| СТВАРАЕМ ЛЕГЕНДЫ |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 01.11.2007 г. | |
|
Маладзёвае Грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” абвяшчае спабор праектаў “Легенда для помніка”. Мэта спабору – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да гістарычных аб’ектаў, прыцягненьне моладзі да вырашэньня праблемы аховы помнікаў і захаваньня гістарычнай спадчыны. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы сярэдніх навучальных установаў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў, гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў вышэйшых навучальных установаў, не старэйшыя за 21 год. Прынцыпы падрыхтоўкі працы: - Праца мусіць быць калектыўнай (падрыхтаваная групай ад 3 да 6 чалавек). - Праца мусіць мець творчы характар – яна не можа быць перапісаная з чужых кніг, артыкулаў, розных публікацый. - Працу пажадана пісаць па-беларуску. Тэксты крыніц можна падаваць на мове арыгіналу. - Спасылкі на скарыстаныя крыніцы, на першакрыніцу цытаванага тэксту - абавязковыя. У працы можа быць кіраўнік – выкладчык, настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар, старэйшы родзіч, сусед, любы чалавек. Кіраўнік можа дапамагаць у пошуку матэрыялаў і раскрыцці тэмы працы, ажыццяўляць метадычнае кіраванне. Апошні тэрмін адсылкі прац – 15 сьнежня. З пытаньнямі зьвяртайцеся да сябраў “Гісторыкі”:+375 29 572 28 38 (Аляксей), +375 29 504 31 14 (Тацьцяна), e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-script . Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў спаборы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://historyka.org . |
| « Папярэд. | Наст. » |
|---|











