Адказваюць тыя, хто яго – ТС – робіць...
Рэалізацыя сябе…  
Сняжана Асабіна: Для мяне «ТС» – гэта магчымасць рэалізаваць свае творчыя патэнцыі, паказаць сябе ў іншым плане, не такой, якая я зараз. Міша Скаўцкі: Гэта цудоўная неардынарная сістэма адукацыі. Гэта атрыманне вельмі каштоўнага вопыту. І галоўнае – гэта цудоўныя людзі, з якімі я пазнаёміўся падчас праекту. Жадаю, каб кожная вашая ідэя рэалізоўвалася ў жыццё так, як рэалізаваўся «ТС» пры ўсіх яго недахопах. Андрэй Барташэвіч: «ТС» для мяне – гэта першая спроба рэалізаваць сябе. Магчымасць убачыць свае матэр’ялы ў інтэрнэце, атрымаць рэакцыю на іх. Яшчэ першыя і, магчыма, самыя паспяховыя крокі ў журналістыцы. Можа, – трамплін да чагосьці болей высокага. Першыя крокі…   
Вольга Жук: Гэта выдатная практыка для тых, хто пачынае рабіць першыя крокі ў журналістыцы. Мне падабаецца дызайн сайта, тое, што ён пастаянна ўдасканальваецца, што на ім з’яўляецца апошняя інфа. Справа не стаіць на месцы. Тое, што я ўбачыла, калі толькі прыйшла і тое, што ёсць зараз – зусім розныя рэчы. Яшчэ – гэта выдатныя сябры. Марат Грэсь: Віншую сваіх калег з юбілейным выпускам. Для мяне гэта першая газета, добры пачатак. Таксама гэта поле дзейнасці для ШМЖ. Дар’я Кулінка: Першы вопыт, першая рэдакцыя, першыя рэдактары. Рэальна – стыль жыцця, жывеш ім. Добрыя людзі…   
Алена Статкевіч: У першую чаргу для мяне – гэта зносіны з людзьмі. Менавіта ў такім неардынарным месцы і сустракаюцца вельмі цікавыя людзі. Гэта вялікая ўдача апынуцца тут. «ТС» – гэта месца дзе ты можаш адчуць, зразумець ці можаш ты працаваць у журналістыцы, зацвердзіцца ў сябе. І дзе яшчэ, акрамя ўроку па беларускай мове, сустрэнеш столькі людзей, якія размаўляюць па-беларуску проста так. Андрэй Мялешка:Гэта людзі, з якімі я працую. Гэта магчымасць маёй дапамогі ім. Гэта новая кроў у гарадзенскай журналістыцы. Хрысціна Марчук: Гэта мая першая рэдакцыя, мае першыя рэдактары, першая практыка на радыё, першая спроба працы ў камандзе. Своеасаблівае настальжы па ШМЖ, як мы вучыліся, як рабілі «ТС» разам, з нуля. Стыль жыцця…   
Алеся Парфёненка: Я вельмі ўдзячна 10 выпуску ШМЖ, што яны паклалі столькі сіл для стварэння «ТС». «ТС» – гэта стыль жыцця моладзі. Асабіста для мяне «ТС» – як на бегавой дарожцы лінія старту. Гэта першы мой вопыт і шлях у журналістыку. Спадзяюся, што не апошні. Віталь Вановіч: Гэта частка майго жыцця. Мы ж былі ў вытокаў «ТС»! А цяпер прыйшло новае пакаленне. «ТС» нібыта вырас. Зараз гэта амаль паўнавартасны СМІ. Інга Сакута: Для мяне – гэта стыль жыцця. І канешне, рэсурс, які дае магчымасць паспрабаваць сябе ў нечым новым і цікавым, дапамагае расці прафесійна ў журналістыцы. Другі дом… 
Надзейка Завіноўская: Тут мой другі дом, тут я жыву ў прамым сэнсе слова. Нават бацькі абражаюцца. Сяджу на офісе да пазна. На «ТС» адчуваю сябе запатрабаванай, упэўненай. Рытм працы такі! Кожны дзень штосьці новае,свежае. Дагэтуль ня веру, што ўсё мы робім самі і яно атрымліваецца! Паўнавартаснае СМІ…  
Макс Чыркоў: «ТС» – гэта аб’ектыўная інфармацыя пра падзеі ў горадзе. Выдатны моладзёвы праект для жадаючых вывучаць журналістыку ў Гародні. Гэта адзіны штодзённы СМІ ў нашым горадзе! Алесь Залеўскі: Газета – гэта сумленне журналістыкі. Найбольш цнатлівае, недатыкальнае і стабільнае. На жаль, да такой высновы я дайшоў толькі зараз, паспрабаваўшы свае сілы на пачатку ў газеце, пасля на радыё, зараз – на тэлебачанні. Таму, калегі (аўтары ТС), пільнуйце гэтую цноту. Збірайце і выкладайце толькі факты, шукайце і пішыце толькі праўду. Так склалася, што ў нашай сітуацыі, толькі на старонках Твайго Стыля вы гэтаму можаце навучыцца. Я шчыра бы цеўшыўся, каб ў Горадні ў Стыля было пяць, а то і дзесяць канкурэнтаў – гэта матывавала б нас тады да росту і развіцця. Але для Вас заўсёды гэтай матывацый павінна быць якасць. Якасць газетнай журналістыкі: сумленнай і недатыкальнай. Паэзія… Наталія Важэйка: Людзі яскравыя, Крокі першыя, Інфа цікавая У газеце лепшай.
Бачылі рэдакцыі, Былі ў Менску. Дзякуй вялікі Спадару Вітаўту. Я ў «ТС» Нядаўна з’явілася, Але магу казаць: «ТС», я ў цябе ўжо Закахалася. |
Каментарыi
2008-03-1710:50:41 jakija vu tyt use kleven'kija :)