Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.
09 - 10 кастрычніка 2008 Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і тэлестудыя “Брэнтстар” наведалі Ваўкавыск і Гродна ў рамках здымак дакументальнага фільму “Ад Крэва разам назаўжды”, які прысвечаны польскай этнічнай меншасці ў Беларусі.
Сусветнавядомая кампанія Брытыш Амэрыкан Табакко прымае ўдзел у фінансаванні куплі высокахуткаснай цыгарэтнай лініі для гарадзенскай тытунёвай фабрыкі Нёман. Кошт абсталявання складае 4 мільёны 900 тысяч эўра.
Сёння адбылося адкрыццё музея гісторыі пажарнай службы, які размясціўся ў гістарычным будынку каланчы, пабудаванай у Гродна для назірання за бяспекай пасля страшэннага пажара 1885 года.
Амбасада Злучаных штатаў Амерыкі аб’яўляе аб правядзенні Латэрэі іміграцыйных візаў ЗША для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў на 2009 год.
Штогадовая праграма праводзіцца Дзяржаўным Дэпартаментам ЗШФ з дазволу Кангрэсу ЗША ў адпаведнасці з арт. 203 Закона аб Іміграцыі і Грамадзянстве. У межах дадзенай праграмы прадугледжана прадстаўленне іміграцыйных візаў на атрыманне статуса сталага жыхара Злучаных Штатаў 50 000 чалавекам у год з краінаў з нізкім узроўнем іміграцыі ў ЗША. Заяўнікі, які хочуць атрымаць візу адбіраюцца шляхам кампутарнай жэрэб’ёўкі. Візы размяркоўваюцца паміж шасцю геаграфічнымі рэгіёнамі, пры гэтым у рэгіёны з нізкім узроўнем іміграцыі ў ЗША накіроўваецца больш візаў.
Жадаючыя ўдзельнічаць у праграме могуць знайсці інфармацыйны пакет “Латэрая DV-2009” на ангельскай мове на сайце Дзярждэпартаменту ЗША: http://travel.state.gov/pdf/2009DVInctructions.pdf, або, пачынаючы з 1 кастрычніка 2007 году на расеёскай мове на сайце Амбасады ЗША ў Беларусі: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/visa_services.htmlу раздзеле “Візавыя паслугі” або атрымаць пакет у аховы Консульскага аддзела Амбасады па адрасе: Мінск, вул. Старавіленская, 46 з 9.00 да 17.00, з 12.00 да 14.00 – перапынак.
Каб прыняць удзел у праграме DV не патрабецца ніякіх першапачатковых унёскаў.
Якія магчымасці чалавечага голасу? Пра акапэльны джаз, рок і беларускіх музыкаў ў размове з мастацкім кіраўніком акапэльнага гурта "Камерата" Ігарам Мельнікавам.
(06:15 хв., 2,14 МБ) Спампаваць
Актуальныя дробязі Гародні і свету. Гэтым разам вы даведаецеся, адкуль пайшлі джынсы і што збіраўся рабіць з джынсавай тканіны Леві Штраус. А таксама наколькі рэальныя джынсы “Made in Belarus”? (03:37 хв., 1,25 MБ) Спампаваць
Каханне – Божы провід ці карпатлівая праца абодвух? Гісторыя нараджэння сям’і грэка-каталіцкага святара на “Тваім Стылі”. (12:58 хв., 4, 45 МБ) Спампаваць
Якім правапісам лепш кіравацца – класічнай “тарашкевіцай” ці сучаснай “наркамаўкай”? Якому з гэтых правапісаў аддаюць перавагу гарадзенцы? Пра гэта слухайце на “Тваім Стылі”. (10:33 хв., 3,62 МБ) Спампаваць
Якім чынам супольная справа можа аб’яднаць двух людзей? Што варта лічыць сапраўдным каханнем? Пра гэта і многае іншае слухайце на “Тваім Стылі” з аповядаў Алеся Пятровіча і Людмілы Пятроўны Госцевых (11:40 хв., 4,00 МБ) Спампаваць