Трэці сэктар» запрашае гарадзенцаў у «Школу маладога журналіста-12». – Калі ты актыўны і дапытлівы, – Калі ты цікавішся журналістыкай, – Калі табе ад 16 да 25, то праект «Школа маладога журналіста» для цябе! ШМЖ – гэта – Унікальная школа ў Беларусі – Выклады прафэсыйных журналістаў – Нефармальная абстаноўка – Рэальная практыка Праект «Школа маладога журналіста» існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў. За 11 год праз яе прайшлі больш за 200 чалавек, многія з якіх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Мэта праекта: падрыхтоўка карэспандэнтаў для СМІ, няўрадавых арганізацый Гарадзеншчыны, а таксама павышэньне сацыяльнай актыўнасьці моладзі. Удзельнікі «Школы» вывучаюць тэарэтычны курс «Асновы журналістыкі», а таксама праходзяць практыку на інтэрнэт-рэсурсе «Твой Стыль», у рэдакцыях гарадзенскіх і рэспубліканскіх СМІ, выдаюць навучальныя газэты. Выпускнікі ШМЖ працуюць у газэтах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ. У якасьці трэнераў у «Школе» працуюць вядомыя журналісты Вітаўт Руднік, Алена Раўбецкая, Натальля Макушына і іншыя карэспандэнты СМІ не толькі з Гародні, але і з усёй Беларусі. Заяўкі прымаюцца з 1 па 29 верасьня. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (0152) 757172, (8029) 7843221, (8029) 1068594 (панядзелак-пятніца 13.00-17.00). Абвестка Школа Маладога Журналіста зьбірае кантакты выпускнікоў Просім усіх, хто калі-кольвек скончыў ШМЖ, паведаміць свае паштовыя адрасы на скрынку Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script Кантакты неабходныя для карпаратыўнай рассылкі, цікавых абвестак і проста премнага камунікаваньня. Нас ужо больш за 200! Будзьма разам! |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|












Каментарыi
2008-09-0721:56:58 Димон, подгребай, я тоже скоро приеду.
2008-09-0710:37:20 штосці я вас не памятаю сярод выкладчыкаў 1999-2000 ;)
2008-09-0616:13:18 эх, я бы цябе другі раз павучыў
(8
2008-09-0512:28:03 эх, я б другі раз павучыўся б.